Манаграфіі, калектыўныя манаграфіі, зборнікі, анталогіі:
- Подробности
- Просмотров: 2267
1) Штэйнер І.Ф. Русалка-спакусніца. Анталогія усходнеславянскай балады. – Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны, 2004. – 250 с.
2) Яцухна В.І. Беларуская малафарматная драматургія XVI – першай паловы ХХ стст. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2004. – 183 с.
3) Фіцнер Т.А. Гендэрны аспект у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Курс лекцый па спецкурсе. – Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2005. – 183 с.
4) Брадзіхіна А.В. Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі. Курс лекцый па спецкурсе. – Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2006. – 140 с.
5) Універсітэт літаратурны / Укладальнікі І.Ф. Штэйнер, І.А.Бароўская. – Гомель: УА “ГДУ імя .Скарыны”, 2005. – 345 c.
6) Спрадвечнае: фальклорны зборнік ліквідаваных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС населеных пунктаў / Штэйнер І.Ф., Новак В.С. – Гомель: УА “ГДУ імя .Скарыны”, 2005.—220 с.
7) Мазыр-850 год: У 3 т. Т. 2. Мазыр літаратурны /І.Ф.Штэйнер, І.А.Бароўская і інш. Пад агул.рэд. І.Ф.Штэйнера. – Гомель: КВПУП “Сож”, 2005. – 216 с.
Подробнее: Манаграфіі, калектыўныя манаграфіі, зборнікі, анталогіі:
Научная деятельность кафедры
- Подробности
- Просмотров: 4450
Навуковая школа кафедры – “Рэгіянальны, нацыянальны і агульначалавечы ўзроўні ў літаратуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце”.
Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў межах навуковай школы наступныя:
- Духоўная спадчына Беларускага Палесся.
- Жанр як знакавая сістэма эстэтычнай традыцыі ў нацыянальнай і еўрапейскай культурна-мастацкай практыцы.
- Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы.
- Пытанні тэорыі літаратуры.
- Вывучэнне беларускай літаратуры ў сусветным кантэксце.
- Методыка выкладання беларускай літаратуры.
Гомельская школа літаратуразнаўства заснавана вядомым беларускім вучоным, заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР, доктарам філалагічных навук, прафесарам Мікалаем Міхайлавічам Грынчыкам (1923-1999) на пачатку 70-х гг. ХХ ст. Сярод яго прац – манаграфіі “Максім Багдановіч і народная паэзія” (Мн., 1963), “Аркадзь Куляшоў: Крытыка-біяграфічны нарыс” (Мн., 1964), “Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі” (Мн., 1969), “Шляхі беларускага вершаскладання” (Мн., 1973) і інш.
Станаўленне М. Грынчыка-даследчыка пачалося ў 50-60-я гады, калі ён паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук, а затым паўтара дзесяцігоддзя працаваў у згаданай установе.
Асабліва талент Міколы Грынчыка як вучонага і арганізатара навукі разгарнуўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, дзе ён з 1970 па 1980 год узначальваў кафедру беларускай літаратуры, стаў заслужаным дзеячам навукі нашай рэспублікі. Энцыклапедычна падрыхтаваны, шырока і разнастайна эрудыраваны, ён стварыў школу па даследаванні рэгіянальных асаблівасцей літаратуры і фальклора, падрыхтаваў вялікую колькасць высокакваліфікаваных дацэнтаў і прафесараў. Апошнія гады прафесар Грынчык Мікола Міхайлавіч працаваў загадчыкам кафедры літаратуры Беларускага універсітэта культуры, дзе таксама пакінуў значны след і добрую памяць.
Вызначальных напрамкаў творчай спадчыны М. Грынчыка некалькі. Першы і асноўны – праблема мастацкага фалькларызму, узаемадзеяння мастацкай літаратуры, галоўным чынам паэзіі, з вуснай народнай творчасцю. Менавіта гэтым шматстайным аспектам узаемадзеяння і былі прысвечаны ягоныя дысертацыі (кандыдацкая і доктарская), якія сталіся асновай сур’ёзных, грунтоўных кніг, што не страцілі свайго тэарэтычнага і практычнага значэння да нашых дзён.
У першай з іх – “М. Богданович и белорусский фольклор” (1958), якая затым стала асновай манаграфіі “Максім Багдановіч і народная паэзія” (1963), упершыню паказаў ролю фальклора ў станаўленні ідэйна-эстэтычных арыентацый Максіма Кніжніка, вызначыў фальклорныя вытокі многіх сюжэтаў і вобразаў ягонай паэзіі. У грунтоўнай манаграфіі “Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі” (дысертацыя “Фольклорные традиции в белорусской дооктябрьской поэзии” (1969) на высокім тэарэтычным узроўні з прыцягненнем велізарнага фактычнага матэрыялу паказаў выключную ролю фальклорна-песенных традыцый у зараджэнні і станаўленні новай беларускай літаратуры. У шэрагу манаграфій і артыкулаў вызначыў фальклорныя элементы ў творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, П. Глебкі.
У час працы загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта стварыў студэнцкую навуковую лабараторыю па фальклору, дзе збіраліся значныя фальклорныя матэрыялы, запісаныя студэнтамі і выкладчыкамі пад кіраўніцтвам прафесара М. Грынчыка ў час студэнцкіх практык і фальклорных экспедыцый. Лепшыя матэрыялы перадаваліся ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук або друкаваліся ў зборніку “Беларуская літаратура”, галоўным рэдактарам якога з’яўляўся. Рэгулярна пад яго кіраўніцтвам праводзіліся канферэнцыі па праблемах рэгіянальнага пачатку ў фальклоры, мове і літаратуры. Даследаваў спецыфіку фальклору Гомельшчыны (асаблівасці балады і ваенных песняў, а таксама народнай прозы), спрабаваў правесці паралелі паміж народнай паэзіяй беларусаў і іншых славянаў, а таксама неславянскіх народаў (у прыватнасці фіна-угорскіх). Імкнуўся адрадзіць некаторыя звычаі і абрады ў новых умовах. Знаходзіўся ля вытокаў фалькларыстычнай школы ў ГДУ імя Ф.Скарыны.
З 1973 па 1983 год быў галоўным рэдактарам міжвузаўскага зборніка “Беларуская літаратура”. Акрамя даследаванняў народнасці літаратуры, вялікую ўвагу надаваў вельмі складанай тэарэтычнай праблеме – вершаскладанню, якая ў той час была амаль не распрацавана. Ягоная грунтоўная манаграфія “Шляхі беларускага вершаскладання” актуальная і для нашага часу.
Мікола Грынчык шмат артыкулаў прысвяціў бягучаму літаратурнаму працэсу, напісаў грунтоўныя манаграфіі па творчасці Аркадзя Куляшова, Пятра Глебкі, Максіма Багдановіча. Ён з’яўляўся сааўтарам акадэмічнай “Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры” і падручнікаў для вну. Стварыў і клапатліва падтрымліваў літаратурнае аб’яднанне “Крыніца” пры Гомельскім універсітэце, блаславіўшы многіх паэтаў у літаратуру.
З гэтага часу на кафедры пачалі праводзіцца канцэптуальныя комплексныя даследаванні рэгіянальнага і агульнанацыянальнага фактараў у літаратуры і фальклоры. Дарэчы, М. М. Грынчык быў першым сярод выкладчыкаў ГДУ, хто абараніў доктарскую дысертацыю.
Новости кафедры
- Подробности
- Просмотров: 1018
ВІНШУЕМ!
Віншуем Бажок Ірыну Аляксандраўну, аспіранта кафедры беларускай літаратуры трэцяга года навучання, з атрыманнем Прэзідэнцкай стыпендыі!
Віншуем Аммон Марыну Уладзіміраўну з бліскучай абаронай кандыдацкай дысертацыі (навуковы кіраўнік – Штэйнер І.Ф.). Абарона адбылася 29.01.2014.
Вучэбныя дысцыпліны
- Подробности
- Просмотров: 1226
№ |
Назва дысцыпліны |
Спецыяльнасць “Беларуская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” |
|
1 |
Уводзіны ў літаратуразнаўства |
2 |
Гісторыя беларускай літаратуры XI-XVI ст. |
3 |
Гісторыя беларускай літаратуры XVII-п.п.XIX ст. |
4 |
Гісторыя беларускай літаратуры д.п.XIX ст. |
5 |
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (20-30 гг.) |
6 |
Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (30-80 гг.) |
7 |
Методыка выкладання літаратуры |
8 |
Тэорыя літаратуры |
9 |
Літаратура бліжняга замежжа |
10 |
Асновы літаратурна-мастацкай дзейнасці |
11 |
Літаратурнае рэдагаванне |
12 |
Тэксталогія |
13 |
Псіхалогія літаратурнай творчасці |
Дысцыпліны спецыялізацыі |
|
14 |
Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі |
15 |
Мастацкая ўмоўнасць у бел. літаратуры: жанрава-стылявыя асаблівасці |
16 |
Гендарны аспект у беларускай літаратуры ХХ ст. |
17 |
Сучасная беларуская лірыка: праблематыка, стыль, кантэкст |
18 |
Беларуская літаратура XX ст. у еўрапейскім кантэксце |
Спецыяльнасць “Руская філалогія (літаратурна-рэдакцыйная дзейнасць)” |
|
19 |
Гісторыя беларускай літаратуры |
20 |
Літаратура бліжняга замежжа |
Спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)” |
|
21 |
Уводзіны ў літаратуразнаўства |
22 |
Антычная літаратура і літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння |
23 |
Гісторыя бел. літаратуры XI-XVII стст. |
24 |
Гісторыя бел. літаратуры XVII-XVIII стст. |
25 |
Гісторыя беларускай літаратуры XIX ст. |
26 |
Сусветная дзіцячая літаратура |
27 |
Сусветная літаратура XVII-XIX стст. |
28 |
Методыка выкладання беларускай літаратуры |
29 |
|
30 |
Гісторыя бел. літ. ВАВ і пасляваеннага перыяду |
31 |
Модуль “Замежная мова (парогавы узровень)” |
32 |
Модуль “Замежная мова (перадпарогавы узровень)” |
33 |
Практыкум па замежнай мове |
Спецыяльнасць “Руская мова і літаратура Замежная мова (англійская)” |
|
34 |
М “Замежная мова (парогавы узровень)” |
35 |
М “Замежная мова (перадпарогавы узровень)” |
36 |
Практыкум па замежнай мове |
Магістратура 7-06-0232-02 – Літаратуразнаўства |
|
37 |
Літаратура і гісторыя ў кантэксце духоўнага вопыту |
38 |
Беларуская інтымная лірыка: гісторыя і сучаснасць |
39 |
Паэтыка мастацкага тэксту |
40 |
Тэндэнцыі развіцця сучаснай літаратуры |
41 |
Урабаністычная плынь у літаратуры |
42 |
Актуальныя пытанні тэорыі літаратуры |
Пра кафедру
- Подробности
- Просмотров: 1369
Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар ШТЭЙНЕР Іван Федаравіч. На кафедры працуюць 7 выклачыкаў, сярод іх 1 доктар філалагічных навук, 4 кандыдаты філалагічных навук, 2 асістэнта.
Кафедра беларускай літаратуры ўтворана ў 1970 годзе ў выніку падзелу кафедры літаратуры на кафедры русскай літаратуры і беларускай літаратуры. Да 1983 года ўзначальваў кафедру доктар філалагічных навук, прафесар Грынчык Мікалай Міхайлавіч. Заснаваная ім навукова-педагагічная школа "Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце" сёння працягвае сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры, доктара філалагічных навук, прафесара Штэйнера Івана Фёдаравіча.
Вучэбныя дысцыпліны:
- Уводзіны ў літаратуразнаўства.
- Гісторыя беларускай літаратуры (старажытны перыяд).
- Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ – пач. ХХ стст.).
- Беларуская літаратура ХХ стагоддзя.
- Методыка выкладання літаратуры.
- Тэорыя літаратуры.
- Літаратура бліжняга замежжа.
- Гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі.
- Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.
- Актуальная беларуская літаратура.
- Псіхалогія літаратурнай творчасці.
- Тэксталогія.
- Асновы літаратурна-мастацкай дзейнасці.
- Літаратурнае рэдагаванне.
- Гендарны аспект у беларускай літаратуры XX ст.
- Беларуская інтэрнэт-літаратура
- Беларуская літаратрура XX ст. у еўрапейскім кантэксце
Магістратура
1-21 80 10 Літаратуразнаўства
Дысцыпліны:
1. Літаратура і гісторыя ў кантэксце духоўнага вопыту
2. Паэтыка мастацкага тэксту
3. Беларуская інтымная лірыка ў еўрапейскім кантэксце: гісторыя і сучаснасць
Пераважная большасць дысцыплін спецыялізацыі 1-21 05 01 02 «Літаратуразнаўства» носіць наватарскі характар, іх матэрыял грунтуецца на творчых набытках нацыянальнага прыгожага пісьменства і дасягненнях сучаснай літаратуразнаўчай думкі. Спецкурсы “Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі”, “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці”, “Беларуская літаратура XX ст. у еўрапейскім кантэксце”, “Псіхалогія літаратурнай творчасці”, “Асновы літаратарна-мастацкай дзейнасці”, “Літаратурнае рэдагаванне”, “Тэксталогія” і інш. дапамагаюць сфарміраваць у студэнтаў комплекснае ўяўленне пра асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, выявіць яе нацыянальную адметнасць ў агульнаславянскім і еўрапейскім культурным дыялогу, акрэсліць шляхі далейшага развіцця нацыянальнага вербальнага мастацтва ў новым тысячагоддзі.
Выкладчыкамі кафедры кожны год распрацоўваюцца новыя спецкурсы для студэнтаў, праводзіцца планамерная работа па іх належным вучэбна-метадычным забеспячэнні. Так, за 2016 – 2017 гг. атрымалі рэкамендацыю да выдання вучэбныя праграмы па наступных дысцыплінах спецыялізацыі: “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці” (Аммон М.У.), “Беларуская літаратурная крытыка XX ст.: асобасны і жанрава-стылёвы аспект” (Яцухна В.І.)
Асноўныя напрамкі навукова-педагагічнай школы:
- Вызначэнне ролі рэгіянальнага духоўнага фактару ў станаўленні і развіцці нацыянальнага спосабу мастацкага асэнсавання рэчаіснасці;
- Аналіз шматузроўневай жанравай сістэмы беларускай літаратуры ў агульнаславянскім і еўрапейскім кантэкстах.
Пры кафедры дзейнічае аспірантура па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 103
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 12
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 10
-
Вучэбна-навуковая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 1
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 23
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя літаратурнага краязнаўства
- Кол-во материалов:
- 1
-
Літаратурны музей “Аlma Mater»
- Кол-во материалов:
- 1
-
Філіялы кафедры
- Кол-во материалов:
- 2