Сустрэча з абітурыентамі 2023
- Подробности
- Просмотров: 283
26.10.2022 года ў межах прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 10-х педагагічных класаў ДУА “Сярэдняя школа № 19 г.Гомеля”, ДУА “Гімназія № 40 г.Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 73 г.Гомеля”. Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Віншуем з паспяховай абаронай
- Подробности
- Просмотров: 288
Віншуем
аспіранта кафедры беларускай літаратуры
Пятроўскую Таццяну Міхайлаўну
і навуковага кіраўніка, доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры беларускай літаратуры Штэйнера Івана Фёдаравіча
з паспяховай абаронай дысертацыі «Сучасная дзіцячая проза: жанравыя асаблівасці і тэндэнцыі развіцця» на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
па спецыяльнасці 10.01.01 – беларуская літаратура
МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ ФОРУМ
- Подробности
- Просмотров: 859
Імя народнага пісьменніка Беларусі акадэміка Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925-2006) займае годнае месца ў гісторыі нацыянальнай літаратуры і культуры. Памяць пра ўдзельніка партызанскага руху і франтавіка, заслужанага дзеяча навукі, старшыню Вярхоўнага савета БССР (1985-1990), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалера пяці ордэнаў захоўваецца і на яго радзіме. I. Я. Навуменка – асоба шматгранная: пісьменнік, вучоны, педагог, аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых манаграфій, зборнікаў крытычных артыкулаў.
4–5 кастрычніка 2022 года кафедрай беларускай літаратуры праведзены Міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі.
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, пачынаючы з 2007 года, рэгулярна арганізуе навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя памяці нашага славутага земляка.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, начальнік навукова-даследчага сектара Р.В.Бародзіч, дэкан філалагічнага факультэта А.М.Палуян.
Прапанаваныя на абмеркаванне даклады вызначаліся глыбінёй разважанняў, разнастайнасцю тэматыкі. Яны сталі важкім даробкам у асэнсаванне праблем дыялектыкі рэгіянальнага, нацыянальнага і агульначалавечага ў славянскіх літаратурах, актуальных пытанняў літаратуразнаўства.
Лаўцы пульсацый
- Подробности
- Просмотров: 314
Літаратуразнаўца і загадчык кафедры Гомельскага універсітэта Іван Штэйнер вырашыў развітацца са словам — тым, якое мы называем бессмяротным. Але прафесар Штэйнер напісаў кнігу «Пахвала слову, што сыходзіць» — дык няўжо ставіць пад сумнеў яго вечнае жыццё? Пры тым, што сам — пісьменнік... Нейкі тут падвох. Альбо хітрая правакацыя? Насамрэч шмат пытанняў наконт будучыні тых, хто піша і чытае. Чым каштоўная літаратура наогул і беларуская ў прыватнасці? Чаму творы мінулага адгукаюцца сёння? Што можа даць прыгожаму пісьменству сучаснасць? Бываюць размовы, пасля якіх ўсе пытанні хочацца адкінуць, засяродзіўшыся на тым, што аднолькава турбуе і яднае з суразмоўцам: ці захаваецца наша кніжная цывілізацыя?
— Глебу для напісання кнігі мне дала сусветная літаратура, перш за ўсё еўрапейская, — гаворыць Іван Федаравіч. — Я звяртаюся да формы панегірыка — пахвалы. Раней было так, што калі заслужаны чалавек паміраў, то над ім павінны былі выступаць з пахвальным словам. Я выкарыстоўваю такую метафару невыпадкова: часта даводзіцца чуць, што надышоў канец літаратуры, нам трэба сказаць ёй «дзякуй» і паставіць кропку на яе развіцці. Бо эпоха Гутэнберга, якая пачалася ў 1456 годзе, завяршаецца. Гэта была эпоха слова…
Аспирант ГГУ из Китая защитил диссертацию по русской литературе
- Подробности
- Просмотров: 350
Филолог Цзи ХэХэ с 2019 года обучается в аспирантуре Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины. Недавно он успешно защитил диссертацию на соискание ученой степени кандидата филологических наук. Теперь хотел бы работать и жить в Беларуси.
Цзи ХэХэ давно мечтал учиться в Беларуси, частенько носит вышиванку и не устает восхищаться нашей страной. Темой исследования выбрал проблемы идентификации и самоидентификации автора и героев в творчестве Владимира Кигна-Дедлова. Отец этого прозаика и публициста был немцем, мама – белоруской, но сам он считал себя русским. Научный руководитель Цзи ХэХэ – заведующий кафедрой белорусской литературы доктор филологических наук, профессор Иван Штейнер.
Защита прошла успешно, для получения ученого звания остались формальности.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 1
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 103
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 12
-
Научные публикации
- Кол-во материалов:
- 10
-
Вучэбна-навуковая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 1
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 23
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя літаратурнага краязнаўства
- Кол-во материалов:
- 1
-
Літаратурны музей “Аlma Mater»
- Кол-во материалов:
- 1
-
Філіялы кафедры
- Кол-во материалов:
- 2