Ганаровыя дыпломы Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу атрымліваюць:
Лепшыя навуковыя работы, якія ўдзельнічалі ў Міжнародным студэнцкім конкурсе на лепшую навуковую работу, рэкамендаваны да публікацыі ў зборніку артыкулаў “Актуальныя праблемы філалогіі”.
Ганаровыя дыпломы Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу атрымліваюць:
Ганаровыя дыпломы Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу атрымалі
Ганаровыя дыпломы Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу атрымалі навуковыя кіраўнікі асобных студэнцкіх навуковых работ, што прынялі ўдзел у конкурсе:
Подробнее: Ганаровыя дыпломы Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу атрымалі
Вынікі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу
З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу.
Асноўнымі мэтамі конкурсу стала папулярызацыя навуковай і інавацыйнай дзейнасці сярод студэнцкай моладзі, выяўленне філалагічнай культуры студэнтаў, развіццё іх творчых здольнасцей і цікавасці да навуковай дзейнасці.
На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны.
Подробнее: Вынікі Міжнароднага студэнцкага конкурсу на лепшую навуковую работу
Пасяджэнні агульнаўніверсітэцкай канферэнцыі
На працягу красавіка і мая ў нашай вну праходзіла L навуковая студэнцкая канферэнцыя "Дні студэнцкай навукі". 13-14 мая адбыліся выніковыя пасяджэнні агульнаўніверсітэцкай канферэнцыі. Філалагічны факультэт на выніковай універсітэцкай канферэнцыі прадстаўляла студэнтка 3 курса (група БФ-31) Шчарбатая Ангеліна з дакладам “Актыўнасць дзеяслова ў фразеаўтварэнні” (навуковы кіраўнік - Ляшчынская Вольга Аляксееўна, д.ф.н. прафесар, правесар кафедры белорусской мовы), які быў прызнаны лепшым студэнцкім дакладам на факультэцкай каферэнцыі.
2021 год – год класічнай літаратуры і чытання на Гомельшчыне!
У пачатку вясны 2021 года Савет Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі» падвёў вынікі ўдзелу ў адкрытых абласных літаратурных конкурсах:
1. “Сям’я – аснова кахання і шчасця”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, у якім удзельнічалі студэнты БФ-31: Барадзін Вераніка, Бычык Кацярына, Дземідовіч Вераніка, Дзядкова Алеся, Дрывайла Аляксандра, Цапалава Ангеліна і Шчарбатая Ангеліна; а таксама студэнтка групы РФ-21 Алдакушкіна Ніна.
2. “Белыя вішні і яблыні”, прысвечаным 100-годдзю народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа, у якім удзельнічалі студэнтка БФ-31 Ніцыеўская Катрын і студэнтка групы РФ-21 Алдакушкіна Ніна.
7 мая 2021 года на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае ўзнагароджванне спецыяльнымі дыпломамі Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі” фіналістаў конкурсаў, якімі сталі Дземідовіч Вераніка, Дрывайла Аляксандра, Ніцыеўская Катрын, Алдакушкіна Ніна і Шчарбатая Ангеліна.
Віншуем нашых таленавітых студэнтаў і жадаем ім творчага натхнення!