Да 140-годдзя з дня нараджэння класіка
22.09.22 у гр. БФ-31 было праведзена куратарскае мерапрыемства на тэму “Любоўная лірыка Я.Купалы: адрасаты і іх роля ў жыцці паэта” (да 140-годдзя з дня нараджэння класіка), падчас якога было прагледжана прэзентацыя і чытанне любоўнай лірыкі паэта-юбіляра.
Навуковы семінар на філалагічным факультэце
23 верасня 2022 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф.Скарыны адбыўся навуковы семінар, прысвечаны экспертызе доктарскай дысертацыі загадчыка кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка кандыдата філалагічных навук дацэнта Дзмітрыя Васільевіча Дзятко "Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія: генезіс, структура, тыпалогія".
Экспертам па дысертацыі выступіла прафесар кафедры беларускай мовы, доктар філалагічных навук прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч.
Навуковае даследаванне Дзмітрыя Васільевіча прысвечана слоўнікам беларускай лінгвістычнай тэрміналогіі, апублікаваным на працягу стагоддзя ад 1921 да 2021 года.
Віртуальнае падарожжа "Па старонках гісторыі беларускай мовы"
У рамках Тыдня беларускай мовы 22 верасня 2022 г. студэнты групы СР-15 разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы Хазанавай К.Л. правялі віртуальнае падарожжа "Па старонках гісторыі беларускай мовы".
Першакурснікі, якія абралі сваёй будучай прафесіяй сацыяльную работу і псіхалогію, з захапленнем успомнілі і абмеркавалі асноўныя гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы, успомнілі славутых старажытных беларускіх асветнікаў, падзяляліся ўражаннямі ад наведвання гістарычных мясцін Беларусі.
Гульня ў анаграмы “У свеце беларускага слова”
19.09.2022 у межах рэспубліканскай акцыі «Тыдзень роднай мовы», накіраванай на папулярызацыю беларускай мовы, на філалагічным факультэце студэнты 3 курса спецыяльнасці “Руская мова і літаратура. Замежная мова” пад кіраўніцтвам дацэнта кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. прынялі ўдзел у гульні ў анаграмы “У свеце беларускага слова”. Студэнты даведаліся, што анаграма – гэта вынік перастаноўкі літар у слове ці выразе з мэтай атрымаць новае слова ці выраз (напрыклад, коска – какос), а таксама са значэннем многіх цікавых беларускіх слоў (напрыклад, кут – тук ‘растоплены тлушч’).
Рэспубліканская дыктоўка, прымеркаваная да Дня народнага адзінства
З 19 па 23 верасня 2022 года пройдзе Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Шэраг урачыстых мерапрыемстваў пачаўся з Рэспубліканскай дыктоўкі, прымеркаванай да Дня народнага адзінства, удзел у якой прынялі студэнты філалагічнага факультэта і факультэта замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Маладыя людзі не толькі паспаборнічалі за права называцца лепшым знаўцам прыгожага беларускага слова, але і ўзгадалі старонкі гісторыі, паразважалі, чаму так важна захоўваць адзінства народа.
Падрабязней