Знаёмства з методыкамі выкладання беларускай мовы
У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 15 красавіка 2021 г. былі праведзены выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”, на базе якой знаходзіцца філіял кафедры беларускай мовы.
Подробнее: Знаёмства з методыкамі выкладання беларускай мовы
Сустрэча з выпускніком факультэта Сяргеем Краснабародам
19.04.2021 года ў межах тыдня філалагічнага факультэта адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” з выпускніком факультэта Краснабародам Сяргеем Яўгенавічам, загадчыкам аддзела радыё “Гомель” Плюс” РУП РТЦ “Тэлерадыёкампанія “Гомель”. Падчас сустрэчы С. Краснабарод распавёў студэнтам пра сваё дзяцінства і выбар прафесіі, цікавыя моманты з “працоўнага жыцця” радыё- і тэлежурналіста, пачытаў уласныя вершы і прэзентаваў музею “Alma-mater” уласны зборнік вершаў “Где-то рядом…”.
Посещение спектакля
Китайские студенты, изучающие русский язык, обучаются не только в стенах университета. Вместе со студентами филологического факультета 14.04 они посетили спектакль «Фанатки» в Молодежном театре нашего города. Это прекрасная возможность понять, насколько они владеют русским языком и как воспринимают речь других людей, говорящих по-русски.
Наведванне школы № 41
13 красавіка загадчык кафедры беларускай літаратуры І. Ф. Штэйнер і прафесар А.М. Мельнікава у межах прафарыентацыйнай работы наведалі школу № 41, дзе расказалі вучням 11 класа пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.
Выкладчыкі кафедры пазнаёмілі выпускнікоў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, расказалі пра высокі статус нашай навучальнай установы.
Супрацоўнікі ўніверсітэта паведамілі вучням педагагічнага класа пра магчымасці паступлення ва ўніверсітэт на педагагічныя спецыяльнасці без уступных экзаменаў.
І. Ф. Штэйнер і А.М. Мельнікава праінфармавалі вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказалі пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.
Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў, пра што сведчыць вялікая колькасць пытанняў.