ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА

28 сакавіка загадчык кафедры беларускай літаратуры І. Ф. Штэйнер і прафесар кафедры А. М.Мельнікава разам з прадстаўнікамі іншых факультэтаў нашага ўніверсітэта прынялі ўдзел у сустрэчы з навучэнцамі Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Л. Выгоцкага. Навучэнцы каледжа былі праінфармаваны пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якіх ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць выпускнікі педагагічных каледжаў, а таксама медалісты. 

Навучэнцы былі  азнаёмлены з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, высокім статусам нашай навучальнай установы.

 Навучэнцы каледжа цікавіліся спецыфікай вучобы на філалагічным факультэце, правіламі прыёма на скарочаную форму навучання, тым, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.

Навучэнцам была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта пра спецыфіку вучобы на факультэце. Трэба адзначыць, што паміж Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжам імя Л. Выгоцкага і нашым універсітэтам усталяваны трывалыя і плённыя сувязі. На базе каледжа функцыянуе філіял кафедры беларускай літаратуры, а выпускнікі каледжа штогод становяцца студэнтамі ГДУ імя Ф. Скарыны.

Будзем спадзявацца, што ў верасні мы пабачым новых выпускнікоў каледжа сярод нашых студэнтаў.

 

IMG-2aef791ca10ccd62603dd5c9bce0da9b-V

IMG-21b429929bd1abe891cc335cc01c2f21-V

IMG-94a566626b85bed44b8e91c3eee8e2fb-V

IMG-106bb5b5a4b451f78d600bef7d426144-V

 

IMG-ad80b13c64b0e23ecd56db739a4d7a01-V

2011 ПРАФАРЫЕНТАЦЫЙНАЯ РАБОТА . Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates