Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з Алесем Плоткам

25 красавіка 2019 года адбылася сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў філалагічнага факультэта з вядомым паэтам, перакладчыкам і музыкантам Алесем Плоткам.

Алесь Плотка – выпускнік ГДУ імя Ф. Скарыны, ён распавёў пра свае студэнцкія гады і любімыя кнігі, прачытаў ўласныя вершы і пераклады з украінскай літаратуры, падкрэсліў актуальнасць культурных стасункаў паміж краінамі-суседзямі, прэзентаваў беларуска-украінскі альманах “Справа”.

Паэт падзяліўся творчымі планамі. Чытачоў чакае новая кніга А.Плоткі з сімвалічнай назвай “Лотас на асфальце”.

 

2011 Сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў з Алесем Плоткам. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates