“Восеньскі турнір” для школьнікаў

4 лістапада 2019 года ў час восеньскіх канікул на філалагічным факультэце (аўд. 2-27) быў арганізаваны “Восеньскі турнір” для школьнікаў. У турніры прынялі ўдзел вучні з розных школ і гімназій горада Гомеля і Гомельскай вобласці (Кармянскі раён, Петрыкаўскі раён, Калінкавіцкі раён, Жыткавіцкі раён, Чачэрскі раён, Гомельскі раён). Усяго 28 вучняў 8, 9 і 11-х класаў.

У праграму турніра ўваходзіла знаёмства з факультэтам, экскурсія ў музей “Alma-mater”, правядзенне алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з яе разборам і ўзнагародай         пераможцаў, заняткі па падрыхтоўцы да напісання водгуку на вершаваны твор.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н. прафесар І. Ф. Штэйнер правёў вельмі цікавую экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

2011 “Восеньскі турнір” для школьнікаў. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates