Сустрэча з абітурыентамі

26 студзеня 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Гомеля” і вучнямі 9-10 класаў ДУА “Гімназія № 46 імя Блеза Паскаля”.

Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma Mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

1643350429588

 

1643350429594

2011 Сустрэча з абітурыентамі. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates