Cтудэнцкая навуковая канферэнцыя

22 красавіка 2026 года ў межах работы традыцыйнай студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны» адбылося пасяджэнне секцыі “Журналістыка”. Кіраўнік секцыі – прафесар А. М.Мельнікава, сакратар секцыі – Галубовіч В. З навуковымі паведамленнямі выступілі студэнты 2 курса Лешчанок У.Ю. «Аналіз крэатыўных рашэнняў пры стварэнні і размяшчэнні рэкламы ў СМІ», Герман К.А. “Беларускія медыа для дзяцей: візуальна-семантычная структура”, Галубовіч В.Д. “Тэарэтычныя аспекты стварэння Еўразійскай медыяпрасторы”, Чорны М.А. “Інфаграфіка ў рэгіянальных СМІ (на прыкладзе рэдакцыі газеты “Гомельскія ведамасці”), Антонава В. “Балада: генезіс і адметнасці жанру», Абрамовіч В. “Міфапаэтычны пачатак у паэзіі Багдановіча”. Даклады выступоўцаў выклікалі зацікаўленасць аўдыторыі, якая прыняла актыўны ўдзел у іх абмеркаванні.

2011 Cтудэнцкая навуковая канферэнцыя. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates