ЛІТАРАТУРНЫ ГАСТРАТУР: “ШТО ЕЛІ НАШЫ ПРОДКІ Ў ХІХ СТАГОДДЗІ?”

29-30 верасня група БФ-21 разам з дацэнтам Брадзіхінай Алай Васільеўнай здзейснілі літаратурны гастратур “Што елі нашы продкі ў ХІХ стагоддзі?”. Студэнты пазнаёміліся з творамі, у якіх узгадваюцца стравы нацыянальнай кухні, даведаліся пра традыцыйныя рэцэпты і іх сучасныя адаптацыі, абмеркавалі, у якіх кафэ Гомеля можна пакаштаваць беларускую кухню. Студэнты прайшлі квэст ва ўніверсітэцкім буфеце, знайшоўшы ўсе традыцыйныя нацыянальныя стравы, якія там прапануюцца, пасля прынялі ўдзел у віктарыне, дзе трэба было пазнаць традыцыйную страву па фота і адгадаць твор(ы), у якіх яна згадваецца.
Скончылася мерапрыемства сумесным паяданнем дранікаў. Ешце беларускае!

2011 ЛІТАРАТУРНЫ ГАСТРАТУР: “ШТО ЕЛІ НАШЫ ПРОДКІ Ў ХІХ СТАГОДДЗІ?”. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates