Навіны СНДЛ

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны традыцыйна вясной адбываецца студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”

З 09.04.20 по 30.04.20 праводзіцца ХLIX студэнцкая навуковая канферэнцыя “Дні студэнцкай навукі: Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства”.

У гэтым годзе пасяджэнні адбываюцца ў дыстанцыйным рэжыме.

Кафедра беларускай мовы і студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя арганізавалі пасяджэнне секцыі канферэнцыі "Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” . Усе ўдзельнікі навуковага пасяджэння прымаюць актыўны ўдзел у СНДЛ і на канферэнцыі паказалі ў дакладах вынікі сваіх навуковых даследаванняў. Студэнты захоплена распавядалі пра ўласныя назіранні над фразеалагічным і парэмійным матэрыялам.

Лепшыя даклады будуць рэкамендаваны да друку.


 

 

 

5 сакавіка 2020 года на чарговым пасяджэнні СНДЛ адбылося абмеркаванне новага выучэбнага дапаможніка д.ф.н. праф. В.А.Ляшчынскай “Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультуралагічным асвятленні” са студэнтамі 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.

У вучэбным дапаможніку асвятляюцца важнейшыя тэарэтычныя пытанні лінгвакультуралагічнага падыходу ў даследаванні мовы ўвогуле і фразеалагічных адзінак, ці ідыёмаў, беларускай літаратурнай і дыялектнай мовы ў прыватнасці. Праводзіцца аналіз ідыёмаў з пэўнымі кампанентамі, што суадносяцца з рознымі кодамі культуры беларусаў, у выніку чаго на аснове вобразаў, унутранай формы, адбору кампанентаў пры ўтварэнні выяўляецца фон «акультуранага» ўсведамлення свету чалавекам, выясняецца матываванасць культурна значных сэнсаў у семантыцы фразеалагізмаў і тая роля, якую яны здольны выконваць як знакі «мовы» культуры – выступаць эталонамі, стэрэатыпамі і сімваламі. Устанаўліваецца, што фрагменты фразеалагічнай карціны свету беларусаў адлюстроўваюць і рэпрэзентуюць практычны і духоўны светапогляд носьбітаў мовы праз абраныя паняцці як складаныя ментальныя ўтварэнні, якія вызначаюцца паняційным, вобразным, фактуальным і каштоўнасным зместам.

 

IMG-3062

 






24 кастрычніка  2019 года група студэнтаў філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія”, удзельнікаў СНДЛ, брала ўдзел у рабоце Міжнароданага навуковага форуму «Идиолект русской языковой личности как отражение лингвлкультурной ситуации в славянском пограничье», які раходзіў у г. Навазыбкаве (Расія) на базе філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя І.Р. Пятроўскага. Студэнты Андрэйкавец Ангеліна (гр. БФ-41), Чэкан Анастасія (гр. БФ-41) і Шчарбатая Ангеліна (гр. БФ-21) пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай падрыхтавалі навуковыя работы і выступілі на секцыі «Фразеологизмы в языковой картине мира восточных славян» з дакладамі:

 “Культурная інфармацыя і сімволіка беларускіх фразеалагізмаў з кампанентам чатыры” (Андрэйкавец Ангеліна Мікалаеўна);

“Фразеалагізмы з кампанентам-найменнем нябесных свяціл у беларускай фразеалогіі” (Чэкан Анастасія Аляксандраўна);

“Фразеалагізмы з кампанентам дзеясловам гуляць: структура, семантыка, сімволіка” (Шчарбатая Ангеліна Андрэеўна).

                Маладым вучоным былі выдадзены сертыфікаты.

IMG-2565

 

IMG-2564

 

 

 

 

20 верасня 2019 г. адбылося пасяджэнне СНДЛ «Мова і культура беларусаў» (к. 1, аўд. 2-25) на тэму «Крыніцы паходжання беларускіх фразеалагізмаў». У пасяджэнні прынялі ўдзел студэнты групы БФ-31 Арэшка Юлія, Караткевіч Вікторыя, Пархоменка Яўгеній, Прахарэнка Руслан, Язерская Марыя, якім загадзя прапанавалася заданне выпісаць са «Слоўніка фразеалагізмаў» І.Я. Лепешава і праалізаваць фразеалагізмы, якія паходзяць з твораў мастацкай літаратуры. Атрымалася цікавая і карысная праца, якая папоўніла слоўнікавы запас студэнтаў.

Вынікі:

Пераасэнсаванне выразаў з твораў мастацкай літаратуры, напрыклад: як дзядзька ў Вільні – ‘збянтэжана, непрывычна, ніякавата (адчуваць сябе, паводзіць сябе і пад.)’ – паэма «Новая зямля» Я. Коласа, раздзел «Дзядзька ў Вільні»;

людзьмі звацца – ‘быць свабоднымі, шчаслівымі, займаць у жыцці належнае чалавеку месца’ – верш «А хто там ідзе?» Я. Купалы: А чаго ж, чаго захацелася ім, / Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім? / – Людзьмі звацца;

плячысты на жывот – ‘прагны да яды, пражэрлівы, любіць многа есці’ і ‘таўстапузы’ – верш «Фрыцавы 75 трафеі» К. Крапівы: Сала, масла, цукар, мёд гітлераўца вабяць: фрыц плячысты на жывот і мастак паграбіць;

свінтус грандыёзус – ‘ганебны, няўдзячны чалавек, нахабнік’ – выраз з камедыі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы;

сіняя птушка – ‘сімвал шчасця; тое, што ўвасабляе для каго-небудзь найвышэйшае шчасце’ – назва п’есы бельгійскага паэта і драматурга М. Матэрлінка;

ківаць на Пятра – ‘звальваць віну на іншых’, крыніца якой – мараль байкі «Люстэрка і малпа» І. А. Крылова, дзе ў перакладзе М. Клімковіча на беларускую мову чытаем: Што Клімыч рукі грэць умее, – людзі знаюць; / Пра хабар Клімычу чытаюць / А ён украдкаю ківае на Пятра, і інш.





Напрыканцы 2010-2019 вучэбнага года ўдзельнікі студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі падводзілі вынікі навуковай дзейнасці. Вынікі даследаванняў маладых навукоўцаў былі змешчаны ў падрыхтаваных да друку тэзісах і артыкулах, уключаных у зборнікі студэнцкіх навуковых работ "Дні студэнцкай навукі", "Творчасць маладых", "Актуальныя праблемы філалогіі".


16 - 17  мая  2019 года студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Дробатаў В.А. і Чэкан А.А. прынялі ўдзел у XII Міжнароднай навуковай канферэнцыі студэнтаў, аспірантаў і маладых вучоных «БЕЛАРУСЬ В СОВРЕМЕННОМ МИРЕ», якая праходзіла ва УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.В. Сухога” (г. Гомель).

Нашы студэнты прынялі ўдзел у рабоце секцыі “Славянскія мовы і культура ў прасторы і часе”, дзе выступілі з дакладамі:

“Лексіка-тэматычная класіфікацыя кампаратыўных фразеалагізмаў мовы твораў Якуба Коласа” (Дробатаў А.А., навук. кіраўнік дац. Шведава З.У.);

“Марфалагічная характарыстыка фразеалагізмаў з кампанентам-найменнем нябесных свяціл” (Чэкан А.А., навук. кіраўнік дац. Шведава З.У.).

Маладым вучоным былі выдадзены сертыфікаты.

1

 

2






Студэнцкая навуковая канферэнцыя на філалагічным факультэце працягваецца. 18.04.2019 адбылося пасяджэнне секцыі № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай і к.ф.н. дац. З.У. Шведавай.

З дакладамі выступілі студэнты 1, 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філологія»: Андрэйкавец А.М., Чэкан А.А., Дробатаў В.А., Дарашэвіч Э.С., Шчарбатая А., Крукоўская К.А., Гаўрыкава Д.В., Бондарава Я.В., Гаўрылькова Т.У., Бірыла М.А., Тачылкіна М.П.

 

Па выніках канферэнцыі вырашана лічыць работу секцыі здавальняючай; лепшымі вызначыць даклады студэнтаў Дарашэвіч Э.С. (1 курс), Бірыла М.А. (4 курс), Чэкан А.А. (3 курс); тэзісы дакладаў Дарашэвіч Э.С., Бірыла М.А., Чэкан А.А. рэкамендаваць да друку ў зборніку тэзісаў “Дни студенческой науки”.


1

 

 

2

 

 

3

 

 

4

 

 

5

 

 

 

22.03.2019 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага факультэта адбылася V Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя маладых навукоўцаў “Мова і літаратура ў ХХІ стагоддзі: актуальныя аспекты даследавання”, у якой прыняў удзел студэнт 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці “Беларуская філалогія” (гр. БФ-11) Дарашэвіч Эдуард. Малады навукоўца выступіў на секцыі “Пытанні сучаснай лексікалогіі і фразеалогіі. Моўная карціна свету” з дакладам “Сімволіка асобных літар у беларускай фразеалогіі”, падрыхтаваным пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай.


1

2011 Навіны СНДЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates