Падведзены вынікі ХХVIII Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў 2021

Падведзены вынікі
ХХVIII Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў 2021
 

Навуковыя работы атрымалі:

 1 катэгорыю:

 

Навуменка Крысціна Грыгор'еўна, магістрант. Навуковая работа “Фантастычны пачатак у прозе Л.Рублеўскай”. Навуковы кіраўнік  Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт


 

 
2 катэгорыю:


Арэшко Юлія Аляксандраўна, выпускнік 2021 г. Навуковая работа “Беларусь і беларусы ў мастацкім свеце Элізы Ажэшкі”. Навуковы кіраўнік Фіцнер Таццяна Адамоўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларусскай літаратуры, дацэнт.


Віншем пераможцаў і іх навуковых кіраўнікоў!
 

Падрабязней з вынікамі можна пазнаёміцца  на сайце sws.bsu.by

Сустрэча з абітурыентамі

2 красавіка 2022 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ і каледжаў, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 50 навучэнцаў школ г. Гомеля (№ 12, 19, 39, 66, 72), Гомельскага кадецкага вучыліша, школ Гомельскай вобласці (Жлобін (СШ № 10), Чырвоны бераг), каледжаў (ГДПК імя Л.С.Выгоцкага, Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. 

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па кабінетах і кафедрах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф.Штэйнер правёў экскурсію навучэнцаў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.  

 

1649061971114

 

1649061971125

 

1649061936311

 

1649061936305

План работы філіяла

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж

імя Л.С. Выгоцкага”

__________ І.Р.Казімірава

«         »    верасня  2021 года

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны”

_________І.В.Семчанка

«         »    верасня 2021 года

                                                                                                                                                     

ПЛАН

работы філіяла кафедры беларускай літаратуры

філалагічнага факультэта УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”

на базе УА “Гомельскі дзяржаўны педагагічны каледж

імя Л.С. Выгоцкага”

на 2021 – 2022 навучальны год

№ п/п

Змест работы

Тэрмін выканання

Адказныя

Адзнака аб выкананні

Навукова-даследчая і інавацыйная дзейнасць  

1.1

Удзел у навукова-метадычных мерапрыемствах (канферэнцыях, чытаннях, з’ездах, круглых сталах)

На працягу года

Выкладчыкі кафедры, выкладчыкі каледжа

 

1.2

Арганізацыя и правядзенне сумесных неабходных даследаванняў па пытаннях сучаснага дзіцячага чытання

Лістапад, май

Выкладчыкі кафедры, выкладчыкі каледжа

 

1.3

Правядзенне канферэнцыі “Дзіцячая літаратура як падзея”  на базе каледжа з удзелам навучэнцаў каледжа і студэнтаў універсітэта (у межах праекта)

Красавік

Выкладчыкі кафедры, выкладчыкі каледжа

 

1.4

Навуковае кансультаванне даследчых праектаў выкладчыкаў каледжа і навучэнцаў

На працягу года

Выкладчыкі кафедры

 

1.5

Рэцэнзаванне артыкулаў і метадычных дапаможнікаў выкладчыкаў каледжа

На працягу года

 

Выкладчыкі кафедры

 

1.6

Удзел у пасяджэннях лабараторыі “Экспертыза сучаснай дзіцячай кнігі”

На працягу года

Выкладчыкі кафедры, выкладчыкі каледжа

 

 

 

II Вучэбна-метадычная работа

2.1

Пашырэнне вучэбна-метадычнай базы:

- распрацоўка метадычнага матэрыялу для забеспячэння практычных заняткаў

- стварэнне і папаўненне базы навукова-даследчых матэрыялаў па дзіцячай літаратуры Гомельшчыны

На працягу года

Выкладчыкі кафедры, выкладчыкі каледжа

 

2.2

Удзел выкладчыкаў кафедры ў пасяджэннях метадычных аб’яднанняў каледжа і кансультаванне па праблемах:

- прафесійная кампетэнтнасць педагога;

тэхналогія распрацоўкі і састаўлення самаадукацыйных праграм;

удакладненне фармулёўкі тэм па самаадукацыі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі

На працягу года

Выкладчыкі кафедры

 

 

 

  

 

2.3

Правядзенне заняткаў з магістрантамі на базе каледжа

На працягу года

Выкладчыкі кафедры, выкладчыкі каледжа

 

III Арганізацыйна-метадычная работа

3.1

Інтэграцыя інтэрнет-сайтаў універсітэта і каледжа. Стварэнне праекта старонак філіяла кафедры на сайтах ГДУ і каледжа

Студзень-чэрвень 2021

Заг. філіяла, выкладчыкі каледжа

 

3.2

Арганізацыя вучэбных і вытворчых практык магістрантаў на базе каледжа

На працягу года

Заг. філіяла,

намеснік па ВР каледжа

 

3.3

Правядзенне круглах сталоў па метадычных пытаннях

Снежань 2021, чэрвень 2022

Заг. філіяла

 

 

3.4

Кансультаванне выкладчыкаў каледжа, кія праходзяць атэстацыю на катэгорыю

На працягу года

Выкладчыкі кафедры

 

3.5

Кансультаванне навучэнцаў каледжа па пытаннях уступных экзаменаў на філалагічны факультэт

Май 2022

Заг. філіяла

 

3.6

Сумеснае наведванне спектакляў, выстаў, літаратурных прэзентацый

На працягу года

Выкладчыкі кафедры, выкладчыкі каледжа

 

3.7

Арганізацыя алімпіяды па беларускай літаратуры на базе кафедры для навучэнцаў каледжа

Красавік 2022

Выкладчыкі кафедры

 

 

 

Загадчык філіяла                     І.Ф.Штэйнер

 

Дэкан філалагічнага факультэта          А.М.Палуян

 

Нам. дырэктара па вучэбна-метадычнай

рабоце УА“Гомельскі дзяржаўны

педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага”             Л.Л.Капаткова

 


 

 

                                   

Да Дня навукі

Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны кандыдат філалагічных навук Ала Васільеўна Брадзіхіна адзначана Граматай да Дня навукі як лепшы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў філалагічнага факультэта.

IMG-a69918466cb55219c8eece739e131ffc-V

 

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates