Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта

7 красавіка 2021 года ў рамках L універсітэцкай навуковай канферэнцыі «Дні студэнцкай навукі» і Дзён філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. На выставе былі паказаны зборнікі навуковых артыкулаў і матэрыялаў канферэнцый з публікацыямі маладых даследчыкаў-філолагаў нашай вну.

 

Артыкулы студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта на працягу 2020 і пачатку 2021 гадоў публікаваліся не толькі ў зборніках міжнародных, рэспубліканскіх і ўніверсітэцкіх студэнцкіх канферэнцый, але і ў зборніках артыкулаў навуковых канферэнцый “дарослых” навукоўцаў.

З мэтай развіцця навукова-даследчай дзейнасці, пашырэння ўдзелу таленавітай моладзі філалагічнага факультэта быў выдадзены зборнік навуковых артыкулаў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта, якія адлюстроўваюць вопыт рознабаковага асэнсавання актуальных праблем мовазнаўства і літаратуразнаўства і разглядаюць пытанні паэтыкі і стылю мастацкага тэксту, асаблівасцяў філасофска-эстэтычных канцэпцый пісьменнікаў, інтэрдысцыплінарных сувязяў:

Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Выпуск 13. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020.

Выдадзены зборнік работ аспірантаў, магістрантаў , бакалаўраў і студэнтаў, прысвечаных розным аспектам статыкі і дынамікі славянскіх моў:

Славянская фразеология и паремиология в языке и речи : сборник научных статей / редкол.: О. Н. Мельникова (отв. ред.) и [др.]; М-во образования РБ, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – 204 с.

Публікацыі студэнтаў і магістрантаў прысутнічаюць у зборніках, падрыхтаваных і выдадзеных на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны:

Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах: матэрыялы Міжнародных навуковых чытанняў, прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка І. Я. Навуменкі (Гомель, 8 – 9 кастрычніка 2020 года) / І. Ф. Штэйнер ; М-ва адукацыі РБ, Гом. дзярж. ўн-т імя Францыска Скарыны. – Гомель: ГДУ імя Ф. Скарыны, 2020. – 178 с.

Славянская фразеология и паремиология: традиционные и новаторские решения проблем : К 80-летию со дня рождения профессора В. М. Мокиенко / редкол.: Е. В. Ничипорчик (отв. ред.) [и др.] ; М-во образования РБ, Гом. гос. ун-т им. Ф. Скорины. – Гомель : ГГУ им. Ф. Скорины, 2020. – 264 с.

Студэнты і магістранты філалагічнага факультэта актыўна і пастаянна публікавалі вынікі сваіх даследаванняў у зборніках, якія выдаюцца на факультэце і ў універсітэце:

-         у зборніку тэзісаў «Дни студенческой науки»: Дни студенческой науки: материалы XLVІII студенческой научно-практической конференции (Дни студенческой науки: материалы XLIХ студенческой научно-практической конференции (Гомель, 14–15 мая 2020 года): в 2 частях. Часть 2. – Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2020;

-         у зборніку артыкулаў «Творчество молодых’2020»: Творчество молодых 2020: сборник научных работ студентов, магистрантов и аспирантов: в трех частях. Часть 3. – Гомель ГГУ им. Ф. Скорины, 2020.

Выстава прапанавала і студэнцкія замежныя публікацыі, што сведчыць аб значным навуковым патэнцыяле маладых навукоўцаў філалагічнага факультэта. Зборнікі навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта выклікалі зацікаўленасць студэнцкай аўдыторыі.

Прысутныя на выставе студэнты таксама мелі магчымасць пазнаёміцца са зборнікамі матэрыялаў і артыкулаў студэнцкіх канферэнцый, што выдаваліся на працягу 2019 года.

Жадаем маладых даследчыкам навуковых дасягненняў!

362

 

364

 

367

 

375

 

376

 

377

 

378

 

379

 

2011 Выстава навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічнага факультэта. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates