Педагагічная практыка
- Подробности
- Просмотров: 1388
24 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў 5 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася канферэнцыя па выніках педагагічнай практыкі, на якой прысутнічалі студэнты 4 курса. Словы віншавання выказала намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян.
Практыка праходзіла ў васьмі школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на клас, шкадавалі, што практыка доўжыцца толькі адну чвэрць. У ходзе практыкі амаль усе студэнты ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік З.У. Шведава падвяла вынікі практыкі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважаюць адзнакі ў 10 і 9 балаў. Па выніках практыкі быў аб’яўлены конкурс на лепшую прэзентацыю, якую, на жаль, не ўсе групы падрыхтавалі. Прадставілі сваё бачанне практыкі тры групы студэнтаў і адна студэнтка (Шарамет Г.), якая праходзіла практыку па месцы жыхарства. Усе прэзентацыі былі цікавымі, і кожная нечым уразіла. Бездакорнай па змесце і афармленні была прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №22 г. Гомеля. Прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў Гімназіі №36 г. Гомеля імя І. Мележа, уразіла ўласным вершам аб ходзе практыкі, прэзентацыя групы, якая праходзіла практыку ў СШ №27 г. Гомеля – жартаўлівым характарам, а прэзентацыя Ганны Шарамет – улюблёнасцю ў сваю школу.
Online канферэнцыя з прэзідэнтам
- Подробности
- Просмотров: 1037
21.11.2014 студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у прамой відэатрасляцыі семінарскіх заняткаў па праблемах месца і ролі настаўніка ў сучасным грамадстве і перспектывах развіцця адукацыі ў нашай краіне, праведзеных Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка.
Кніжная выстава
- Подробности
- Просмотров: 1032
14.11.2014 студэнты філалагічнага факультэта наведалі кніжную выставу, арганізаваную пры падтрымцы музея-лабараторыі Ф.Скарыны (дырэктар К.С.Усовіч) у рамках правядзення Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Святло Скарынавых ідэй”, прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння прафесара У.В.Анічэнкі. На выставе экспанаваліся манаграфіі, слоўнікі, артыкулы, тэзісы выступленняў У.В.Анічэнкі ў розныя перыяды яго навуковай дзейнасці.
Сустрэча з супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва
- Подробности
- Просмотров: 1010
20 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з Лявонцьевай Святланай Іванаўнай, супрацоўнікам установы культуры “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава”. Гутарка была прысвечана кніжнай культуры, яе зараджэнню на тэрыторыі Беларусі, асобам, якія стаялі ля вытокаў захавання кніжных традыцый. Студэнтам першага курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” было асабліва цікава праслухаць незабыўны аповед Святланы Іванаўны пра старажытныя кнігі і рукапісы, дакрануцца да ўнікальных помнікаў пісьменства. Філолагі-першакурснікі вывучаюць дысцыпліну “Беларуская палеаграфія”, таму арганізаваная на факультэце сустрэча была вельмі карыснай для іх і пакінула самыя добрыя ўражанні.
Подробнее: Сустрэча з супрацоўнікам Веткаўскага музея стараабрадніцтва
Міжнародная навуковая канферэнцыя у Навазыбкаве
- Подробности
- Просмотров: 1217
23-24 кастрычнiка 2014 г. на базе філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акад. І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве (Расія) адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Российско-Белорусско-Украинское пограничье: научное взаимодействие в контексте единого социокультурного пространства”, прысвечаная доктару філалагічных навук прафесару П.А. Растаргуеву.
Канферэнцыя была даволі прадстаўнічая. У ёй прымалі ўдзел вучоныя розных славянскіх краін: Расіі, Беларусі, Украіны, Сербіі. Беларусь прадстаўлялі вучоныя БДУ, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Мінскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Танка, Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, супрацоўнікі Веткаўскага музея народнай творчасці імя Ф.Р. Шклярава. Насычанай была работа секцый. На канферэнцыі працавалі 6 секцый, у якіх абмяркоўваліся асаблівасці праяўлення і функцыянавання на тэрыторыі расійска-беларуска-украінскага памежжа лінгвакультуры, славянскай культуры, славянскага тэксту і кантэксту, асвятляліся праблемы медыцыны і экалогіі, педагогікі і псіхалогіі, методыкі навучання ў пагранічных рэгіёнах.
Па выніках канферэнцыі апублікаваны Матэрыялы ў 2-х частках. Удзельнікамі канферэнцыі былі і выкладчыкі нашай кафедры: А.М. Воінава, В.А. Ляшчынская, А.А. Станкевіч, К.Л. Хазанава, Н.П. Цімашэнка. Станкевіч А.А. выступіла з дакладам на тэму “Сімволіка агню і вады ў вясельнай абраднасці Гомельшчыны” на пленарным пасяджэнні канферэнцыі. У праграму секцыі “Восточнославянское единство русской, белорусской и украинской лингвокультур: традиции и новаторство” былі ўключаны даклады Воінавай А.М. “Семантычная характарыстыка лексем пахавальнага абраду ў гаворках Гомельскага рэгіёна”, Ляшчынскай В.А. “Раслінны код культуры ў беларускай фразеалагічнай антрапаніміі”, Хазанавай К.Л. “Пятроўкі ў беларускіх і рускіх гаворках”, Цімашэнка Н.П. “Спецыфіка сінтаксісу беларускіх парэмій”.
У час канферэнцыі адбылося адкрыццё помніка П.А. Растаргуеву і яго жонкі Н.Д. Растаргуевай. Удзельнікі канферэнцыі наведалі музей “Палеазой” бліз в. Юдзінава ў Пагарским раёне Бранскай вобласці на месцы самай старажытнай стаянкі першабытнага чалавека, час якой вучонымі датуецца прыблізна ад 15 да 30 тыс. гадоў таму назад. Жыллё першабытных людзей было пабудавана з касцей маманта. Цікавай і змятоўнай была экскурсія ў краязнаўчы музей в. Юдзінава, які па праву лічыцца адным з лепшых у гэтым рэгіёне. Канферэнцыя пакінула глыбокія ўражанні ў яе ўдзельнікаў.
Падрыхтавала д.ф.н., прафесар А.А. Станкевіч
Еще статьи...
Подкатегории
-
Кафедра белорусской литературы
- Кол-во материалов:
- 157
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 434
-
Кафедра белорусской культуры и фольклористики
- Кол-во материалов:
- 335
-
Кафедра русской и мировой литературы
- Кол-во материалов:
- 314
-
Кафедра белорусского языка
- Кол-во материалов:
- 3
-
Кафедра русского, общего и славянского языкознания
- Кол-во материалов:
- 546