Беларускае вяселле: рэгіянальна-лакальныя асаблівасці

10.12.2015 перад студэнтамі групы БІ-22 біялагічнага факультэта выступіла загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак, якая пазнаёміла з абрадавымі этапамі беларускага вяселля і звязанымі з імі прыкметамі і павер’ямі. Студэнты дазналіся шмат цікавага пра тое, як даўней сваталіся, як адбываліся заручыны, як рыхтавалі вясельны каравай, садзілі маладых на пасад, якія назвы меў паслявясельны перыяд у розных рэгіёнах Беларусі.





Магчымасць спасцігнуць таямніцы народнай культуры

09.12.2015 у студэнтаў групы БІ-21 была выдатная магчымасць спасцігнуць таямніцы экпазіцыі, прысвечанай ткацтву, стараабрадніцкім абразам і народным музычным інструментам. З вялікай цікавасцю ўспрымалася паведамленне экскурсавода пра дуду і ліру. Самым цікавым момантам наведвання ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава” была спроба самастойна папрацаваць на ткацкім станку.





Знаёмства са шлюбнымі традыцыямі продкаў

08.12.2015 адбылося мерапрыемства, прысвечанае знаёмству са шлюбнымі традыцыямі продкаў. Наш выкладчык, Новак Валянціна Станіславаўна, шчыра імкнулася далучыць нас да багацця родных звычаяў, выклікаць жаданне берагчы свае традыцыі, паважаць і любіць іх. Веданне традыцый і звычаяў беларускага народа, захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага краю – мэта гэтага мерапрыемства. Нам усім вельмі спадабалася слухаць, бо вельмі шмат цікавага мы даведаліся. Некаторыя звычаі нас здзіўлялі, а іншыя ўражвалі ці прымушалі ўсміхацца. Мы жадаем, каб такія мерапрыемствы праводзіліся як мага часцей.


Студэнты групы ЛГ-11

Подробнее: Знаёмства са шлюбнымі традыцыямі продкаў

Далучэнне да народных традыцый

08.12.2015 загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі В.С. Новак арганізавала наведванне студэнтамі групы БІ-23 ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава”. Маладыя людзі паслухалі цікавае выступленне дырэктара філіяла Веткаўскага музея П.М. Цалкі, які надзвычай цікава распавядаў пра стараабрадніцкія абразы, карціны гомельскай мастачці Г. Пугачовай і прадэманстраваў студэнтам, як працуе ткацкі станок.

Подробнее: Далучэнне да народных традыцый

Выставки в Охотничьем домике

2 декабря 2015 года мы, студенты группы КД-21 вместе с доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко, посетили Охотничий домик (летнюю резиденцию графа Николая Петровича Румянцева).
Многие студенты нашей группы не были в Охотничьем домике, хоть и живут в Гомеле. Нам понравился этот музей. Мы увидели, как раньше выглядели гостиная, кабинет и столовая. Также мы познакомились и с коллекциями часов, зеркал и картин.

Студенты группы КД-21

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates