Круглы стол “З родным словам па жыцці…”, прысвечаны 80-гадоваму юбілею Вольгі Аляксееўны
- Подробности
- Просмотров: 3
Гэтай вясной адзначае юбілей доктар філалагічных навук, прафесар Вольга Аляксееўна Ляшчынская. На філалагічным факультэце Вольга Аляксееўна з 1971 года, прайшла шлях ад выкладчыка да прафесара. У гонар выдатнага вучонага, педагога кафедра беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны” падрыхтавала зборнік навуковых артыкулаў “З родным словам па жыцці…”.
Спраўляць юбілей вясной – вялікая радасць. Абуджаная ад доўгага сну прырода захоплена спявае гімн новаму жыццю. У такі час можна быць толькі маладой і прыгожай, актыўнай і энергічнай. І Вольга Аляксееўна менавіта такая. Яна скажа, як звяжа, заўсёды ад чыстага сэрца і з адкрытай душой; працуе не пакладаючы рук. Яна майстар сваёй справы, якая заўсёды апранута з іголачкі; якая лічыць, як ты да людзей, так і людзі да цябе.
Спраўляць юбілей вясной – вялікі клопат. Канікулы яшчэ не пачаліся, лекцыі, экзамены… жыццё ідзе поўным ходам, ад святкавання не схавацца.
Са словамі віншавання да юбіляркі звярнуліся рэктар універсітэта Сяргей Хахомаў і старшыня прафкама Сяргей Азяўчыкаў, дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян.
Вольга Аляксееўна – вопытны педагог, наватар, аўтар грунтоўных метадычных прац. Яна выступае з лекцыямі па актуальных пытаннях методыкі выкладання беларускай мовы, праводзіць аўтарскія курсы для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры на курсах перападрыхтоўкі кадраў, удзельнічае ў абласных, рэспубліканскіх семінарах, педагагічных чытаннях па актуальных праблемах выкладання беларускай мовы, прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы адораных вучняў старэйшых класаў, у правядзенні алімпіяд па беларускай мове. Павіншаваць Вольгу Аляксееўну прыйшлі супрацоўнікі ўстановы “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”
Аўтарытэт Вольгі Аляксееўны ў навуковым свеце неаспрэчны. Яна –высокакваліфікаваны і нястомны даследчык, які актыўна займаецца навуковай работай. Ёю напісана каля 500 навуковых і метадычных работ, звязаных з пытаннямі лексікалогіі і фразеалогіі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, стылістыкі, лексікаграфіі, методыкі выкладання беларускай мовы, тэрміназнаўства, анамастыкі, лінгвадыдактыкі, лінгвакультуралогіі. Вольгу Аляксееўну віншуе калектыў Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі на чале з Ігарам Лявонавічам Капыловым.
На круглым стале быў агучаны прывітальны адрас ад імя рэктара ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” Ірыны Кітурка і кафедры беларускай філалогіі.
Павіншаваць Вольгу Аляксееўну з юбілеем прыехаў прафесар кафедры беларускай і рускай філалагіі Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І. Шамякіна доктар філалагічных навук Сяргей Барысавіч Кураш.
Словы віншавання даслаў доктар філалагічных навук, прафесар ГрДУ імя Янкі Купалы вядомы ў Беларусі фразеолаг Мікалай Аляксандравіч Даніловіч. З нагоды юбілею ён прэзентаваў Вользе Аляксееўне сваю новую кнігу “Дайце клею, бо самлею, або загадкі беларускай фразеалогіі”.
Таксама сёння наша юбілярка прымае віншаванні ад Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя Паўла Осіпавіча Сухога і Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Вольга Аляксееўна надае вялікую ўвагу рабоце з моладдзю, мае дар убачыць, адчуць талент, заўважыць прыхільнасці, здольнасці, скіраваць, сарыентаваць у неабдымным свеце філалогіі. Пад навуковым кіраўніцтвам Вольгі Аляксееўны былі абаронены кандыдацкія дысертацыі. Сёння віншуюць Вольгу Аляксееўну і яе аспіранты
Вольга Аляксееўна – сапраўдны настаўнік: чытае не па канспекце, а расказвае, размаўляе з кожным, вучыць думаць, разважаць, мець уласнае меркаванне. Вольга Аляксееўна мае энцыклапедычныя веды, якімі шчодра дзеліцца з моладдзю, стараецца, каб кожны яе вучань пакінуў сцены ўніверсітэта з трывалым багажом ведаў, бо бачыць у ім, сваім вучні, будучага педагога, якому несці святло і цеплыню роднай мовы дзецям. Віншуюць юбіляра настаўнікі – выпускнікі філалагічнага факультэта
Спраўляць юбілей вясной – вялікая адказнасць. Пасеянае вясной павінна даць плён. Няўрымслівая, актыўная, неверагодна працаздольная, Вольга Аляксееўна ў штодзённым, руплівым руху, нястомна працуе яна на ніве роднай мовы. І вынік ёсць – у вучнях, дзецях, унуках, праўнучцы, мудрых кнігах…
Невычэрпная энергія розуму, дабрыні, прыгажосці няспынна вядзе гэтую вытанчаную, інтэлігентную жанчыну наперад.
Усе выкладчыкі і студэнты філалагічнага факультэта ад усяго сэрца віншуюць Вас, Вольга Аляксееўна, з юбілеем. Нам вельмі пашанцавала, што Вы – наш супрацоўнік, калега, сябар. Побач з такім чалавекам лёгка: Вы разумеце людзей, заўважаеце іх лепшыя рысы, падтрымліваеце і словам, і справай. Вашай энергіі, аптымізму, здольнасці бачыць перспектывы і знаходзіць сілы для іх дасягнення можна пазайздросціць. Ад душы віншуем цудоўную маці, якая выхавала добрых дачок, песціць унукаў і праўнучку. Бадзерасці Вам, сілы, натхнення. Няхай Вам шчасціць!
Круглы стол “З родным словам па жыцці…”
- Подробности
- Просмотров: 4

В ГГУ имени Ф. Скорины ярко отметили День филологического факультета
- Подробности
- Просмотров: 24
В Гомельском государственном университете имени Франциска Скорины прошел День филологического факультета. Главным событием праздника стал концерт, который собрал полный актовый зал зрителей.
Со словами поздравления к присутствующим обратилась декан факультета Елена Полуян. Студенты, отличившиеся в учебной, научной и общественной деятельности, были награждены благодарностями.
Иностранные студенты факультета под руководством преподавателей Ирины Тишковой и Людмилы Дробышевской подготовили театральную постановку по мотивам туркменской народной сказки «Говорящий верблюд». Яркие костюмы, выразительная игра и колорит восточной мудрости вызвали бурные аплодисменты.
Музыкальные коллективы студенческого клуба университета подарили зрителям заряд энергии и праздничного настроения.
С праздником, филологический факультет! Вдохновения, новых научных открытий и ярких творческих проектов!

Представители ГГУ – участники II Международной научно-практической конференции «Русистика в XXI веке»
- Подробности
- Просмотров: 36
21–23 апреля проходила II Международная научно-практическая конференция «Русистика в XXI веке».
Инициатором научного мероприятия выступили сотрудники кафедры литературы и русского языка Гуманитарного института САФУ имени М. В. Ломоносова, а в состав оргкомитета вошли исследователи из четырех вузов. Три из них представляли учебные заведения Республики Беларусь: это преподаватели кафедры русской филологии Гродненского государственного университета имени Янки Купалы, кафедры русского, общего и славянского языкознания филологического факультета Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины, кафедры белорусской и русской филологии Витебского государственного университета имени П. М. Машерова.
Конференция объединила более 70 участников России, Беларуси, Китая и Индии, которые представили свои доклады на 5 секциях.
С приветственным словом к участникам конференции обратилась декан филологического факультета ГГУ имени Ф. Скорины Елена Полуян. Елена Николаевна также была модератором секции «История русского языка и тенденции его развития в XXI веке», а студентка 3 курса Дарья Дорогань выступила с докладом «Хотеть и намереваться: формирование семантики желания».
В секции «Практика обучения славянским языкам в современных социокультурных условиях» был представлен доклад студентки 4 курса ГГУ Александры Максименко «Диалектный языковой материал как средство развития навыков морфемного и словообразовательного анализа».
На заседании секции «Аспекты изучения текста и дискурса в современной русистике» был заслушан доклад магистрантки Анастасии Артемьевой «Лингвокультурное декодирование эвфемизации концепта «смерть» через градационную аллюзию в дискурсе поэзии Ю. Кублановского на примере стихотворения «Много рябины, солоду…».
На секции «Русский язык в культурном пространстве. Историческая и лингвокультурная общность русского и белорусского языков» был представлен доклад студентки 3 курса Евгении Калининой «Благословить и перекрестить: особенности семантики и функционирования русских глаголов».
Аспирантка Оксана Морозова с докладом «Глаголы интеллектуальной деятельности с исходной семантикой пищеварительного процесса» и студентка 4 курса Мария Шавешан с докладом «Семантическая эволюция лексемы «поклон» выступили в секции «Русская лексикография: история и современность».

Еще статьи...
Подкатегории
-
Волонтерство
- Кол-во материалов:
- 13
-
Мероприятия
- Кол-во материалов:
- 330
-
Галерея
- Кол-во материалов:
- 10
-
Научная жизнь
- Кол-во материалов:
- 16
-
Журналистика
- Кол-во материалов:
- 16