“Аб’ектыўная рэальнасць”
19.10.2022 у выставачнай зале ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося адкрыццё выставы творчых прац “Аб’ектыўная рэальнасць” студэнтаў філалагічнага і біялагічнага факультэтаў: Аліны Цітавец, Анастасіі Буцык, Юліі Вегера і Сяргея Зубарава.
Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта прыйшлі падтрымаць сваіх удзельнікаў, выказаць свае адносіны да майстэрства, уразіцца, атрымаць асалоду ад убачанага.
Хочацца выказаць словы ўдзячнасці нашым таленавітым дзяўчатам за магчымасць спыніцца і ўбачыць прыгожае ў звычайным, незвычайнае ў абыдзенным, задумацца над існасцю быцця.
Віншуем Аліну і Насцю з адкрыццём выставы і жадаем ім творчага натхнення ў новых пошуках імгнення непаўторнасці. Мы вамі ганарымся і любім вас!
З.У. Шведава
Жыццё пачынаецца з маці...
Ад самага свайго нараджэння, можа, яшчэ і раней, мы адчуваем цеплыню, ласку, сілу матуліных рук. Напярэдадні Дня маці, 12 кастрычніка 2022 г., у межах дысцыпліны "Сучасная беларуская мова" адбылося мерапрыемства, прысвечанае вядомаму святу. Студэнты факультэта замежных моў (групы А-14 і Н-15) пад кіраўніцтвам свайго выкладчыка Н.П.Цімашэнка на занятках па роднай мове стварылі святочны настрой і павіншавалі ў вершаванай форме ўсіх мам з надыходзячым святам. Крэатыўныя навучэнцы адзначаных груп зрабілі прыгожыя малюнкі да свята, а ў фінале мерапрыемства ў выкананні студэнтаў прагучалі цудоўныя песні, прысвечаныя мамам. Атмасфера мерапрыемства была напоўнена шчырасцю, цеплынёй і адпаведным настроем:
Сэрцу трэба мала,
Сэрцу толькі трэба:
Не хварэла б мама,
Не хмурэла б неба...
Проста і звычайна,
Сёння і заўсёды.
Вось такая тайна
Шчасця і лагоды...
И сквер будет радовать!
6 октября группа РФ-21 под руководством старшего преподавателя кафедры русской и мировой литературы Инны Борисовны Азаровой выбралась на свежий воздух, чтобы навести порядок в сквере – убрать листья. Утренний ветерок и золотое осеннее солнце помогли студентам проснуться и настроиться на мозговую деятельность.
Это было по-настоящему весело и увлекательно!
Віншуем з паспяховай абаронай
Віншуем
аспіранта кафедры беларускай літаратуры
Пятроўскую Таццяну Міхайлаўну
і навуковага кіраўніка, доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры беларускай літаратуры Штэйнера Івана Фёдаравіча
з паспяховай абаронай дысертацыі «Сучасная дзіцячая проза: жанравыя асаблівасці і тэндэнцыі развіцця» на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук
па спецыяльнасці 10.01.01 – беларуская літаратура
МІЖНАРОДНЫ НАВУКОВЫ ФОРУМ
Імя народнага пісьменніка Беларусі акадэміка Івана Якаўлевіча Навуменкі (1925-2006) займае годнае месца ў гісторыі нацыянальнай літаратуры і культуры. Памяць пра ўдзельніка партызанскага руху і франтавіка, заслужанага дзеяча навукі, старшыню Вярхоўнага савета БССР (1985-1990), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, кавалера пяці ордэнаў захоўваецца і на яго радзіме. I. Я. Навуменка – асоба шматгранная: пісьменнік, вучоны, педагог, аўтар шматлікіх літаратуразнаўчых манаграфій, зборнікаў крытычных артыкулаў.
4–5 кастрычніка 2022 года кафедрай беларускай літаратуры праведзены Міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў славянскіх літаратурах”, прысвечаныя памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка Івана Навуменкі.
Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, пачынаючы з 2007 года, рэгулярна арганізуе навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя памяці нашага славутага земляка.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Алесь Карлюкевіч, начальнік навукова-даследчага сектара Р.В.Бародзіч, дэкан філалагічнага факультэта А.М.Палуян.
Прапанаваныя на абмеркаванне даклады вызначаліся глыбінёй разважанняў, разнастайнасцю тэматыкі. Яны сталі важкім даробкам у асэнсаванне праблем дыялектыкі рэгіянальнага, нацыянальнага і агульначалавечага ў славянскіх літаратурах, актуальных пытанняў літаратуразнаўства.