Віншуем!

ВІНШУЕМ!

асістэнта кафедры беларускай мовы 

 ЧАРНЫШОВУ АНАСТАСІЮ МІХАЙЛАЎНУ 

 з зацвярджэннем ВАК РБ вучонай ступені

кандыдата філалагічных навук

па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова 

Тэма дысертацыі Моўная рэпрэзентацыя невербальных паводзін персанажаў у беларускай мастацкай літаратуры (на матэрыяле твораў В. Быкава, У. Караткевіча, І. Мележа)

Навуковы кіраўнік - д.ф.н. прафесар Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч 

 

Славянский мир: Духовные традиции и словесность

23 - 25 мая 2019 года на базе ФГБОУ ВО «Тамбовский государственный университет имени Г.Р.Державина» состоялась Х Международная научная конференция «Славянский мир: Духовные традиции и словесность», посвященная 1150-летию святого равноапостольного Кирилла, 210-летию   Н.В.Гоголя, 135-летию Е.И.Замятина  и Дням славянской письменности и культуры. В ней приняли участие доктор филологических наук профессор О.А.Лещинская и кандидат филологических наук доцент З.В.Шведова (кафедра белорусского языка УО «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины»).

Подробнее: Славянский мир: Духовные традиции и словесность

Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”

Студэнцкая навуковая канферэнцыя на філалагічным факультэце працягваецца. 18.04.2019 адбылося пасяджэнне секцыі № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» пад кіраўніцтвам д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынскай і к.ф.н. дац. З.У. Шведавай.

З дакладамі выступілі студэнты 1, 3 і 4 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філологія»: Андрэйкавец А.М., Чэкан А.А., Дробатаў В.А., Дарашэвіч Э.С., Шчарбатая А., Крукоўская К.А., Гаўрыкава Д.В., Бондарава Я.В., Гаўрылькова Т.У., Бірыла М.А., Тачылкіна М.П.

 

Подробнее: Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя № 4 “Сучасная беларуская мова. Фразеалогія,...

Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя 3 "Стылістыка мовы мастацкага твора"

19 красавіка 2019 у рамках ХLVІIІ студэнцкай навуковай канферэнцыі «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства» ў аўдыторыі 2-27 корпуса № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося пасяджэнне секцыі № 3 Стылістыка мовы мастацкага твора”. Удзел у пасяджэнні прынялі студэнты філалагічнага факультэта дзённай і завочнай формаў навучання, у кола навуковых цікавасцей якіх уваходзіць беларуская мова як сродак увасаблення мастацкай задумы аўтара. На навуковым пасяджэнні прысутнічалі таксама выкладчыкі кафедры беларускай мовы.

 

Подробнее: Студэнцкая навуковая канферэнцыя. Секцыя 3 "Стылістыка мовы мастацкага твора"

Студэнцкая навуковая канферэнцыя

У рамках універсітэцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі" і Тыдня філалагічнага факультэта з 12 па 25 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны праходзіць ХLVІIІ студэнцкая навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы мовазнаўства і літаратуразнаўства».

Адкрыццё і пленарнае пасяджэнне канферэнцыі адбылося 12 красавіка 2019. Кафедра беларускай мовы прапануе на канферэнцыі 2 навуковыя секцыі:

Секцыя  № 3 “Стылістыка мовы мастацкага твора”, 19_красавіка 2019 года

Аўдыторыя _2-27__, час_10.10____

Кіраўнік секцыі – д.ф.н. прафесар Станкевіч А.А.

Сакратар – Глузд В. 

Секцыя  № 4  “Сучасная беларуская мова.

Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы”, _18_ красавіка 2019 года

Аўдыторыя _2-27_, час_12.05____

Кіраўнік секцыі – д.ф.н. прафесар Ляшчынская В.А.

Сакратар - Тачылкіна М.

Запрашаем усіх зацікаўленых і аматараў беларускай філалогіі.

 

Подробнее: Студэнцкая навуковая канферэнцыя

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates