Зборнік навуковых артыкулаў студэнтаў і магістрантаў "Актуальныя праблемы філалогіі"

На філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны традыцыйна ажыццяўляецца публікацыя штогадовага зборніка навуковых артыкулаў студэнтаў і магістрантаў "Актуальныя праблемы філалогіі".

У зборніку прадстаўлены працы маладога пакалення даследчыкаў літаратуры, мовы і фальклору, якія яскрава характарызуюць належны ўзровень і перспектывы развіцця беларускай філалагічнай навукі ў ХХІ стагоддзі. Зборнік  складаецца з трох частак, кожная з якіх рэпрэзентуе навуковыя пошукі студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў філалагічных факультэтаў і факультэтаў замежных моў нашай вну і іншых вну краіны.

У 2019 г. апублікаваны выпуск 12 зборніка "Актуальныя праблемы філалогіі".

У 2020 г. рыхтуецца да выдання выпуск 13 зборніка "Актуальныя праблемы філалогіі".

Запрашаем да апублікавання вынікаў навуковых даследаванняў студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, у сферу навуковых інтарэсаў якіх уваходзяць актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства, фалькларыстыкі, перакладазнаўства.

Патрабаванні да афармлення

2011 Зборнік навуковых артыкулаў студэнтаў і магістрантаў "Актуальныя праблемы філалогіі". Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates