ВНИМАНИЮ ПОБЕДИТЕЛЕЙ ТОТАЛЬНОГО ДИКТАНТА!!
- Подробности
- Просмотров: 1632
Церемония награждения отличников международной акции "Тотальный диктант-2018" состоится 25.04.2018 в 13.00 в аудитории 2-16 первого корпуса ГГУ имени Ф. Скорины.
Сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”
- Подробности
- Просмотров: 2248
13.04.18 на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з рэдакцыяй часопіса “Маладосць”: намеснікам галоўнага рэдактара часопіса “Маладосць” Дзмітрыем Шулюком, рэдактарам аддзела паэзіі Красцінай Бандурынай, паэткай і арганізатарам паэтычных фестываляў Дашай Бялькевіч, паэткай і перакладчыцай Ганнай Комар.
Паважаныя калегі!
- Подробности
- Просмотров: 1661
Паважаныя калегі!
Запрашаем Вас прыняць удзел у
Міжнародных навуковых чытаннях
“Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае
ў літаратуры”,
прысвечаных памяці народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка
ІВАНА НАВУМЕНКІ.
Канферэнцыя адбудзецца 2 – 3 кастрычніка 2018 года ў г. Гомелі
Праграма мерапрыемства прадугледжвае пленарныя пасяджэнні, працу секцый, круглыя сталы, шырокую культурную праграму.
Рабочыя мовы канферэнцыі – усе славянскія мовы, англійская.
Работа канферэнцыі плануецца у наступных кірунках:
v Спадчына І. Навуменкі і сучасны літаратурны працэс
v Перспектывы літаратуры класічнага тыпу ў эпоху глабалізацыі
v Еўрапейская літаратура ў беларускай культурнай прасторы: праблема рэцэпцыі і інтэрпрэтацыі
v Рэгіянальныя і этнічныя асаблівасці літаратуры і культуры
v Міждысцыплінарныя даследаванні ў кантэксце літаратуразнаўчай навуковай парадыгмы
Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік навуковых работ “Спадчына І. Я. Навуменкі і актуальныя праблемы літаратуразнаўства”.
Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел у навуковых чытаннях –
да 3 верасня 2018 года
Беларуска-расійскія сувязі
- Подробности
- Просмотров: 1789
Моладзь як “будучыня нацыі” ва ўсе часы прадстаўляла асаблівую каштоўнасць для грамадства. Становішча моладзі ў грамадстве і ступень яе ўдзелу ў развіцці сацыяльнага асяроддзя залежыць як ад дзяржавы, так і ад уласнай актыўнай жыццёвай пазіцыі.
На сённяшні дзень дзяржавы дзвюх краін Расіі і Беларусі прапануюць сістэму мер, праграм з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацыі сацыяльнага, інтэлектуальнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу маладога пакалення. З аднаго боку, сучасная ўлада зацікаўлена ў развіцці “маладзёжнай сферы”, матывуючы маладое пакаленне на супрацоўніцтва ў развіцці грамадства. З другога, моладзь ажыццяўляе інавацыйную дзейнасць і ўносіць ўклад у творчы патэнцыял развіцця грамадства. Выкарыстоўваючы свае крэатыўныя здольнасці, думкі, прапановы, маладыя людзі ствараюць новыя арганізацыі, аб’яднанні і рухі. Менавіта гэтыя аспекты ўзаемадзеяння дзяржавы і моладзі былі абмеркаваны ўдзельнікамі III Міжнароднай канферэнцыі суайчыннікаў «О вкладе молодежи в развитие российско-белорусских связей», якая праходзіла 27-28 сакавіка ў Доме Масквы (Мінск) і была прымеркаваная да 2 красавіка – Дня яднання народаў Беларусі і Расіі. У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі філалагічнага факультэта асістэнт кафедры беларускай літаратуры Бажок Ірына Аляксандраўна і асістэнт кафедры беларускай мовы Чарнышова Анастасія Міхайлаўна.
Адкрыў канферэнцыю Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў. Ганаровымі гасцямі таксама сталі: Цімафеева В.Л. - член Камітэта Савета Федэрацыі па міжнародных справах, Тураў А.В. - член камітэта па справах СНД, Еўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыннікамі ГД РФ, Сягоднік А.І. - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, Якубовіч Т.Р. - намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ, Герашчанка А.Я. – старшыня Каардынацыйнага савета кіраўнікоў арганізацый расійскіх суайчыннікаў пры Пасольстве РФ у РБ, Еўко В.А. – начальнік упраўлення па працы з суайчыннікамі, маладзёжнаму і рэгіянальнаму супрацоўніцтву Рассупрацоўніцтва, Іваноў Д. В. – начальнік аддзела міжнароднай дзейнасці Федэральнага агенцтва па справах моладзі.
На пленарным пасяджэнні абмеркавалі ўклад моладзі ва ўмацаванне расійска-беларускага гуманітарнага супрацоўніцтва. Удзельнікі канферэнцыі агучвалі шматлікія ініцыятывы па ўмацаванні ўзаемадзеяння пры рэалізацыі маладзёжных расійска-беларускіх праектаў, выказваліся за інтэнсіфікацыю супрацоўніцтва моладзі ў галіне навукі, адукацыі і культуры.
У рамках секцыйнай праграмы былі закрануты пытанні ўмацавання сувязяў паміж моладдзю дзвюх краін з дапамогай яе ўключэння ў сумесныя праекты ў розных сферах жыццядзейнасці. Так, асобныя секцыі канферэнцыі былі прысвечаны супрацоўніцтву моладзі ў галіне навукі, адукацыі і культуры, ролі СМІ і інфармацыйных тэхналогій у маладзёжным супрацоўніцтве, а таксама развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Специальности
- Кол-во материалов:
- 1
-
Деканат
- Кол-во материалов:
- 1
-
История нашего факультета
- Кол-во материалов:
- 1
-
ДЕСЯТЬ ПРИЧИН ДЛЯ ПОСТУПЛЕНИЯ
- Кол-во материалов:
- 1
-
О нас говорят
- Кол-во материалов:
- 2
-
Медиапроект
- Кол-во материалов:
- 1