Манаграфіі, калектыўныя манаграфіі, зборнікі, анталогіі:

1) Штэйнер І.Ф. Русалка-спакусніца. Анталогія усходнеславянскай балады. – Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны, 2004. – 250 с. 

2) Яцухна В.І. Беларуская малафарматная драматургія XVI – першай паловы ХХ стст. – Гомель: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”, 2004. – 183 с. 

3) Фіцнер Т.А. Гендэрны аспект у беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Курс лекцый па спецкурсе. – Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2005. – 183 с. 

4) Брадзіхіна А.В. Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі. Курс лекцый па спецкурсе. – Гомель: УА «ГДУ імя Ф.Скарыны», 2006. – 140 с. 

5) Універсітэт літаратурны / Укладальнікі І.Ф. Штэйнер, І.А.Бароўская. – Гомель: УА “ГДУ імя .Скарыны”, 2005. – 345 c. 

6) Спрадвечнае: фальклорны зборнік ліквідаваных у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС населеных пунктаў / Штэйнер І.Ф., Новак В.С. – Гомель: УА “ГДУ імя .Скарыны”, 2005.—220 с. 

7) Мазыр-850 год: У 3 т. Т. 2. Мазыр літаратурны /І.Ф.Штэйнер, І.А.Бароўская і інш. Пад агул.рэд. І.Ф.Штэйнера. – Гомель: КВПУП “Сож”, 2005. – 216 с. 

 

Подробнее: Манаграфіі, калектыўныя манаграфіі, зборнікі, анталогіі:

Научная деятельность кафедры

Навуковая школа кафедры – “Рэгіянальны, нацыянальны і агульначалавечы ўзроўні ў літаратуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце”. 

Асноўныя накірункі навуковых даследаванняў, якія праводзяцца ў межах навуковай школы наступныя: 

  • Духоўная спадчына Беларускага Палесся.
  • Жанр як знакавая сістэма эстэтычнай традыцыі ў нацыянальнай і еўрапейскай культурна-мастацкай практыцы.
  • Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы.
  • Пытанні тэорыі літаратуры.
  • Вывучэнне беларускай літаратуры ў сусветным кантэксце.
  • Методыка выкладання беларускай літаратуры.

Гомельская школа літаратуразнаўства заснавана вядомым беларускім вучоным, заслужаным дзеячам навукі Беларускай ССР, доктарам філалагічных навук, прафесарам Мікалаем Міхайлавічам Грынчыкам (1923-1999) на пачатку 70-х гг. ХХ ст. Сярод яго прац – манаграфіі “Максім Багдановіч і народная паэзія” (Мн., 1963), “Аркадзь Куляшоў: Крытыка-біяграфічны нарыс” (Мн., 1964), “Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі” (Мн., 1969), “Шляхі беларускага вершаскладання” (Мн., 1973) і інш. 
Станаўленне М. Грынчыка-даследчыка пачалося ў 50-60-я гады, калі ён паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук, а затым паўтара дзесяцігоддзя працаваў у згаданай установе. 
Асабліва талент Міколы Грынчыка як вучонага і арганізатара навукі разгарнуўся ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце, дзе ён з 1970 па 1980 год узначальваў кафедру беларускай літаратуры, стаў заслужаным дзеячам навукі нашай рэспублікі. Энцыклапедычна падрыхтаваны, шырока і разнастайна эрудыраваны, ён стварыў школу па даследаванні рэгіянальных асаблівасцей літаратуры і фальклора, падрыхтаваў вялікую колькасць высокакваліфікаваных дацэнтаў і прафесараў. Апошнія гады прафесар Грынчык Мікола Міхайлавіч працаваў загадчыкам кафедры літаратуры Беларускага універсітэта культуры, дзе таксама пакінуў значны след і добрую памяць. 
Вызначальных напрамкаў творчай спадчыны М. Грынчыка некалькі. Першы і асноўны – праблема мастацкага фалькларызму, узаемадзеяння мастацкай літаратуры, галоўным чынам паэзіі, з вуснай народнай творчасцю. Менавіта гэтым шматстайным аспектам узаемадзеяння і былі прысвечаны ягоныя дысертацыі (кандыдацкая і доктарская), якія сталіся асновай сур’ёзных, грунтоўных кніг, што не страцілі свайго тэарэтычнага і практычнага значэння да нашых дзён. 
У першай з іх – “М. Богданович и белорусский фольклор” (1958), якая затым стала асновай манаграфіі “Максім Багдановіч і народная паэзія” (1963), упершыню паказаў ролю фальклора ў станаўленні ідэйна-эстэтычных арыентацый Максіма Кніжніка, вызначыў фальклорныя вытокі многіх сюжэтаў і вобразаў ягонай паэзіі. У грунтоўнай манаграфіі “Фальклорныя традыцыі ў беларускай дакастрычніцкай паэзіі” (дысертацыя “Фольклорные традиции в белорусской дооктябрьской поэзии” (1969) на высокім тэарэтычным узроўні з прыцягненнем велізарнага фактычнага матэрыялу паказаў выключную ролю фальклорна-песенных традыцый у зараджэнні і станаўленні новай беларускай літаратуры. У шэрагу манаграфій і артыкулаў вызначыў фальклорныя элементы ў творчасці Я. Купалы, Я. Коласа, А. Куляшова, П. Глебкі. 
У час працы загадчыкам кафедры беларускай літаратуры Гомельскага дзяржаўнага універсітэта стварыў студэнцкую навуковую лабараторыю па фальклору, дзе збіраліся значныя фальклорныя матэрыялы, запісаныя студэнтамі і выкладчыкамі пад кіраўніцтвам прафесара М. Грынчыка ў час студэнцкіх практык і фальклорных экспедыцый. Лепшыя матэрыялы перадаваліся ў Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук або друкаваліся ў зборніку “Беларуская літаратура”, галоўным рэдактарам якога з’яўляўся. Рэгулярна пад яго кіраўніцтвам праводзіліся канферэнцыі па праблемах рэгіянальнага пачатку ў фальклоры, мове і літаратуры. Даследаваў спецыфіку фальклору Гомельшчыны (асаблівасці балады і ваенных песняў, а таксама народнай прозы), спрабаваў правесці паралелі паміж народнай паэзіяй беларусаў і іншых славянаў, а таксама неславянскіх народаў (у прыватнасці фіна-угорскіх). Імкнуўся адрадзіць некаторыя звычаі і абрады ў новых умовах. Знаходзіўся ля вытокаў фалькларыстычнай школы ў ГДУ імя Ф.Скарыны. 
З 1973 па 1983 год быў галоўным рэдактарам міжвузаўскага зборніка “Беларуская літаратура”. Акрамя даследаванняў народнасці літаратуры, вялікую ўвагу надаваў вельмі складанай тэарэтычнай праблеме – вершаскладанню, якая ў той час была амаль не распрацавана. Ягоная грунтоўная манаграфія “Шляхі беларускага вершаскладання” актуальная і для нашага часу. 
Мікола Грынчык шмат артыкулаў прысвяціў бягучаму літаратурнаму працэсу, напісаў грунтоўныя манаграфіі па творчасці Аркадзя Куляшова, Пятра Глебкі, Максіма Багдановіча. Ён з’яўляўся сааўтарам акадэмічнай “Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры” і падручнікаў для вну. Стварыў і клапатліва падтрымліваў літаратурнае аб’яднанне “Крыніца” пры Гомельскім універсітэце, блаславіўшы многіх паэтаў у літаратуру. 
З гэтага часу на кафедры пачалі праводзіцца канцэптуальныя комплексныя даследаванні рэгіянальнага і агульнанацыянальнага фактараў у літаратуры і фальклоры. Дарэчы, М. М. Грынчык быў першым сярод выкладчыкаў ГДУ, хто абараніў доктарскую дысертацыю. 

 

Подробнее: Научная деятельность кафедры

Новости кафедры

ВІНШУЕМ!

 

 Віншуем Бажок Ірыну Аляксандраўну, аспіранта кафедры беларускай літаратуры трэцяга года навучання, з атрыманнем Прэзідэнцкай стыпендыі!


 Віншуем Аммон Марыну Уладзіміраўну з бліскучай абаронай кандыдацкай дысертацыі (навуковы кіраўнік – Штэйнер І.Ф.). Абарона адбылася 29.01.2014.



Вучэбныя дысцыпліны

 

Назва дысцыпліны

 

Спецыяльнасць “Беларуская філалогія

(літаратурна-рэдакцыйная  дзейнасць)

1

Уводзіны ў літаратуразнаўства

2

Гісторыя беларускай літаратуры XI-XVI ст.

3

Гісторыя беларускай літаратуры XVII-п.п.XIX ст.

4

Гісторыя беларускай літаратуры д.п.XIX ст.

5

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (20-30 гг.)

6

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. (30-80 гг.)

7

Методыка выкладання літаратуры

8

Тэорыя літаратуры

9

Літаратура бліжняга замежжа

10

Асновы літаратурна-мастацкай дзейнасці

11

Літаратурнае рэдагаванне

12

Тэксталогія

13

Псіхалогія літаратурнай творчасці

 

Дысцыпліны спецыялізацыі

14

Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі

15

Мастацкая ўмоўнасць у бел. літаратуры: жанрава-стылявыя асаблівасці

16

Гендарны аспект у беларускай літаратуры ХХ ст.

17

Сучасная беларуская лірыка: праблематыка, стыль, кантэкст

18

Беларуская літаратура XX ст. у еўрапейскім кантэксце

Спецыяльнасць “Руская філалогія

(літаратурна-рэдакцыйная  дзейнасць)

19

Гісторыя беларускай літаратуры

20

Літаратура бліжняга замежжа

Спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура.

Замежная мова (англійская)”  

21

Уводзіны ў літаратуразнаўства

22

Антычная літаратура і літаратура эпохі Сярэднявечча і Адраджэння

23

Гісторыя бел. літаратуры XI-XVII стст.

24

Гісторыя бел. літаратуры XVII-XVIII стст.

25

Гісторыя беларускай літаратуры XIX ст.

26

Сусветная дзіцячая літаратура

27

Сусветная літаратура XVII-XIX стст.

28

Методыка выкладання беларускай літаратуры

29

Гісторыя бел. літатуры Нашаніўскага перыяду

30

Гісторыя бел. літ. ВАВ і пасляваеннага перыяду

31

Модуль “Замежная мова (парогавы узровень)”

32

Модуль “Замежная мова (перадпарогавы узровень)”

33

Практыкум па замежнай мове

 

Спецыяльнасць “Руская мова і літаратура

Замежная мова (англійская)”  

34

М “Замежная мова (парогавы узровень)”

35

М “Замежная мова (перадпарогавы узровень)”

36

Практыкум па замежнай мове

 

Магістратура

7-06-0232-02 – Літаратуразнаўства

37

Літаратура і гісторыя ў кантэксце духоўнага вопыту

38

Беларуская інтымная лірыка: гісторыя і сучаснасць

39

Паэтыка мастацкага тэксту

40

Тэндэнцыі развіцця сучаснай літаратуры

41

Урабаністычная плынь у літаратуры

42

Актуальныя пытанні тэорыі літаратуры

 

 

 

 



Пра кафедру

Загадчык кафедры - доктар філалагічных навук прафесар ШТЭЙНЕР Іван Федаравіч. На кафедры працуюць 7 выклачыкаў, сярод іх 1 доктар філалагічных навук, 4 кандыдаты філалагічных навук, 2 асістэнта.

Кафедра беларускай літаратуры ўтворана ў 1970 годзе ў выніку падзелу кафедры літаратуры на кафедры русскай літаратуры і беларускай літаратуры. Да 1983 года ўзначальваў кафедру доктар філалагічных навук, прафесар Грынчык Мікалай Міхайлавіч. Заснаваная ім навукова-педагагічная школа "Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры: духоўная спадчына беларусаў у сусветным кантэксце" сёння працягвае сваю дзейнасць пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры, доктара філалагічных навук, прафесара Штэйнера Івана Фёдаравіча.

Вучэбныя дысцыпліны:

  1. Уводзіны ў літаратуразнаўства.
  2. Гісторыя беларускай літаратуры (старажытны перыяд).
  3. Гісторыя беларускай літаратуры (ХІХ – пач. ХХ стст.).
  4. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя.
  5. Методыка выкладання літаратуры.
  6. Тэорыя літаратуры.
  7. Літаратура бліжняга замежжа.
  8. Гісторыя беларускай літаратурнай крытыкі.
  9. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ – пач. ХХІ ст.
  10. Актуальная беларуская літаратура.
  11. Псіхалогія літаратурнай творчасці.
  12. Тэксталогія.
  13. Асновы літаратурна-мастацкай дзейнасці.
  14. Літаратурнае рэдагаванне.
  15. Гендарны аспект у беларускай літаратуры XX ст.
  16. Беларуская інтэрнэт-літаратура
  17. Беларуская літаратрура XX ст. у еўрапейскім кантэксце

 Магістратура

 1-21 80 10 Літаратуразнаўства

Дысцыпліны:

1. Літаратура і гісторыя ў кантэксце духоўнага вопыту

2. Паэтыка мастацкага тэксту

3. Беларуская інтымная лірыка ў еўрапейскім кантэксце: гісторыя і сучаснасць


Пераважная большасць дысцыплін спецыялізацыі 1-21 05 01 02 «Літаратуразнаўства» носіць наватарскі характар, іх матэрыял грунтуецца на творчых набытках нацыянальнага прыгожага пісьменства і дасягненнях сучаснай літаратуразнаўчай думкі. Спецкурсы “Зместава-фармальныя пошукі сучаснай беларускай лірыкі”, “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці”, “Беларуская літаратура XX ст. у еўрапейскім кантэксце”, “Псіхалогія літаратурнай творчасці”, “Асновы літаратарна-мастацкай дзейнасці”, “Літаратурнае рэдагаванне”, “Тэксталогія” і інш. дапамагаюць сфарміраваць у студэнтаў комплекснае ўяўленне пра асноўныя напрамкі развіцця беларускай літаратуры, выявіць яе нацыянальную адметнасць ў агульнаславянскім і еўрапейскім культурным дыялогу, акрэсліць шляхі далейшага развіцця нацыянальнага вербальнага мастацтва ў новым тысячагоддзі.
Выкладчыкамі кафедры кожны год распрацоўваюцца новыя спецкурсы  для студэнтаў, праводзіцца планамерная работа па іх належным вучэбна-метадычным забеспячэнні. Так, за 2016 – 2017 гг. атрымалі рэкамендацыю да выдання вучэбныя праграмы па наступных дысцыплінах спецыялізацыі: “Мастацкая ўмоўнасць у бел. літ. : жанрава-стылявыя асаблівасці” (Аммон М.У.), “Беларуская літаратурная крытыка XX ст.: асобасны  і жанрава-стылёвы аспект” (Яцухна В.І.)

 

Асноўныя напрамкі навукова-педагагічнай школы:

  • Вызначэнне ролі рэгіянальнага духоўнага фактару ў станаўленні і развіцці нацыянальнага спосабу мастацкага асэнсавання рэчаіснасці;
  • Аналіз шматузроўневай жанравай сістэмы беларускай літаратуры ў агульнаславянскім і еўрапейскім кантэкстах.

Пры кафедры дзейнічае аспірантура па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”.


Подкатегории

2011 Результаты работы СНИЛ. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates