Резьба по скорлупе страусиных яиц
- Подробности
- Просмотров: 821
16 апреля студенты группы БФ-22 вместе с доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко посетили необычную выставку Дмитрия Денисенко «Резьба по скорлупе страусиных яиц».
Резьба по скорлупе является редким видом искусства. Это очень сложная, ювелирная работа. От нашего преподавателя мы узнали о том, как же оставить яйцо целым, не повреждая скорлупу.
Выставка состоит из 2-х циклов:
1) путь Иисуса Христа на Голгофу;
2) изображение различных видов цветов в разных вариациях.
Выставка произвела на нас впечатление. У каждого она вызвала разные эмоции. Особенно сильное воздействие на нас оказали яйца с изображениями пути Иисуса Христа, а изображение цветов принесли духовное удовлетворение.
Мы бы посоветовали вам посетить эту выставку. Мы уверены, что вас захватят эмоции и вы не сможете остаться равнодушными.
Е. Клименкова, А. Телепнева,
студентки группы БФ-22
«…Обманываться рад…»
- Подробности
- Просмотров: 737
15.04.2015 года мы, студенты группы БФ-21, вместе с нашим преподавателем, доцентом кафедры белорусской культуры и фольклористики С.А. Вергеенко посетили удивительную выставку «Мир оптических иллюзий», размещенную в Картинной галерее Г.Х. Ващенко. Мы воспользовались уникальной возможностью поздороваться с В.В. Путиным, побывать в пасти акулы, познакомиться с чудесным миром подводного царства, попить чайку с Алисой из Страны Чудес, а также побывать в других уникальных местах и пообщаться с замечательными персонажами. Предлагаем вашему вниманию только некоторые моменты нашего увлекательного путешествия!
Чароўны свет Вялікадня
- Подробности
- Просмотров: 750
Напярэдадні Светлага Хрыстова Уваскрэсення мы, студэнты групы БФ-21, разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка, наведалі цудоўную выставу “Резьба по скорлупе страусиных яиц”, размешчаную ў Палацы Румянцавых-Паскевічаў. Нашай увазе былі прадстаўлены біблейскія сюжэты ўзыходжання Хрыста на Галгофу, выкананыя майстрам па разьбе Дзмітрыем Дзенісенкам з Украіны на даволі незвычайным матэрыяле: шкарлупе страусінага яйка. Кожны экспанат уражваў тэхнікай выканання і прывабліваў да сябе ўвагу сваёй філіграннасцю. Мы ніколькі не пашкадавалі, што на свае вочы ўбачылі сапраўдны цуд, выкананы рукамі чалавека – майстра сваёй справы.
Акунуліся ў народную культуру
- Подробности
- Просмотров: 692
3 красавіка група БФ-22 разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведалі філіял Веткаўскага музея народнай творчасці і стараабрадніцтва. Там нашай увазе былі прадстаўлены чатыры экспазіцыі.
Першае што нас сустрэла – выстава ручнікоў. Дзівосныя ўзоры, колеры зачаравалі сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю. У другой зале нашай увазе была прадстаўлена выстава “Шляхецкія сядзібы Гомеля”. Нас здзівіла іх колькасць, бо на Гомельшчыне іх было даволі шмат.
Наступная зала – творы мастакоў з народа. Дываны і карціны былі вельмі прыгожымі. Самыя знакамітыя мастакі пазайздросцілі б народным умельцам!
І апошняя зала – самая патрэбная ў практычным плане. Тут нам паказалі, як раней ткалі. Усё было цікава і займальна. Мы былі задаволены і ўражаны.
Шукаловіч Алена, студэнтка групы БФ-22
Наведванне выстаў
- Подробности
- Просмотров: 785
Наведванне выстаў філіяла ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава”
1 красавіка 2015 года мы, студэнты групы БФ-21, разам з дацэнтам кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі С.А. Вяргеенка наведалі філіял ДУК “Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Шклярава”. Нашай увазе былі прадстаўлены некалькі выстаў.
“Шляхецкія сядзібы Гомельшчыны”. Дадзеная выстава – своеасаблівы творчы эксперымент гісторыка-краязнаўцы Марыі Булавінскай, архітэктара Сяргея Ляпіна, мастака Ірыны Панковай пры падтрымцы Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава, Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Хойніцкага краязнаўчага музея. Нас вельмі ўразіла карта, на якой можна было ўбачыць месцы ўсіх вядомых сядзіб, што ў мінулым знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Гомельшчыны, разам з іх графічнымі выявамі. Выявы сядзібаў рэканструяваліся па розных крыніцах: малюнках, старых фотаздымках, успамінах былых жыхароў, апісаннях даследчыкаў і г.д. Наш экскурсавод Пятро Цалка растлумачыў, што пазначаныя рознымі колерамі сядзібы абазначаюць іх захаванасць на сучасным этапе.
“Стою в Раю с магнитофоном…”. На гэты раз філіял Веткаўскага музея вырашыў здзівіць сваіх наведвальнікаў выставай інсітнага (наіўнага) мастацтва. І для гэтага ўзяў самую блізкую тэму для гэтага жанру – Рай, або, дакладней, вобраз Раю ў народнай творчасці. На выставе прадстаўлены самыя розныя формы праяўлення інсітнага мастацтва: жывапіс (Савасцьянаў Міхаіл Пятровіч), роспіс дываноў (Кіш Алена Андрэеўна, Якунін Міхаіл Іванавіч), вышыўка крыжыкам і вышыўка гладдзю (вясковыя майстры з Веткаўшчыны). Своеасаблівым дапаўненнем выставы служаць народныя ўяўленні аб Раі, запісаныя супрацоўнікамі Веткаўскага музея падчас экспедыцый і прадстаўленыя для азнаямлення наведвальнікам выставы. Вельмі цікава было чытаць пра тое, якім людзі ўяўлялі сабе Рай. Гэта чыстае, светлае месца, якое чалавек заслужыць пасля таго, як добра папрацуе на зямлі.
“Жывое рамяство”. Пастаянная экспазіцыя ў зале “Жывое рамяство” і клуб “Параскева”, які дзейнічае пры філіяле, з’яўляюцца цэнтрам вывучэння сапраўднай аўтэнтычнай культуры. У ткацкай майстэрні філіяла Веткаўскага музея адбываецца навучанне мясцовым традыцыям ткацтва. Нават мы паспрабавалі стаць ткачыхамі на некалькі хвілін і нам паабяцалі, што мы ў хуткім часе выйдзем замуж, таму, што раней, калі дзяўчына не ўмела ткаць, яна была не завіднай нявестай.
Нам усё вельмі спадабалася і колькі б разоў мы не наведалі філіял, мы заўсёды знойдзем для сябе штосьці новае, цудоўнае, непаўторнае!
Вольга Аксёнава, студэнтка групы БФ-21