Школа будучага настаўніка

18 мая 2021 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча студэнтаў 2-3 курсаў спецыяльнасці “Беларуская філалогія” з настаўнікам-метадыстам беларускай мовы і літаратуры ДУА «Сярэдняя школа № 6 г.Рагачова» Бедняковай Ірынай Валянцінаўнай. Сустрэча арганізавана дэканам факультэта А.М. Палуян і дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У.Шведавай з мэтай знаёмства нашых студэнтаў з выкарыстаннем электронных адукацыйных рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры.

Подробнее: Школа будучага настаўніка

Нетрывіяльныя заняткі

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 16 красавіка 2021 г. былі праведзены выязныя заняткі па педагагічным практыкуме ў ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля”. Студэнты 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі розныя віды ўрокаў: камбінаваны ўрок беларускай мовы па тэме “Злучнік” у 7 класе, праведзены настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Кірушкінай Марыяй Іванаўнай, урок беларускай літаратуры з выкарыстаннем работы ў малых групах па тэме “Вобразы Сашы і Пятра ў аповесці “Непаўторная вясна” І.Шамякіна” ў 9 класе і ўрок-падарожжа па беларускай мове па тэме “Злучальныя злучнікі” ў 7 класе, праведзеныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Афанасьевай Наталляй Васільеўнай.

Подробнее: Нетрывіяльныя заняткі

Наведванне ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”

IMG-5419

У рамках прафарыентацыйнай работы па падрыхтоўцы будучых настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры 15 красавіка 2021 г. былі праведзены выязныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”, на базе якой знаходзіцца філіял кафедры беларускай мовы.

Подробнее: Наведванне ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля”

Студэнты 2 курса праверылі свае лінгвістычныя веды

18.03.2021 сярод студэнтаў другога курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” пад кіраўніцтвам З.У. Шведавай была праведзена алімпіяда па беларускай мове, якая дазволіла нашым студэнтам праявіць свае лінгвістычныя здольнасці.

Па падвядзенні вынікаў лепшымі сталі:

Мельнікава Ангеліна – 1 месца,

Уніятава Кацярына – 2 месца,

Піменава Аліна і Саўкова Марыя – 3 месца.

Студэнты атрымалі граматы і невялікія прызы.

IMG-5399-1

Рыхтуемся да алімпіяды

IMG-3f350aa869121ea19635b3196fec2a70-V

На працягу трох тыдняў выкладчыкі кафедры беларускай мовы Ляшчынская В.А., Паплаўная Л.В., Дземідзенка Л.П. , Хазанава К.Л. прымалі ўдзел у падрыхтоўцы вучняў 9 - 11класаў школ, ліцэяў і гімназій Гомельскай вобласці да заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры. Заняткі праходзілі ў сценах філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны. Падрыхтоўку прайшлі пераможцы абласнога туру Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.

На гэтым тыдні яны будуць прадстаўляць нашу вобласць Рэспубліканскім туры алімпіяды, які ў гэтым годзе праходзіць у г. Ліда.

Жадаем поспехаў !

IMG-8ed078ece82274aed3fe14f3b68e66b9-V

Запрашаем працягнуць вывучэнне філалагічных дысцыплін на нашым факультэце!

Калі ласка!

 

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates