Секцыйнае пасяджэнне кафедры беларускай мовы LV студэнцкай навуковай канферэнцыі "Актуальныя праблемы мовазнаўства, літаратуразнаўства і журналістыкі"
- Подробности
- Просмотров: 22
16 красавіка 2026 адбылося пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы ".
Старшыня секцыі - к.ф.н. дацэнт кафедры беларускай мовы Хазанава К.Л. Сакратар секцыі - Драздова В.
На пасяджэнні выступілі з дакладамі студэнты філалагічнага факультэта дзеннай і завочнай формаў навучання.
Падрыхтаваныя студэнтамі даклады ўтрымліваюць вынікі навуковых даследаванняў студэнтаў.
“Бярозка” і падбярозавічкі
- Подробности
- Просмотров: 832
17 мая да студэнтаў філалагічнага факультэта завіталі “падбярозавічкі” - галоўны рэдактар інтэлектуальнага часопіса для падлеткаў “Бярозка” Яніна Каралева і рэдактар аддзела Міхась Мурза.
Яніна Вячаславаўна (дарэчы, выпускніца нашага філфака ГДУ імя Ф. Скарыны і журфака БДУ) распавяла пра гісторыю выдання: “Пачалося ўсё 100 гадому таму – у далёкім 1924 г., калі выйшаў першы нумар штомесячнага часопіса для дзяцей “Беларускі піянер” – першапродак “Бярозкі”. У 1929 годзе рэдакцыйная калегія падзялілася, пачалося выданне газеты «Піянер Беларусі» і часопіса «Іскры Ільіча», які выходзіў з кастрычніка 1929 да красавік 1941 года. З лета 1941 года, падчас Другой сусветнай вайны, не выдаваўся. З чэрвеня 1945 года выдаецца пад назвай «Бярозка»”.
Міхась Мурза пазнаёміў слухачоў з асноўнымі тэматычнымі кірункамі часопіса - класічнае і сучаснае візуальнае, літаратурнае, музыкальнае мастацтва, сацыяльны актывізм, псіхалогія і самаразвіццё падлеткаў, пабудова стасункаў з сабой і навакольным асяроддзем.
Часопіс пастаянна развіваецца. Сёння рэдакцыйны калектыў ставіць перад сабой задачы стварэння пасрэдніцкай сувязі паміж падлеткамі і дарослымі; выхавання і развіццё грамадскай актыўнасці, патрыятызму, сацыяльнай эмпатыі, аналітычных і творчых здольнасцяў, мастацкага густу ў мэтавай аўдыторыі; пабудовы віртуальнага аб’яднання таленавітых падлеткаў вакол «Бярозкі».
У 2023 годзе былі распачаты новыя рубрыкі «Сур’ёзнае з гумарам» Наталлі Сіроткі, кіраўніка праграмы «Дасціпныя. Нястомныя. Кемлівыя» на радыё «Культура», «Арт-прастора» маладой мастачкі Ганны Раманенкі, «Міфалогія» Софіі Туронак, аматаркі беларускага краязнаўства.
У 2024 годзе стартаваў сумесны праект рэдакціі і Рэспубліканскага інстытуту прафесійнай адукацыі «PROпрафесію: ад прафарыентацыі да паспяховай кар’еры». Школьнікі старэйшых класаў праходзяць тэсціраванне на платформе profitest.ripo.by і вызначаюцца з будучай прафесіяй, «Бярозка», у сваю чаргу, прадстаўляе агляд навучальных устаноў, дзе прафесію можна атрымаць, і разказвае аб асобе, якая паспяхова рэалізавалася ў прафесіі.
«Бярозка» прадстаўлена ў Іnstagram TikTok і мэсэнджары Telegram Для кожнага канала ствараецца ўнікальны кантэнт.
Студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта шчыра дзякуюць гасцям за цікавую і змястоўную інфармацыю, прапановы аб супрацоўніцтве.
Пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы" студэнцкай навуковай канферэнцыі
- Подробности
- Просмотров: 944
29 красавіка адбылося пасяджэнне секцыі "Стылістыка мовы мастацкага твора. Сучасная беларуская мова. Фразеалогія, дыялекталогія і гісторыя мовы" LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя прабелмы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Студэнты 2 і 3 курсаў прапанавалі даклады, якія месцілі вынікі навуковых даследаванняў, прысвечаных разнастайным актуальным пытанням сучаснай педагогікі і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін. Кіраўнік секцыі – дацэнт кафедры беларускай мовы, к.ф.н. Федарава А.М. Сакратар секцыі – Вежнавец А.Л., студэнтка групы БЗА-21. Лепшыя даклады былі рэкамендаваныя ла апублікавання.
Пасяджэнне секцыі "Педагогіка" студэнцкай навуковай канферэнцыі
- Подробности
- Просмотров: 1006
29 красавіка адбылося пасяджэнне секцыі "Педагогіка" LІІІ студэнцкай навуковай канферэнцыі "Дні студэнцкай навукі: Актуальныя прабелмы мовазнаўства і літаратуразнаўства". Студэнты 2 і 3 курсаў прапанавалі даклады, якія месцілі вынікі навуковых даследаванняў, прысвечаных разнастайным актуальным пытанням сучаснай педагогікі і методыкі выкладання філалагічных дысцыплін. Кіраўнік секцыі – дацэнт кафедры беларускай мовы, к.ф.н. Вергеенка С. А. Сакратар секцыі – Масановец Л., студэнтка групы БЗА-31. Лепшыя даклады былі рэкамендаваныя ла апублікавання.
Подробнее: Пасяджэнне секцыі "Педагогіка" студэнцкай навуковай канферэнцыі
6 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце “Дзень адчыненых дзвярэй”
- Подробности
- Просмотров: 774
6 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце ў рамках акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” адбылася сустрэча вучняў школ і гімназій Гомеля (№№ 11, 14, 22, 26, 38, 42, 47, 56, 67, Гомельскі дзяржаўны каледж кулінарыі), Гомельскай вобласці (ДУА “СШ № 5 г. Рагачова”, ДУА “СШ № 10 г. Жлобіна”, ДУА “Гімназія г.п. Карма”, ДУА “Яромінская СШ”, ДУА “Ніўская СШ Жлобінскага раёна”) і іншых абласцей Беларусі (ДУА “СШ № 1 г.Бярозы”, ДУА “Брожская СШ Бабруйскага раёна”, ДУА “СШ № 12 г.Бабруйска”, ДУА “СШ № 16 г.Бабруйска”) з выкладчыкамі і студэнтамі факультэта. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэс навучання ў цэлым, размеркавання, пражывання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, прафесар кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства У.І. Коваль, загадчык кафедры беларускай мовы А. М. Воінава, загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф. Штэйнер, загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры І.М. Афанасьеў, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава. Студэнты нашага факультэта Краўчанка Вікторыя (РФ-11) і Казлякоўскі Аляксей (БЗА-21) пазнаёмілі вучняў са структурай факультэта і паказалі, як цікава праходзіць студэнцкае жыццё, выкарыстаўшы прэзентацыю; таксама прапанавалі вучням адказаць на некаторыя пытанні віктарыны “Адгадай слова”. У выніку ўсе атрымалі невялікія прызы і буклеты факультэта.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, яе знакамітымі выпускнікамі, паказалі, як шанаваць і захоўваць інфармацыю, назапашаную стагоддзямі і падзей недалёкага мінулага. Праведзены цікавыя і змястоўныя экскурсіі ў музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны (загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф. Штэйнер) і літаратурна-асветніцкім цэнтры памяці аб Вялікай Айчыннай вайне “Патрыётыка” (загадчык кафедры рускай і сусветнай літаратуры, дацэнт І.М. Афанасьеў), дзе асаблівае ўражанне на вучняў аказаў расказ Івана Мікалаевіча аб захаванні памяці пра герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія з’яўляюцца ўраджэнцамі Гомельскай вобласці, і заклікаў збіраць, запісваць успаміны сваіх блізкіх аб падзеях мінулай вайны.
Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!

Подробнее: 6 красавіка 2024 года на філалагічным факультэце “Дзень адчыненых дзвярэй”









