Да прафесійнага свята!

Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка ў нашай краіне адзначаюць сваё прафесійнае свята прадстаўнікі сферы адукацыі. Мы ўсе праходзім свае ўніверсітэты, і на жыццёвым шляху кожнага сустракаюцца такія настаўнікі, якіх мы і клічам Настаўнікамі з вялікай літары, на якіх мы раўняемся, мудрыя парады якіх слухаем.

Усім выкладчыкам у гэта прафесійнае свята хочацца пажадаць у першую чаргу здароўя, бо менавіта гэты рэсурс можа апынуцца вычарпальным у настаўніка. Натхненне ж, энтузіязм, задавальненне ад працы - усе гэтыя рэсурсы ў сапраўдных настаўнікаў невычарпальныя. Жадаем празмернага цярпення, штодзённага натхнення, арыгінальных задумак у навучанні, шчырасці, пазітыўнага настрою, добрых студэнтаў. Хай праца ўзнагароджвае толькі каласальным задавальненнем!

         Урачысты сход, прысвечаны Дню настаўніка, прайшоў 30 верасня ў Мінску ў Палацы Рэспублікі. У якасці запрошаных ад філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта былі д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская, к.ф.н. дацэнты Л.В. Паплаўная і З.У. Шведава.

На ўрачыстым канцэрце, прысвечаным Дню настаўніка, прагучала віншаванне кіраўніка дзяржавы, якое зачытаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка, адзначыўшы значнасць гэтага свята. Канцэрт нікога не пакінуў абыякавым. Усе гледачы атрымалі станоўчыя эмоцыі і зарадзіліся добрым настроем.

Лепшых прадстаўнікоў гэтай прафесіі, сярод якіх былі і тры лепшыя прадстаўнікі нашага ўніверсітэта – прафесар кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская, прафесар кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры Г.І. Нарскін і дацэнт кафедры тэарэтычнай фізікі В.М. Капшай, віншаваў і ўручаў узнагароды прэм’ер-міністр нашай краіны Раман Галоўчанка.

Вольга Аляксееўна Ляшчынская – сапраўдны Настаўнік з вялікай літары – заслужана ўзнагароджана медалём “За працоўныя заслугі”. У гэтым годзе спаўняецца 50 гадоў, як беларуская навука займела верную і ўдзячную дачку, якая ўвесь гэты час клапатліва працавала ў імя сваёй маці, спрыяла развіццю і дабрабыту айчыннай філалогіі! Спецыяліст у галіне словаўтварэння, вядомы лексіколаг і майстар слоўнікавай справы, тэарэтык і практык беларускай фразеалогіі і фразеаграфіі, эксперт па пытаннях культуры мовы і стылістыкі, даследчык лінгвакультуралогіі  і лінгвадыдактыкі – гэта не армія мовазнаўцаў, а грані навуковага таленту аднаго чалавека, грані, якімі ВольгаАляксееўна заззяла ў святле беларускай лінгвістыкі. Вольгу Аляксееўну добра ведаюць ва ўсёй Беларусі і за яе межамі як выдатнага метадыста, аўтара больш за 450 публікацый, з якіх толькі 8 манаграфій, шматлікія вучэбныя дапаможнікі і інш. Гэта абаяльная, элегантная жанчына, добрая і клапатлівая маці і бабуля, добразычлівы і цікавы выкладчык...

Ад усёй душы калектыў выкладчыкаў і студэнтаў філалагічнага факультэта віншуе Вольгу Аляксееўну з заслужанай узнагародай, ганарыцца яе дасягненнямі і жадае ёй моцнага здароўя, творчага натхнення і як мага больш светлага і радаснага ў жыцці!

 

 

Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта

IMG-6370

22.09.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 3 курса спец. “Беларуская філалогія” Таццяны Піменёнкавай з вучнямі 11-х класаў ДУА “Гімназія №10 г.Гомеля” і ДУА “Гімназія №36 г.Гомеля імя І.П. Мележа” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

 

Подробнее: Прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта

Віншуем

                                                                                                                                            Указам Прэзідэнта Рэспубліка Беларусь № 334 ад 10 верасня 2021 г. за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, высокія дасягненні ў сферы навукі, заслугі ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення прафесар кафедры беларускай мовы ўстановы адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны" Вольга Аляксееўна Ляшчынская ўзнагароджана медалём "За працоўныя заслугі".

Шчыра віншуем з заслужанай узнагародай!!!!

Пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы

IMG-5ee1eb355a255ef86b126fa0639ed810-V

 25.05.2021 адбылося пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы па абмеркаванні дысертацыйнага даследавання Слівец Вольгі Рыгораўны “Анамастычная прастора беларускай мастацка-біяграфічнай прозы другой паловы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя”, прадстаўленага на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па спецыяльнасці 10.02.01 – беларуская мова.

 

Подробнее: Пасяджэнне пашыранага навукова-метадычнага семінара кафедры беларускай мовы

Віншуем з перамогай!

З 15 сакавіка па 15 мая 2021 на філалагічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны праходзіў Міжнародны студэнцкі конкурс на лепшую навуковую работу. На конкурс было прапанавана каля 50 навуковых работ студэнтаў і магістрантаў вну Беларусі, Расіі, Украіны. Кожная з работа з’яўлялася вынікам цікавых і актуальных навуковых даследаванняў студэнтаў. Студэнцкія навуковыя работы размяркоўваліся па накірунках: Мовазнаўства, Літаратуразнаўства, Фальклор і этнаграфія.

Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта (група БФ-31) ГДУ імя Ф. Скарыны Ангеліна Шчарбатая стала пераможцам у накірунку Мовазнаўства.

Навуковая работа Ангеліны "ДЗЕЯСЛОЎНЫЯ ФРАЗЕАЛАГІЗМЫ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ІХ АСАБЛІВАСЦІ" была вылучана кампетэнтным журы конкурсу на 1 месца.

Навуковы кіраўнік - доктар філалагічных навук прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы Вольга Аляксееўна Ляшчынская

 

Подробнее: Віншуем з перамогай!

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates