Прафарыентацыя абітурыентаў

IMG-be0571582046f831ceb3e5666ec38235-V

08.12.2021 адбылася прафарыентацыйная сустрэча прадстаўнікоў філалагічнага факультэта ў асобах адказнага на факультэце за прафарыентацыйную работу З.У. Шведавай і студэнткі 4 курса спец. “Беларуская філалогія” Аляксандры Дрывайла з вучнямі 11-х класаў ДУА “Сярэдняя школа № 30 г.Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа № 49 г.Гомеля” на базе УА “Гомельскі дзяржаўны цэнтр № 2 дапрызыўнай падрыхтоўкі”.

 

Подробнее: Прафарыентацыя абітурыентаў

Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні

26 лістапада 2021 г. у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце быў дадзены старт мерапрыемствам, прысвечаным 140-й гадавіне з дня нараджэння Янкі Купалы. Кафедра беларускай філалогіі філалагічнага факультэта арганізавала і правяла традыцыйную, 13-ую па ліку, навукова-практычную канферэнцыю “Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні”. Прафесар кафедры беларускай мовы Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Вольга Аляксееўна Ляшчынская выступіла анлайн на пленарным пасяджэнні з дакладам.

IMG-9bee7b70a54b3ef8ef8daa2a3964d863-V

 

IMG-22822a5158f17c22edbddf8cd771d22b-V

На дзень самакіравання

 17.11.2021 у рамках Дня студэнта на філалагічным факультэце быў арганізаваны дзень самакіравання. Студэнты выконвалі абавязкі дэкана, намеснікаў, выкладчыкаў. Выкладчыкамі кафедры беларускай мовы С.А. Вяргеенка і З.У. Шведавай былі арганізаваны заняткі, якія праводзілі студэнты. На 3 курсе лекцыю па сучаснай беларускай мове чытала студэнтка БФ-31 Таццяна Пімінёнкава, якая выконвала і абавязкі дэкана; на 1 курсе студэнтка Анастасія Лаўрыновіч праводзіла практычныя заняткі па курсе “Уводзіны ў мовазнаўства”.

IMG-d36f79c908a05ad1437f9b911b4e49e3-V

 

Подробнее: На дзень самакіравання

ПРОФЕССИОНАЛЬНАЯ ПРОГРАММА ПОВЫШЕНИЯ КВАЛИФИКАЦИИ

2 ноября 2021 года преподаватели  филологического факультета приступили  к занятиям на курсах повышения  квалификации по программе «Преподавание  русского языка как иностранного  в аспекте лингвокультурологического подхода» на базе  ФГБОУВО «Тамбовский государственный университет имени Г.Р. Державина» (Россия).

Основной целью программы является формирование у слушателей компетенций, необходимых для профессиональной деятельности в сфере преподавания русского языка как иностранного в аспекте лингвокультурологии.

IMG-813ce2c87d8dc8e2aa9156d7d5fa5522-V

 

IMG-67878c6a4fbf960a6735cd51fc2975ba-V

 

Абласная навукова-практычная канферэнцыя "Пошук": секцыя "Лінгвістыка (беларуская мова)"

30.10.2021 праходзіў выніковы этап гомельскай абласной навукова-практычнай канферэнцыі вучняў “Пошук”. Праца секцыі “Лінгвістыка (беларуская мова)” праходзіла на базе УА “Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі”. Папярэдне членамі экспертнай камісіі – дацэнтамі кафедры беларускай мовы Воінавай А.М. і Шведавай З.У. былі вызначаны 12 лепшых навуковых работ, улічвалася актуальнасць тэмы, пастаноўка мэты і задач работы, іх дасягненне і практычная значнасць, крэатыў у падыходзе да відэапрадстаўлення работы. 30 кастрычніка адбылася анлайн-дыскусія з вучнямі вызначаных работ, якая паказала, што вучні зацікаўлены навуковай работай, валодаюць матэрыялам і здольныя прадаўжаць работу ў вызначаным накірунку.

IMG-29941bb02a66d0f3093bd874c117f477-V

 

IMG-6107483cf6109795e68caa28fd498ee6-V

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates