Дзень роднай мовы ў Славянскай бібліятэцы

27 лютага 2023 года ўдзельнікі навукова-вучэбнай фальклорнай лабараторыі пры кафедры рускай і сусветнай літаратуры (навуковы кіраўнік - д.ф.н. прафесар Валянціна Станіславаўна Новак) прынялі ўдзел у цікавым мерапрыемстве, прысвечаным Дню роднай мовы.

Студэнты групы АС-36 спецыяльнасці "Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі" пазнаёміліся з літаратурнай дзейнасцю як класікаў беларускай літаратуры, так і з творчасцю сучасных паэтаў, у прыватнасці Гомельшчыны. Курынай Лізай, Мяшковай Ульянай і Ягельскай Наталляй была падрыхтавана прэзентацыя па творчасці беларускіх пісьменнікаў, якая суправаджалася чытаннем студэнтамі вершаў.

Напярэдадні святкавання жаночага свята 8 сакавіка былі абраны творы беларускіх паэтаў пра каханне, пра маці. Студэнты ў сваёй адметнай манеры выканання імкнуліся выразна перадаць глыбіню аўтарскіх пачуццяў. Уразіла і натхніла прысутных выступленне студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта Алдакушкінай Ніны. Прачытаны ёю верш "Сэрца маці" А. Такамбаева закрануў да глыбіні душы.

Парадавалі слухачоў пранікнёным чытаннем вершаў Калубовіч Кірыл, Кацуба Аляксандр, Гурок Дзяніс.

IMG-feedbe99c0a658fa611b869f6f3b0c11-V

 

IMG-ffb165541fa91fe11b96b1d6f01b4cfe-V

 

IMG-d3f90ba44511b20503b9c33e936ac3ad-V

 

IMG-fc5c337357d0366c3acb7d563096faa4-V

 

IMG-66027621665e87c3dc579b4816d10caf-V

 

IMG-33639313f6178d137c8b8ad636ba775e-V

 

IMG-87676f525c63c40bafa3db1332c3d53b-V

 

IMG-58a8b86dfcc1e9db81f9ce34362bc4b3-V

 

IMG-e59470335f94beb1c0c7fb9cfabaec9e-V

 

IMG-490e8f857d0a89dc3ef98d16564967ba-V

 

2011 Дзень роднай мовы ў Славянскай бібліятэцы. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates