Да Міжнароднага Дня роднай мовы
21 лютага 2018г. выкладчыкі кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі Вяргеенка Святлана Анатольеўна і Панкова Наталля Міхайлаўна арганізавалі і правялі брэйн-рынг “Перакладчык”, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы. У брэйн-рынгу прынялі ўдзел студэнты –эканамісты 1-га і 2-га курсаў (спецыяльнасці “Дзяржаўнае кіраванне”, “Эканоміка і кіраванне”). Першы этап уключаў праверку каманд на веданне перакладу беларускіх слоў. Другая частка мерапрыемства ўяўляла сабой папулярную сярод моладзі гульню “Кракадзіл”. Прадстаўнікам каманд прапаноўвалася пры дапамозе пантамімы растлумачыць значэнне беларускіх слоў і каманды павінны былі адгадаць і назваць гэтае слова. Час прайшоў хутка і весела, усе ўдзельнікі брэйн-рынга атрымалі задавальненне ад мерапрыемства.
Выкладчыкі ГДУ імя Францыска Скарыны ў эфіры “Добры вечар, Гомель”
19 лютага 2018 года загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта, д.ф.н., прафесар Валянціна Станіславаўна Новак разам з намеснікам дэкана па інфарматызацыі факультэта псіхалогіі і педагогікі, старшым выкладчыкам кафедры псіхалогіі Сцяпанам Аляксандравічам Станібулам пабывалі ў якасцей гасцей на тэлеперадачы “Добры вечар, Гомель”, прысвечанай Масленічнаму тыдню і Даравальнай нядзелі.
Выкладчыкі пазнаёмілі гледачоў з асноўнымі рытуаламі масленічнай абраднасці, сімволікай прадметнай атрыбутыкі гэтага свята і яго паходжаннем. Не абышлі ўвагай і псіхалагічны аспект Даравальнай нядзелі.
Яніна Гулевіч
Нашы госці
16 лютага на філалагічны факультэт завіталі вучні 7-ых класаў ДУА “Гімназія №14г. Гомеля”.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры прафесар І.Ф. Штэйнер правёў для іх экскурсію па літаратурным музеі “Альма матар”, расказаў пра пісьменнікаў, журналістаў, бардаў, тэлевядучых, якія вучыліся на філалагічным факультэце нашай установы.
Загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства прафесар У.І. Коваль гасцінна сустрэў гімназістаў у аўдыторыі 2-23, дзе праходзяць заняткі па кітайскай мове і культуры. Вучні пазнаёміліся са студэнтамі з Шанхайскага інстытута індустрыі, камерцыі і замежных моў, якія прыехалі вывучаць рускую філалогію, павіншавалі іх з Новым годам па кітайскім календары і на кітайскай мове.
А завяршылася экскурсія ў Скарынаўскім кабінеце, дзе дэкан факультэта А.М. Палуян расказала пра спецыяльнасці факультэта, уступныя іспыты, магчымасці будучага працаўладкавання.