Беларуска-расійскія сувязі



27-28 сакавіка 2018 года асістэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Чарнышова А.М. прыняла ўдзел у III Міжнароднай канферэнцыі “О вкладе молодежи в развитие российско-белорусских связей”. Мерапрыемства было арганізавана Каардынацыйным Саветам кіраўнікоў арганізацый расійскіх суайчыннікаў у Беларусі пры садзейнічанні Пасольства Расійскай Федэрацыі. Форум быў прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прысвечаны пытанням замацавання сувязяў паміж моладдзю дзвюх краін з дапамогай яе прыцягнення ў сумесныя праекты ў розных сферах жыццядзейнасці.

Канферэнцыя адбылася ў Доме Масквы ў Мінску. У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел дэлегаты ад дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Расіі і Беларусі, студэнты і выкладчыкі вну, педагогі, сацыёлагі, палітолагі, а таксама прадстаўнікі СМІ. 







III Міжнародная канферэнцыя “О вкладе молодежи в развитие российско-белорусских связей”.

27 – 28 сакавіка 2018 года асістэнт кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта Чарнышова А.М. прыняла ўдзел у III Міжнароднай канферэнцыі “О вкладе молодежи в развитие российско-белорусских связей”. Мерапрыемства было арганізавана Каардынацыйным Саветам кіраўнікоў арганізацый расійскіх суайчыннікаў у Беларусі пры садзейнічанні Пасольства Расійскай Федэрацыі. Форум быў прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прысвечаны пытанням замацавання сувязяў паміж моладдзю дзвюх краін з дапамогай яе прыцягнення ў сумесныя праекты ў розных сферах жыццядзейнасці.

Канферэнцыя адбылася ў Доме Масквы ў Мінску. У рабоце мерапрыемства прынялі ўдзел дэлегаты ад дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Расіі і Беларусі, студэнты і выкладчыкі вну, педагогі, сацыёлагі, палітолагі, а таксама прадстаўнікі СМІ. 

Свабодны выбар

24 сакавіка 2018 г. на базе ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” праходзіла чарговая, ужо 14-я, Адкрытая канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”, на якой свае навуковыя работы прадстаўлялі вучні школ і гімназій Гомеля і вобласці.                                                     

Дацэнт кафедры беларускай мовы З.У. Шведава ўзначальвала склад экспертнай камісіі секцыі “Спадчына”, у які ўваходзілі к. філал. н., дацэнт кафедры беларускай літаратуры М.У. Аммон, асістэнт кафедры беларускай літаратуры І.А. Бажок і настаўніца беларускай мовы і літаратуры ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” Н.В. Жаўняк. 

IMG_0904.JPG

Аб інавацыях у выкладанні моў

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў

пры ГДУ імя Ф. Скарыны

Кафедра беларускай мовы

 

25 красавіка   2018 года

праводзяць

Міжнародны навукова-метадычны семінар

“Інавацыі ў выкладанні моў”


Інфармацыйны ліст                                                                                 

Памяці Валянціны Пятроўны Лемцюговай


1933 – 2018

3 сакавіка 2018 года не стала Валянціны Пятроўны Лемцюговай – знакамітага беларускага мовазнаўцы, доктара філалагічных навук, прафесара, добразычлівай жанчыны і патрыёта сваёй Радзімы.

Усё сваё жыццё Валянціна Пятроўна прысвяціла даследаванню сучаснай беларускай мовы, анамастыкі. Мела больш за 300 навуковых прац, прысвечаных пытанням станаўлення і функцыянавання ўсходнеславянскай  айканіміі. Узначальвала анамастычную школу ў Рэспубліцы Беларусь, заснаваную ў 1960-я гады М. Бірылам. Дастаткова пералічыць толькі асноўныя яе працы, каб зразумець неацэнны ўклад гэтай цудоўнай жанчыны ў беларускую навуку: “Беларуская айканімія” (1970), “Украінска-беларускі слоўнік” (1980), “Восточнославянская ойконимия апеллятивного происхождения” (1983), “Слоўнік цяжкасцей беларускай мовы” (1987, 2005; у суаўтарстве), “Кіраванне ў беларускай і рускай мовах” (1991), “Кароткі слоўнік беларускай мовы” (1994), “Беларуская граматыка” (т. 1, 1985; у суаўтарстве), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” (у 5 т.; т. 1, 1995; у суаўтарстве), “Слоўнік мовы «Нашай нівы» (1906—1915)” (у 5 т.; т. 1, 2003; т. 2, 2007; у суаўтарстве), “Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь” (у 6 кн., 2003—2010; рэдакцыя), “Тапонімы распавядаюць” (2008).

Светлая памяць Валянціне Пятроўне і шчырая ўдзячнасць за яе зробленыя справы і чалавечыя якасці. Памяць пра яе будзе жыць у нашых сэрцах і застанецца назаўсёды ў яе кнігах, слоўніках і артыкулах.

 

 

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates