Субботник по наведению порядка на территории, прилегающей к университету

 1

Студенты группы РФ-11 филологического факультета вместе с доцентом кафедры белорусского языка Вергеенко Светланой Анатольевной приняли участие в субботнике по наведению порядка на территории, прилегающей к университету.

Подробнее: Субботник по наведению порядка на территории, прилегающей к университету

Суботнік на кафедры беларускай мовы

     20210325-122113

27 сакавіка 2021 супрацоўнікі кафедры беларускай мовы прынялі актыўны ўдзел у абласным суботніку. Падчас суботніка была ўпрыгожана нядаўна адноўленая Мемарыяльная аўдыторыя, прысвечаная доктару філалагічных навук прафесару Уладзіміру Васільевічу Анічэнка.

Подробнее: Суботнік на кафедры беларускай мовы

Алімпіяда па беларускай мове

        20210326-110515

Правядзенне алімпіяд па мове і літаратуры ўжо стала штогадовай традыцыяй на філалагічным факультэце.

15.03.2021 сярод студэнтаў трэцяга курса пад кіраўніцтвам Н.П. Цімашэнка была праведзена алімпіяда па беларускай мове, якая дазволіла нашым навучэнцам праявіць свае лінгвістычныя здольнасці. Граматы і салодкія падарункі знайшлі сваіх уладальнікаў:

Ніцыеўскую Катрын і Дзядкову Алесю ( 1 месца ),

Шчарбатую Ангеліну ( 2 месца ),

Напрэенка Вікторыю і Дземідовіч Вераніку ( 3 месца ) .

Студэнткі атрымалі граматы з рук дэкана філалагічнага факультэта Алены Мікалаеўны Палуян, якая пажадала ім далейшай плённай працы. Новых перамог вам, дзяўчаты!

Подробнее: Алімпіяда па беларускай мове

З натхненнем у падарожжа, або сустрэча з І.Плескачэўскай

16 сакавіка студэнты філалагічнага факультэта групы БФ-21 разам з дэканам Палуян А.М. наведалі абласную бібліятэку, дзе адбылася прэзентацыя кніг Інесы Плескачэўскай “Без железного занавеса” і “Как разгадать Китай”.

Інеса Мікалаеўна Плескачэўская – ураджэнка Гомеля. Закончыла філасофскае аддзяленне БДУ. Сем гадоў працавала ў сістэме Міністэрства замежных спраў, у тым ліку ў беларускіх пасольствах у Латвіі і Вялікабрытаніі. Больш за 12 гадоў была карэспандэнтам газеты “СБ. Беларусь сегодня” і АНТ у Кітаі. Зараз – карэспандэнт СБ у Еўрасаюзе. Аўтар некалькіх кніг і дакументальных фільмаў. Узнагароджана прэміяй “Телевяршыня”. Лаўрэат трох міжнародных журналісцкіх конкурсаў.

У аснове кнігі “Как разгадать Китай” – аўтарскія калонкі і артыкулы, якія публікаваліся на старонках газеты  “СБ. Беларусь сегодня”. Аўтар спрабуе даць адказ на пытанне – як зразумець краіну і спасцігнуць кітайскую душу, загадкавую, незразумелую і таямнічую? На думку дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя А.А. Тозіка, кніга Інесы Мікалаеўны – выдатны дадатак навуковага кітаязнаўства. Спасцігнуць кітайскую душу не-кітайцу немагчыма, але кніга І. Плескачэўскай і змешчаныя ў ёй ілюстрацыі таленавітага фотамастака Міхаіла Пеньяўскога дапамогуць прайсці значную частку шляху ў гэтым кірунку.

Праект “Без железного занавеса” прысвечаны краінам былога сацыялістычнага лагера. Аўтар пабывала ў Германіі, Чэхіі, Славакіі, Венгрыі, Польшчы, Балгарыі і Румыніі. Інеса Мікалаеўна расказала пра ідэю праекта, выбар менавіта такіх краін, свае сустрэчы  з рознымі асобамі – кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў таго часу, бізнесменамі, эканамістамі, артыстамі і мастакамі, простымі жыхарамі.

Гэта кніга расказвае пра кардынальныя змены ва Усходняй Еўропе, пра тое, як змяніліся палітыка, эканоміка, культура і жыццё простых людзей. Гэта апавяданне пра тое, як гэта – жыць у эпоху перамен, пра тое, што было пасля, пра надзеі, радасці, перамогі і расчараванні.

А. Палуян, дэкан філалагічнага факультэта

 Сваімі ўражаннямі ад сустрэчы падзялілася студэнтка 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” Таццяна Пімінёнкава:

Некалі М.Твэн слушна заўважыў: “Падарожнічаць неабходна тым, хто вучыцца”.  Мне здаецца, што гэта адзін з матываў сустрэчы І.Плескачэўскай з чытачамі. Эмацыйная, натхняльная, з высокім узроўнем інтэлекту жанчына захапіла ўсю залу  аповедамі пра напісанне, выданне і сутнасць сваіх кніг, пра краіны, дзе яна жыла, ды і ўвогуле пра жыццё.

Нездарма кажуць, што выдатны чалавек выдатны ва ўсім. Гэта пра Інесу Мікалаеўну. Яе кнігі  адчыняюць дзверы ў цудоўныя краіны, якія мы не разумелі або ехалі туды, не ведаючы гісторыі. Чалавек-адкрыццё, жанчына-энцыклапедыя – усё гэта так арганічна спалучылася ў адным чалавеку. Хачу адзначыць, што на прэзентацыі многіх кніг слухач, асабліва студэнт, страчвае цікавасць пасля 30 хвілін, але гэтага не адбылося на сустрэчы з І.М. Плескачэўскай. Сапраўднае дзіва: сядзець і слухаць чалавека з такой натхнённасцю і ўдзячнасцю за тыя кнігі, якія могуць даваць іншым людзям новыя эмоцыі і веды. Яе стрыманасць, уменне падаць сябе і нават тэмбр голасу заварожвае, з першых хвілін стварае атмасферу душэўнасці і шчырасці.

Казаць можна шмат, але лепш прачытаць і натхніцца. Вельмі ўдзячная І.Плескачэўскай за сустрэчу, яе справу і маральнае задавальненне.

 

 

 

Універсітэцкая субота

27 лютага 2021 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Універсітэцкія суботы” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі вучні 10-11 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 39 г. Гомеля”. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М Палуян і намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў.

Подробнее: Універсітэцкая субота

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates