I Международная конференция «Россия и Китай: торгово-экономические сотрудничество, сфера миграции, рынок труда»
- Подробности
- Просмотров: 291
24.11.2022 аспирантка кафедры белорусской литературы Сюй На приняла участие в I Международной конференции «Россия и Китай: торгово-экономические сотрудничество, сфера миграции, рынок труда».
Организатор: Шанхайский институт международных исследований, Университет Вэньчжоу (Китай), Институт демографических исследований ФНИСЦ (Россия).
Тема доклада Сюй На: «Распространение и влияние литературы русскоязычных стран в Китае»
Віншуем!
- Подробности
- Просмотров: 566
Віншуем
аспіранта філалагічнага факультэта Цзі Хехе
з прысуджэннем яму вучонай ступені
кандыдата філалагічных навук
(навуковы кіраўнік – прафесар І.Ф.Штэйнер)!
Прафесар Анжэла Мельнікава – сябра Міжнароднага рэдакцыйнага савета
- Подробности
- Просмотров: 760
Прафесар кафедры беларускай літаратуры Анжэла Мікалаеўна Мельнікава ўвайшла ў Міжнародны рэдакцыйны савет міжнароднага навуковага часопіса «跨文化研究/ Multicultural Research / Мультикультурные исследования» / Мульцікультурные даследаванні, які выдаецца Універсітэтам Хучжоў Кітайскай Народнай Рэспублікі. А. М. Мельнікава неаднаразова выступала аўтарам гэтага часопіса.
Рэдакцыйны савет часопіса рады супрацоўніцтву.
Артыкулы можна дасылаць на адрас: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
Выставачны праект «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа»
- Подробности
- Просмотров: 343
10.11.2022 загадчык кафедры беларускай літаратуры І.Ф.Штэйнер разам з магістрантамі прыняў удзел у прэзентацыі выставачнага праекта «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Я. Коласа», арганізаванай Гомельскай абласной бібліліятэкай імя У.І.Леніна да святкавання 140-годдзя юбілея класіка нацыянальнай літаратуры Якуба Коласа.
Магістранты пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця літаратара і рэдкімі архіўнымі фотаматэрыяламі, праслухалі адрыўкі з найбольш знакамітых твораў пісьменніка.
АБЛАСНЫ ЭТАП РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСА ВУЧНЯЎ СЯРЭДНІХ АДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ “ПОШУК”: СЕКЦЫЯ “БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА”
- Подробности
- Просмотров: 292
Выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры – доктар філалагічных навук Мельнікава Анжэла Мікалаеўна і дацэнт Фіцнер Таццяна Адамаўна – узялі ўдзел у рабоце журы абласнога этапа Рэспубліканскага конкурса вучняў сярэдніх адукацыйных школ “Пошук”. У секцыю “Беларуская літаратура” было пададзена 16 работ. Журы адабрала 6 лепшых, якія выйшлі ў фінал конкурса.
Работы, пададзеныя ў секцыю “Беларуская літаратура”, ахоплівалі самае шырокае кола праблем: прыёмы двайнога кадзіравання ў творах Л. Рублеўскай, мастацкая спецыфіка вершаў Я.Янішчыц, паэтыка твораў С. Грахоўскага, паэтыка твораў М.Танка, вобразы настаўнікаў у беларускай літаратуры, мастацкая катэгорыя часу ў творах Ул. Караткевіча, выхаваўчы патэнцыял беларускіх прымавак і прыказак, вобразы жывёл у малых жанрах фальклору і інш.