Адкрыццё выставы «Беларускія маляванкі»
- Подробности
- Просмотров: 389
Студэнты групы БФ-31 і магістранты 1 курса з выкладчыкамі кафедры беларускай літаратуры Штэйнерам І.Ф. і Фіцнер Т.А. прынялі ўдзел у адкрыцці выставы «Беларускія маляванкі», якое адбылося 22.02.2023 у ДУ «Карцінная галерэя Г.Х. Вашчанкі».
На выставе былі прадстаўлены маляваныя дываны Алены Кіш і Язэпа Драздовіча; дэманстраваліся фільмы пра іх лёс і творчасць. Іван Фёдаравіч даў інтэрв'ю абласному тэлебачанню. Студэнты прынялі ўдзел у інтэрактыўных гульнях, што ладзіліся супрацоўнікамі галерэі пры ўдзеле прадстаўнікоў Веткаўскага музея.
Віншуем!
- Подробности
- Просмотров: 397
Віншуем аспіранта кафедры беларускай літаратуры Дакукіна Аляксандра Дзмітрыевіча
(навуковы кіраўнік - прафесар А.М.Мельнікава)
з атрыманнем стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на 2023 год
Віншуем!
- Подробности
- Просмотров: 387
Калектыў філалагічнага факультэта віншуе
аспірантку кафедры беларускай літаратуры,
выкускніцу філалагічнага факультэта,
Таццяну Пятроўскую з наданнем ёй
ступені кандыдата філалагічных навук
(навуковы кіраўнік - загадчык кафедры беларускай літаратуры
прафесар І.Ф.Штэйнер
Прафарыентацыйная гутарка
- Подробности
- Просмотров: 343
10 студзеня прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М.Мельнікава выступіла перад удзельнікамі абласнога этапа Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з прафарыентацыйнай гутаркай. А.М.Мельнікава расказала вучням пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца на філалагічным факультэце ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф.Скарыны, правілы прыёму ў ВНУ, пра тыя ільготы, якія маюць пераможцы алімпіяд, выпускнікі педагагічных класаў, медалісты.
А.М.Мельнікава пазнаёміла вучняў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф.Скарыны, расказалі пра высокі статус нашай навучальнай установы.
А.М.Мельнікава праінфармавала вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказала пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.
Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя, а таксама ролік, зняты студэнтамі нашага факультэта. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў.