Республиканский субботник 2022
- Подробности
- Просмотров: 407
16 апреля 2022 г. на кафедре белорусской литературы прошел субботник.
Падведзены вынікі ХХVIII Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў 2021
- Подробности
- Просмотров: 371
Навуменка Крысціна Грыгор'еўна, магістрант. Навуковая работа “Фантастычны пачатак у прозе Л.Рублеўскай”. Навуковы кіраўнік Брадзіхіна Ала Васільеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры, дацэнт
Сустрэча з абітурыентамі
- Подробности
- Просмотров: 406
2 красавіка 2022 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ і каледжаў, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 50 навучэнцаў школ г. Гомеля (№ 12, 19, 39, 66, 72), Гомельскага кадецкага вучыліша, школ Гомельскай вобласці (Жлобін (СШ № 10), Чырвоны бераг), каледжаў (ГДПК імя Л.С.Выгоцкага, Аршанскі каледж ВДУ імя П.М.Машэрава). Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш.
Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кабінетах і кафедрах факультэта, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым навучэнцы наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.
Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І.Ф.Штэйнер правёў экскурсію навучэнцаў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.
Да Дня навукі
- Подробности
- Просмотров: 468
Дацэнт кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф.Скарыны кандыдат філалагічных навук Ала Васільеўна Брадзіхіна адзначана Граматай да Дня навукі як лепшы кіраўнік навукова-даследчай работы студэнтаў філалагічнага факультэта.
Сустрэча з абітурыентамі
- Подробности
- Просмотров: 454
26 студзеня 2022 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 32 г.Гомеля” і вучнямі 9-10 класаў ДУА “Гімназія № 46 імя Блеза Паскаля”.
Прафесар кафедры беларускай літаратуры А.М. Мельнікава правяла цікавую і змястоўную экскурсію ў Літаратурным музеі “Alma Mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.