Паседжанне Секцыі № 2 “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання”
- Подробности
- Просмотров: 676
22 красавіка 2021 года адбылося паседжанне Секцыі № 2 “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання” студэнцкай навуковай канферэнцыі філалагічнага факультэта УА “Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны” (кіраўнік секцыі –Фіцнер Т.А., дацэнт кафедры беларускай літаратуры, сакратар – Уніятава Кацярына, студэнтка гр. БФ-21). З дакладамі на секцыі выступілі студэнты 2–4 курсаў Афанасенка К., Уніятава К., Таргонская Г., Барадзін В., Караткевіч В. і інш. Даследаванні студэнтаў прысвечаны асэнсаванню тэмы Першай сусветнай вайны ў творчасці М.Гарэцкага, Вялікай Айчыннай вайны ў паэзіі А.Вярцінскага, аналізу вобраза “новага чалавека” ў постсавецкай творчасці І.Шамякіна, урбаністычнай лірыкі Л.Дранько-Майсюка, працэсаў перцэптуалізацыі ў лірыцы У. Дубоўкі і некат. інш.
Дні студэнцкай навукі на кафедры беларускай літаратуры
- Подробности
- Просмотров: 396
23 красавіка 2021 г. на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Беларуская класічная літаратура: вопыт сучаснага прачытання”. Кіравала секцыйным пасяджэннем № 1 дацэнт кафедры беларускай літаратуры Брадзіхіна Ала Васільеўна, сакратаром канферэнцыі выступіла студэнтка 3 курса філалалагічнага факультэта Ніцыеўская Катрын.
На секцыйным пасяджэнні са сваімі паведамленнямі выступілі студэнты 2, 3 і 4 курсаў філалагічнага факультэта. Былі агучаны самыя розныя тэмы: “Вобраз жанчыны-маці ў аповесцях А. Брава” (Пімінёнкава Т.), “Феномен страху ў аповесці «Дзеці Гамункулуса» Л. Рублеўскай” (Ніцыеўская К.), “Адметнасці ўвасаблення містычнага пачатку ў малой прозе Л. Рублеўскай” (Навуменка К.), “Навуковае асэнсаванне плыні часу ў сучаснай беларускай прозе” (Язерская М.), “Праблема выбару і свабоды ў рамане «Любіць ноч – права пацукоў» Ю. Станкевіча” (Кавалёў А.), “Трагедыя Чарнобыля ў творах Ю. Станкевіча” (Прахарэнка Р.), “Меладраматычныя элементы ў п’есах А. Дударава” (Лаўрыновіч Н.).
Падчас канферэнцыі было зададзена шмат цікавых пытанняў. Удзельнікі з ахвотай адказвалі на іх, распавядалі аб уласных уражаннях, атрыманых пры вывучэнні твораў, дзяліліся планамі на будучыя даследаванні. У аўдыторыі склалася прыемная сяброўская атмасфера. Прысутныя ўважліва слухалі кожнага выступоўцу і далучаліся да абмеркавання.
Ніцыеўская Катрын
Сустрэча з выпускніком факультэта Сяргеем Краснабародам
- Подробности
- Просмотров: 453
19.04.2021 года ў межах тыдня філалагічнага факультэта адбылася сустрэча студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Руская філалогія” з выпускніком факультэта Краснабародам Сяргеем Яўгенавічам, загадчыкам аддзела радыё “Гомель” Плюс” РУП РТЦ “Тэлерадыёкампанія “Гомель”. Падчас сустрэчы С. Краснабарод распавёў студэнтам пра сваё дзяцінства і выбар прафесіі, цікавыя моманты з “працоўнага жыцця” радыё- і тэлежурналіста, пачытаў уласныя вершы і прэзентаваў музею “Alma-mater” уласны зборнік вершаў “Где-то рядом…”.
Наведванне школы № 41
- Подробности
- Просмотров: 423
13 красавіка загадчык кафедры беларускай літаратуры І. Ф. Штэйнер і прафесар А.М. Мельнікава у межах прафарыентацыйнай работы наведалі школу № 41, дзе расказалі вучням 11 класа пра спецыяльнасці, падрыхтоўка на якія ажыццяўляецца ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны.
Выкладчыкі кафедры пазнаёмілі выпускнікоў з гісторыяй Гомельскага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, расказалі пра высокі статус нашай навучальнай установы.
Супрацоўнікі ўніверсітэта паведамілі вучням педагагічнага класа пра магчымасці паступлення ва ўніверсітэт на педагагічныя спецыяльнасці без уступных экзаменаў.
І. Ф. Штэйнер і А.М. Мельнікава праінфармавалі вучняў пра спецыфіку вучобы на філалагічным факультэце, расказалі пра гомельскую школу ў беларускай літаратуры, пра літаратурны музей “Alma mater”, пра творчасць славутых выпускнікоў вядучай навучальнай установы Палесся. Навучэнцам было паведамлена, у якіх прафесіях яны могуць сябе рэалізаваць, абраўшы філалагічны факультэт.
Была прадэманстравана цікавая прэзентацыя. Сустрэча выклікала непадробны інтарэс у вучняў, пра што сведчыць вялікая колькасць пытанняў.
Каракумскае сонца: старонкі беларуска-туркменскіх сувязей
- Подробности
- Просмотров: 442