Акцыя “Ліст пераможцу”
- Подробности
- Просмотров: 795
13 красавіка студэнты філалагічнага факультэта ўдзельнічалі ў акцыі “Ліст пераможцу”
Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”
- Подробности
- Просмотров: 1352
4 красавіка2015 г. на базе ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” праходзіла ХІ Гарадская канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”.
Напярэдадні канферэнцыі выкладчыкі філалагічнага факультэта, будучыя члены журы, пазнаёміліся з навуковымі работамі вучняў, якія хацелі браць удзел у гарадской навуковай вучняў.
У журы трох секцый канферэнцыі працавалі выкладчыкі філалагічнага факультэта: секцыя “Спадчына” – д.ф.н. праф. В.А. Ляшчынская, к.ф.н. дац. З.У. Шведава, секцыя “Родная старонка” – к.ф.н. дац. С.А. Вяргеенка, секцыя “Искусство слова” – к.ф.н. дац. Т.М. Багаедава, к.ф.н. дац. Н.У. Суслава.
Прафесар кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынская выступіла на ўрачыстым адкрыцці канферэнцыі. Для ўдзелу ў канферэнцыі былі адабраны лепшыя вучэбна-даследчыя работы вучняў. Прэзентацыя многіх вучнёўскіх работ уразіла неардынарнасцю прадстаўлення і крэатыўнасцю мыслення, асобныя работы вызначыліся арыгінальнасцю тэматыкі. Расце дастойная змена.
Подробнее: Канферэнцыя вучэбна-даследчых работ вучняў “Свабодны выбар”
Выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы
- Подробности
- Просмотров: 1273
26 сакавіка 2015 года на філалагічным факультэце ў студэнтаў 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” адбылася выніковая канферэнцыя па педагагічнай практыцы. Практыка праходзіла ў шасці школах горада, дзве з якіх з’яўляюцца гімназіямі. Прадстаўнікі ад кожнай групы студэнтаў выказалі задавальненне базай практыкі, падзяліліся сваімі цяжкасцямі і радасцямі ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў і напісання псіхолага-педагагічнай характарыстыкі на вучня, шкадавалі, што практыка толькі месяц. У ходзе практыкі амаль усе студэнты ўпэўніліся ў правільным выбары сваёй будучай прафесіі і выказалі сваю любоў да дзяцей і жаданне працаваць у школе. Факультэцкі кіраўнік практыкі З.У. Шведава падвяла вынікі, падзякавала ўсім за добрую працу і агучыла ацэнкі, сярод якіх пераважае адзнака ў 9 балаў. Прыемна, што выступленні студэнтаў суправаджаліся відэаматэрыялам. Цудоўную прэзентацыю падрыхтавала група студэнтаў, якая праходзіла педагагічную практыку ў сярэдняй школе №8 г. Гомеля пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры беларускай мовы Л.П. Кузьміча.
Мае ўніверсітэты
- Подробности
- Просмотров: 1313
На філалагічным факультэце сярод студэнтаў 5 курса быў праведзены творчы конкурс “Мае ўніверсітэты”. Прадстаўляем вытрымкі з некаторых работ пяцікурснікаў.
Мае ўніверсітэты
Бабранок Вікторыя
(студэнтка групы БФ-52)
Жыццё нам даецца ўсяго адзін раз. І кожны з нас жыве менавіта так, як сам пажадае, бо наш шлях залежыць толькі ад нас. Вось так пачынаўся мой шлях ва ўніверсітэце…
Вучоба... Вучэнне... Колькі розных думак прыходзіць у галаву пры ўжыванні гэтых слоў. Але якімі б гэтыя думкі не былі, колькі б аб вучобе не казалі, усё роўна гэта паняцце звязана з чалавекам. Бо жыццё чалавеча і пабудавана на тым, што трэба ўвесь час вучыцца.
У 2010 годзе я паступіла на філалагічны факультэт. Самыя яскравыя эмоцыі, уражанні выклікаў у мяне першы дзень навучання. Яго немагчыма забыць. Усё нова, усё цікава. Дождж ліў як з вядра. У гэты ж дзень я пазнаёмілася са сваёй групай. Яна складалася амаль што з адных дзяўчат, былі і два хлопцы, якія “разбаўлялі” наш жаночы калектыў. Так радасна было на душы, што ты ўжо студэнтка, што ты ўжо вялікая. Кіраўніком нашай групы стала Шведава Зоя Уладзіміраўна. Яна заўсёды ставілася да нас з дабрынёй і разуменнем і клапацілася пра нас, як пра ўласных дзяцей.
Але вось непрыкметна праляцелі пяць год і мы ўжо выпускнікі. Быў бы шанец – вярнула б час назад і яшчэ раз правучылася з 1-га курса па 5-ы, шмат бы чаго змяніла. Па-першае, гэта сваё стаўленне да вучобы. Дала б сабе ўстаноўку і расставіла прыярытэты: навошта я прыйшла сюды вучыцца, і чаго планую дасягнуць у будучыні? Вельмі шкадую, што не пачала вучыцца з першага курса, а толькі з трэццяга.Тым больш магчымасць добра вучыцца была. Выкладчыкі ўсе вельмі добрыя(і з кафедры беларускай мовы, і з кафедры беларускай літаратуры). Усе заўсёды добра ставіліся да студэнтаў. Для мяне лепшымі выкладчыкамі былі: Кузьміч Л.П, Багамольнікава Н.А, Шведава З.У, Ермакова А.М. Час вучобы ва ўніверсітэце запомніўся як лепшыя гады жыцця. Тут я даведалася, што такое сяброўства, першае каханне, поспех, крыўда,радасць..
Кожная хвіліна, кожная гадзіна чамусьці навучыла мяне і падмацавалі мае адносіны да тых, хто побач.
День открытых дверей
- Подробности
- Просмотров: 1141
21 сакавіка 2015 года ў рамках універсітэцкай акцыі “Дзень адчыненых дзвярэй” на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічала каля 20 чалавек, некаторыя вучні прыехалі з бацькамі. Дзяцей цікавілі пытанні паступлення, пражывання, спецыфікі накірункаў кожнай спецыяльнасці, магчымасці авалодання іншымі мовамі, працэсу навучання ў цэлым, размеркавання і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта У.А. Бобрык, намеснік дэкана па вучэбнай рабоце А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце А.М. Воінава. Цікавую прэзентацыю факультэта падрыхтавала ініцыятыўная група студэнтаў групы БФ-22 у складзе Сазонава Аляксея, Шукаловіч Алены і Целяпнёвай Анастасіі.
Дарагія выпускнікі, філалагічны факультэт чакае вас!
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 13
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3