Маладыя крочаць у навуку

21 сакавіка 2026 года ў ДУА “Гімназія № 10 г. Гомеля” адбылася чарговая штогодняя канферэнцыя “Свабодны выбар”, якая аб’яднала вучняў розных школ і гімназій.

Сярод розных прадметных секцый працавала і секцыя № 2 “Спадчына” (беларуская мовы і літаратура), якая аб’яднала вучняў 5 і 8-11 класаў. У журы выдзеленай секцыі на канферэнцыі працавалі выкладчыкі кафедры беларускай мовы – прафесар В. А. Ляшчынская і дацэнт С. А. Вяргеенка.

На пасяджэнні секцыі было прадстаўлена 14 дакладаў рознай тэматыкі. Кожнае выступленне ўдзельнікаў суправаджалася прэзентацыяй і прадстаўленнем у папяровым фармаце, аформленым па ўсіх правілах навуковых работ.

Вучняў цікавілі пытанні тэрміналогіі, фразеалогіі, парэміялогіі, лексікі беларускай мовы, маўленчага этыкету беларусаў у мінулым і сёння, вобразна-выяўленчыя сродкі ў творах мастакоў беларускага слова, якімі былі абраны землякі, нараджэнцы Гомельшчыны – Міхась Башлыкоў, Ганна Атрошчанка і інш.

Выступленні паказалі даволі высокі ўзровень падрыхтаванасці навуковых прац, валодання беларускай мовай, сапраўднай зацікаўленасці да пытанняў беларускай мовы. Асабліва ўразіў удзел у рабоце канферэнцыі і падрыхтаваны даклад вучаніцы 5 класа СШ № 66 г. Гомеля Вегера Арыны, якая, зразумела, з дапамогай свайго настаўніка дала ацэнку фразеалагізмам у казцы У. Караткевіча “Нямоглы бацька”.

Канферэнцыя паказала, што школа закладвае падмурак-цікавасць да творчасці, да навуковай работы. Навуковая змена расце.

2011 Маладыя крочаць у навуку. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates