Факультэцкая алімпіяда па беларускай мове

18 сакавіка 2024 сярод студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)» была праведзена факультэцкая алімпіяда па беларускай мове. Па выніках праверкі дыплом 1 ступені атрымала студэнтка БЗА-21 Арол Аленадыплом 2 ступені атрымала студэнтка БЗА-21 Пархоменка Паліна і дыплом 3 ступені атрымала студэнтка БЗА-21 Дзядкова Анастасія. 20 сакавіка дэкан факультэта А.М. Палуян узнагародзіла лепшых удзельнікаў дыпломамі і прызамі. Віншуем пераможцаў! 
 1
 
2
 
 
3
 
 
4
 

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

ты самацветаў яскравая нізка.

Уладзімір Дубоўка

На філалагічным факультэце ў Міжнародны дзень роднай мовы выкладчыкі і студэнты прынялі ўдзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове. Ініцыятарам гэтага мерапрыемства сталі Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа, канал “Культура” Беларускага радыё.. З вітальным словам выступіў дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Капылоў Ігар Лявонавіч.

Дыктоўка, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, называецца “Памяць і гонар”. Студэнты і выкладчыкі паказалі цудоўныя вынікі, прадэманстравалі выдатнае валоданне роднай мовай.

Віншуем удзельнікаў і жадаем ім поспехаў!

 

IMG-20240221-124941

 

IMG-20240221-125028

 

Подробнее: 21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

Конкурс знаўцаў роднай мовы і літаратуры

Алімпіядны рух – адзін з яркіх складнікаў нацыянальнай сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі. Асноўныя мэты алімпіяды – павышэнне цікавасці да вучэбных прадметаў, развіццё творчых здольнасцей, паглыбленне тэарэтычных ведаў і практычных уменняў, садзейнічанне самарэалізацыі асобы.

Традыцыйна ў студзені праходзіць трэці этап Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. З 8 па 11 студзеня на базе Гомельскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа праводзілася алімпіяда па беларускай мове і беларускай літаратуры. Удзельнікі – 98 навучэнцаў дзявятых, дзясятых і адзінаццатых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Гомеля і Гомельскай вобласці.

 Першы тур – напісанне водгуку на прапанаваны вершаваны ці празаічны твор. Алімпіяднікі павінны былі прадэманставаць чытацкі вопыт, уменне выяўляць асноўную тэматыку і праблематыку, ідэю твора, разуменне аўтарскай пазіцыі; абгрунтаваць уласнае прачытанне твора, вызначыць ролю сюжэта, кампазіцыі, выяўленчых сродкаў выразнасці. На выніковы бал уплывалі моўнае і кампазіцыйнае афармленне водгуку, творчы характар работы.

Другі этап – комплексная работа па беларускай мове і літаратуры. Прапанаваныя ў комплекснай рабоце заданні ахопліваюць розныя раздзелы сучаснага мовазнаўства, а таксама выяўляюць веды па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры. Матэрыял базіруецца на школьнай праграме, пры гэтым правяраецца мысленчая самастойнасць і кругагляд.

Алімпіяда – гэта выпрабаванне не толькі для ўдзельнікаў, але і для членаў журы – выкладчыкаў кафедры беларускай мовы і кафедры беларускай літаратуры УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”. Каб ацаніць работы, неабходны глыбокія веды і ўважлівасць. А яшчэ журы павінна было вызначыць лепшых з лепшых. Пераможцаў трэцяга этапу чакаюць новыя спаборніцтвы – заключны этап Рэспубліканскай алімпіяды, які пройдзе ў сакавіку.

Хочацца верыць, што ўдзельнікі алімпіяды стануць сапраўднымі знаўцамі роднага слова і надалей захаваюць цікавасць і любоў да беларускай мовы і літаратуры, папоўняць шэрагі студэнтаў філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнга ўніверсітэта імя Францыска Скарыны.

Алена Палуян, дэкан філалагічнага факультэта, член журы

IMG-9cff0a8dc05ac6d093702d5c822e4765-V

IMG-650e4ab4e7ab4656ea2e0e57bfa502e6-V

Подробнее: Конкурс знаўцаў роднай мовы і літаратуры

Запрашаем на філалагічны!

5 студзеня 2024 года ў рамках зімовых канікул школьнікаў на філалагічным факультэце быў праведзены “Дзень адчыненых дзвярэй”. Адбылася сустрэча з выпускнікамі школ, зацікаўленымі ў паступленні на філалагічны факультэт. На сустрэчы прысутнічалі вучні наступных навучальных устаноў: ДУА “Сярэдняя школа № 5 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 13 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 52 г. Гомеля”, ДУА “Сярэдняя школа № 60 г. Гомеля”, ДУА “Гімназія № 36 г.Гомеля імя І. Мележа”, ДУА “Рэчыцкі раённы ліцэй”, ДУА “Гомельская Ірынінская гімназія”, некаторыя вучні прыехалі з бацькамі. Дзяцей цікавілі спецыяльнасці факультэта, іх спецыфіка, пытанні паступлення, пражывання, магчымасці авалодання іншымі мовамі, стажыроўкі за мяжой, працэс навучання ў цэлым, размеркаванне і інш. З рэкламай факультэта і адказамі на пастаўленыя пытанні выступілі: дэкан факультэта А.М. Палуян, намеснік дэкана па прафарыентацыйнай рабоце З.У. Шведава, загадчыкі кафедраў. Цікавую прэзентацыю факультэта падрыхтавала і прадэманстравала ініцыятыўная група студэнтаў у складзе Казлякоўскага Аляксея (гр.БЗА-21) і Магілат Анастасіі (гр. РФ-11), а таксама вуням прапанавалі займальны матэрыял у выглядзе шарад “Адгадай слова”, кожны правільны адказ узнагароджваўся прызам.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта. Вучняў правялі па кабінетах і музеях факультэта.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, д.ф.н., прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучням у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага і іншых факультэтаў нашага ўніверсітэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Дарагія выпускнікі, на філалагічным факультэце вы многаму навучыцеся, будзеце жыць цікава, творча. Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі. Чакаем Вас!

IMG-6a281cf18143ab816ce3efed077ce12b-V

 

IMG-9d4ac97ee6f465cc8f28cedee4b570bf-V

 

IMG-449a7373da15b7c6b40787dcc053c97e-V

 

IMG-ac739c5587c576ee7e3b43ce1b7dac45-V

 

IMG-bd65841d404ad7de248294906f3553c5-V

 

IMG-e8c226056555af2689f952e576be66d5-V

 

IMG-ef80f23598cc95414b292557be6ca630-V

 

IMG-f2cbf61c19c9f76f7a7a13d83b54da99-V

Новая специальность «Журналистика»

 31.10.2023 на филологическом факультете прошло профориентационное мероприятие, связанное с набором абитуриентов в 2024 году на новую специальность «Журналистика». Заинтересованные ребята приехали как из школ Гомеля (школы № 13, № 15, № 50), так и области (гимназия г. Хойники). С рекламой специальности и факультета выступили декан факультета Е.Н.Полуян, заместитель декана по профориентационной работе З.В.Шведова и заведующий кафедрой белорусского языка Е.Н.Воинова.

Учеников познакомили с историей факультета, рассказали и проиллюстрировали, как на факультете берегут и сохраняют память об известных выпускниках, далекой и близкой истории факультета и провели рекламу специальности “Журналистика”.

Ребятам рассказали, что деятельность журналиста подразумевает множество направлений: газетная, фото-, радио-, тележурналистика,  что должность журналиста важна и ответственна, что сферами их профессиональной деятельности могут стать средства массовой информации, пресс-службы законодательных и исполнительных органов государственного управления и министерств; пресс-центры коммерческих и общественных организаций, информационные агентства, издательства, корпоративные медиа и веб-ресурсы организаций;  подразделения, занятые изучением функционирования печатных и электронных средств массовой информации; учреждения Министерства информации Республики Беларусь и других министерств; органы государственного управления; учреждения высшего образования; специализированные СМИ в области культуры и искусства; различные предприятия Министерства культуры. 

Ребят познакомили с одним из возможных мест будущей работы – телерадиокомпанией «Гомель». Экскурсию организовала заместитель Республиканского унитарного предприятия "Телерадиокомпания «Гомель» Елена Анатольевна Василюк, а провёл – известный телеведущий Александр Лупиненко. Во время экскурсии ребята узнали историю телерадиокомпании, смогли увидеть и даже подержать в руках первое телеоборудование, побывали в гримёрке. А двум абитуриентам посчастливилось выйти в прямой эфир радио Гомель FM.

Вы хотите быть в центре событий, владеть актуальной информацией, открывать для себя и других новые места, встречаться с интересными людьми? Тогда приглашаем на филологический факультет Гомельского государственного университета имени Франциска Скорины!                                           

 Е. Н. Воинова, З. В. Шведова

 

IMG-020b7a65490602c3efe370d86ae39a55-V

 

IMG-74b98f8b85514055f003c706aac2de96-V

 

IMG-083e083e7c61d501c167cecbaad3aec6-V

 

IMG-650e8fefbdd74e4d5a2ae6bb4a452ec1-V

 

IMG-a78696ae52d665c75e04fc57c5ace816-V

 

IMG-ee83346739f81fac4308c54be2aa368c-V

 

 

Подкатегории

2011 Студенческая наука. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates