Традыцыйны круглы стол для валанцёраў
- Подробности
- Просмотров: 682
05.12.2017 г. студэнты гр. БФ-11 наведалі традыцыйны круглы стол для валанцёраў ГДУ імя Ф. Скарыны, які праходзіў у выставачнай зале нашага ўніверсітэта. На сустрэчы распявядалі аб валанцёрскім руху і яго стваральніках. Актыўныя ўдзельнікі валанцёрскага руху былі ўзнагароджаны граматамі.
Магістранты кафедры 2017-2018 вучэбнага года
- Подробности
- Просмотров: 885
1. Барсукова Наталля Васільеўна, 2 гады навучання
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар Станкевіч А.А.
Тэма магістарскай дысертацыі «Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў творах дзіцячага фальклору: лінгвапрагматычны аспект»
2. Гусакова Яна Александраўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Хазанава К.Л.
Тэма магістарскай дысертацыі «Лексіка традыцыйнай беларускай кулінарыі: семантыка, генезіс, дэрывацыя»
3. Даніленка Вольга Пятроўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар Ляшчынская В. А.
Тэма магістарскай дысертацыі «Рэпрэзентацыя хітрасці ў фразеалогіі беларускай мовы»
4. Дуброўская Дар'я Ігараўна, 1,5 гады навучання (завочнае навучанне)
Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Паплаўная Л.В.
Тэма магістарскай дысертацыі «Ваенная тэрміналогія ў беларускай мове: парадыгматычныя і сінтагматычныя сувязі»
5. Кірчанка Кара Генадзьеўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Ермакова А.М.
Тэма магістарскай дысертацыі «Канцэпт 'аблава' і моўныя сродкі яго рэалізацыі ў аднаіменнай аповесці Васіля Быкава»
6. Мызянкова Марыя Валер'еўна, 1 год навучання
Навуковы кіраўнік - к.ф.н. дацэнт Мінакова Л.М.
Тэма магістарскай дысертацыі «Структурна-семантычныя асаблівасці медыцынскай тэрміналогіі ў беларускай мове»
Аб міжнародным навуковым супрацоўніцтве кафедры беларускай мовы
- Подробности
- Просмотров: 1236
У 2017 г. выкладчыкі кафедры беларускай мовы выконвалі міжнародныя навуковыя расійска-беларускія праекты, фінансаваныя па лініі РГНФ-БРФФД:
- “Этнаграфічныя і культуралагічныя асаблівасці абрадавага фальклору Бранска-Гомельскага пагранічча”;
- “Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне”
Даследаванні адбываліся ў рамках расійска-беларускага навукова-даследчага праекта сумесна з філіялам ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве – навуковыя кіраўнікі – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч (ГДУ імя Ф. Скарыны), д.ф.н. прафесар С.М. Старадубец (ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве).
Кафедра беларуская мовы разам з выкладчыкамі кафедры замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ў маі 2017 года правяла Міжнародны навукова-метадычны семінар «Інавацыйная прастора філолага: рэаліі і перспектывы».
Выкладчыкі кафедры беларускай мовы прымалі актыўны ўдзел у міжнародных навуковых канферэнцыях, што праводзіліся у Расіі і Украіне.
Подробнее: Аб міжнародным навуковым супрацоўніцтве кафедры беларускай мовы
Міжкультурны дыялог славянскіх народаў
- Подробности
- Просмотров: 1373
25-26 кастрычніка 2017 года выкладчыкі кафедры беларускай мовы прынялі ўдзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Русский язык как основа межкультурного диалога славянских народов на территориях приграничных с Россией государств” у г. Навазыбкаве.
Гомельшчына размяшчаецца ў самым цэнтры ўсходнеславянскай сукупнасці – на мяжы з Расіяй і Украінай. З народамі гэтых краін нас аб’ядноўвае агульная гісторыя, блізкая матэрыяльная і духоўная культура. Расійска-беларускае памежжа – унікальны рэгіён з адметнай гісторыяй, этнічнымі, культурнымі і моўнымі асаблівасцямі.
Калектыў філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта, які на працягу многіх год займаецца вывучэннем традыцыйнай усходнепалескай культуры, мае даўнія і трывалыя сувязі з вучонымі Расіі. У свой час былі падпісаны дагаворы аб творчым супрацоўніцтве з Бранскім дзяржаўным універсітэтам імя акад. І.Г. Пятроўскага і Філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акад. І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве. Па ініцыятыве групы выкладчыкаў філалагічнага факультэта Філіяла Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя акад. І.Г. Пятроўскага ў г. Навазыбкаве на чале з доктарам філалагічных навук прафесарам Старадубец Святланай Мікалаеўнай і пры фінансавай падтрымцы РГНФ і БРФФД на працягу многіх гадоў выконваюцца сумесныя навукова-даследчыя расійска-беларускія праекты. Пры распрацоўцы расійска-беларускіх праектаў праводзяцца сумесныя экспедыцыі на памежнай тэрыторыі Расіі і Беларусі.
Навукова-даследчыя праекты - 2017
- Подробности
- Просмотров: 1107
Напрыканцы года прынята падводзіць вынікі дзейнасці ў многіх сферах дзейнасці. На працягу 2017 года на кафедры беларускай мовы выконваліся навукова-даследчыя праекты:
- «Стылістыка тэксту» - вывучэнне розна-ўзроўневых моўных адзінак тэкстаў рознай функцыянальнай прыналежнасці ў стылістычным аспекце – навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт А.М. Ермакова;
- «Народна-паэтычны дыскурс: моўныя сродкі стварэння звязнасці, вобразнасці і экспрэсіўнасці тэксту» - даследаванне моўных сродкаў выяўленчай выразнасці ў беларускім фавльклоным тэксце рознамй жанравай накіраванасці – навуковы кіраўнік – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч;
- «Фразеалагізмы як знакі мовы і культуры беларусаў» - даследаванне фразеалагічнага багацця беларускай мовы ў кагнітыўным аспекце – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. прафесар В.А. Ляшчынская;
- «Міфалагічныя апавяданні Бранска-Гомельскага пагранічча: этналінгвістычнае лексікаграфічнае даследаванне» - даследаванне міфалагічнай прозы Бранска-Гомельскага пагранічча з выяўленнем у разнастайнасці фальклорна-міфалагічных уяўленняў рэгіянальна-лакальных, агульнаэтнічных і міжнічных элементаў – даследаванне вядзецца ў рамках расійска-беларускага навукова-даследчага праекта сумесна з філіялам ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве – навуковыя кіраўнікі – д.ф.н. прафесар А.А. Станкевіч (ГДУ імя Ф. Скарыны), д.ф.н. прафесар С.М. Старадубец (ФДБФУ ВПА “Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага” ў г. Навазыбкаве)
Навукова-даследчая работа кафедры адбывалася і адбываецца ў адпаведнасці з асноўнымі напрамкамі лінгвістычнай дзейнасці навукова-педагагічнай школы “Беларуская лінгвістыка”:
- Актуальныя праблемы сучаснай і гістарычнай літаратурнай і дыялектнай лексікалогіі і лексікаграфіі.
- Праблемы стылістыкі, лінгвапаэтыкі і лінгвапрагматыкі.
Еще статьи...
Подкатегории
-
Состав кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
О кафедре
- Кол-во материалов:
- 2
-
Учебные дисциплины
- Кол-во материалов:
- 1
-
Фотоальбомы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости кафедры
- Кол-во материалов:
- 13
-
Курсы польского языка
- Кол-во материалов:
- 1
-
Студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя
- Кол-во материалов:
- 6
-
Научная деятельность кафедры
- Кол-во материалов:
- 18
-
Творчыя сувязі кафедры
- Кол-во материалов:
- 14
-
Метадычная работа
- Кол-во материалов:
- 40
-
Выхаваўчая работа
- Кол-во материалов:
- 150
-
Кантрольныя работы
- Кол-во материалов:
- 1
-
Новости
- Кол-во материалов:
- 181
-
Гiсторыя кафедры
- Кол-во материалов:
- 1
-
Аспірантура/Магістратура
- Кол-во материалов:
- 3