ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове

З 09.01.2018 па 11.01.2018 г. на базе ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны ліцэй” праходзіў ІІІ этап Рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове сярод навучэнцаў 9–11 класаў. У рабоце журы алімпіяды прымалі ўдзел выкладчыкі кафедры беларускай мовы: дац. А.М. Воінава, дац. А.М. Ермакова, дац. Л.М. Мінакова, дац. Л.В. Паплаўная, дац. З.У. Шведава, ст.выкл. Л.П. Дземідзенка.

Магістранты - пераможцы рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2017 года

Кафедра беларускай мовы віншуе пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2017 года і іх навуковых кіраўнікоў.

З гонарам адзначае, што сярод пераможцаў - сённяшняя магістрантка кафедры беларускай мовы Барсукова Наталля Васільеўна.

За навукова-даследчую работу "Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў народных калыханках: лінгвапрагматычны аспект" (Навуковы кіраўнік – Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, д.ф.н., прафесар кафедры беларускай мовы) Наталля Васільеўна атрымала дыплом ІІ ступені.

Шчыра віншуем і жадаем плёну ў далейшых навуковых даследаванняў і поспехаў у навукова-даследчай працы!!!

 

 

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ

Кафедра беларускай мовы віншуе пераможцаў рэспубліканскага конкурсу студэнцкіх навуковых работ 2017 года і іх навуковых кіраўнікоў.

З гонарам адзначае, што сярод пераможцаў - выпускнікі, якія займаліся навуковымі даследаваннямі, прысвечаным актуальным праблемам беларускага мовазнаўства.

Дыплом ІІ катэгорыі атрымалі:                                                            

  • БАРСУКОВА Н.В.

"Моўныя сродкі выяўленчай выразнасці ў народных калыханках: лінгвапрагматычны аспект"

Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы

  • КЛІМЯНКОВА К.М.

"Сімволіка-алегарычны кампанент у структуры беларускіх парэмій"

Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы

  • ЦЕЛЕПНЕВА Н.В.

"Фразеалагічнае поле мовы рамана “Снежныя зімы” І. П. Шамякіна"

Навуковы кіраўнік – Ляшчынская В.А., д.ф.н., прафесар каф. беларускай мовы

  • ШУКАЛОВІЧ А.П.

"Моўныя сродкі стварэння кантрасту ў беларускіх парэміях"

Навуковы кіраўнік – Станкевіч А.А., д.ф.н., прафесар каф. бел. мовы

 

Конкурс рытарычнага майстэрства

23 снежня 2017 года на базе ДУА “Гімназія № 36 г.Гомеля імя І.Мележа” прайшоў чарговы абласны конкурс рытарычнага майстэрства “Гавары са мной па-беларуску” сярод вучняў 9 - 11 класаў школ, гімназій і ліцэяў г. Гомеля і Гомельскай вобласці, які сабраў тых людзей, хто па-сапраўднаму любіць беларускую мову і імкнецца данесці яе прыгажосць і мілагучнасць.

M0ZzH2EeVS0.jpg

У якасці членаў журы былі запрошаны выкладчыкі філалагічнага факультэта: дацэнты Паплаўная Л.В., Кастрыца А.А., Вяргеенка С.А., асістэнты Панкова Н.М., Бажок І.

Подробнее: Конкурс рытарычнага майстэрства

Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце

Акцыя “Чытаем Купалу разам”, якая была арганізавана і праведзена прафесарам кафедры беларускай мовы  ГДУ імя Ф. Скарыны Ляшчынскай В.А.  26 лістапада ў чытальнай зале галоўнага корпуса, падхоплена іншымі вышэйшымі навучальнымі ўстановамі. Так, 20 снежня 2017 года яна была праведзена В.А. Ляшчынскай у  Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце. Актыўны ўдзел у ёй прынялі студэнты і выкладчыкі, супрацоўнікі гэтай навучальнай установы і вучань 5 класа гімназіі № 51 Аксёнаў Уладзіслаў, сын аднаго з выкладчыкаў,  якія чыталі вершы Купалы, урыўкі з яго паэм, выконвалі песні на словы вершаў беларускага песняра. Вяла акцыю В.А. Ляшчынская, якая акцэнтавала ўвагу прысутных на асобных, але выключна значных старонках з жыцця і творчасці класіка беларускай літаратуры. Усе атрымалі вялікае задавальненне і асалоду ад музыкі беларускага слова, ад пявучых радкоў Купалы.

Подробнее: Акцыя “Чытаем Купалу разам” у Беларускім гандлёва-эканамічным універсітэце

Подкатегории

2011 Главная. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates