Незвычайная сустрэча



12 мая 2017 г. на філалагічным факультэце прафесарам кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынскай была арганізавана незвычайная сустрэча. У госці да студэнтаў-філолагаў была запрошана вучаніца 5 класа СШ № 19 горада Гомеля Казлоўская Лаліта і настаўніца беларускай мовы і літаратуры  гэтай школы Г.У. Канцавая, былая студэнтка нашага факультэта. 

Казлоўская Лаліта выступіла перад аўдыторыяй як ранні, а не толькі малады даследчык, як аўтар навуковага праекта “Наша спадчына – беларуская батлейка”. Дзяўчынка гучна,  прыгожа, на добрай беларускай мове без заглядвання ў тэкст работы расказала, як упершыню ўбачыла спектакль у лялечным тэатры, як адшуквала звесткі пра канструкцыю-тэатр, як даведалася пра батлейку, захапілася гэтай тэмай яшчэ ў пачатковай школе, як уразіла яе гэтае відовішча, як пачала цікавіцца гісторыяй батлейкі. Але асабліва захацелася мець батлейку і быць самой акторкай. І яе падтрымалі найперш бацька, які змайстраваў аснову-канструкцыю батлеечнага тэатра, і маці, якая дапамагала шыць касцюмы для лялек і падключыла да гэтай работы амаль усіх дзяўчынак-аднакласніц Лаліты. Так нарадзілася агульная справа, якая ўсіх захапіла. А яшчэ Лаліта прадставіла адну пастаноўку з яе ўжо немалога рэпертуара тэатра  батлейкі  – “Цар Ірад”, дзе ўсе ролі лялек выконвала яна адна. Выступіла і настаўніца, якая дапамагала ў афармленні навуковага праекта (дарэчы, Казлоўская Лаліта па выніках Адкрытай навуковай канферэнцыі “Свабодны выбар”, якая адбылася 25 сакавіка 2017 г. на базе гімназіі № 10 г. Гомеля, стала пераможцай), курыруе навуковую работу Лаліты і расказала пра гэтую незвычайна захопленую, адораную дзяўчынку.

Для студэнтаў і ўсіх прысутных было цікава, пазнавальна і здзіўляльна. Студэнты даведаліся пра гісторыю батлейкі, яе распаўсюджанасць у мінулым і захаванні рэшткаў сёння, пачулі пра этымалогію слоў, паглядзелі спектакль аднаго акцёра ў многіх ролях.

                                                                            Шведава З.У. 

Подробнее: Незвычайная сустрэча

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы студэнтамі філалагічнага факультэта былі праведзены мерапрыемствы ў 5 і 8 класах сярэдняй школы №57. У 8 класе адказнымі за правядзенне “Сваёй гульні” былі: Сазонаў Аляксей, Афанасенка Вольга і Калешка Святлана. У 5 класе брэйн-рынг “Матчына мова” ўзначальвалі: Поляк Вольга, Савянкова Маргарыта і Маісеева Марыя. Пераможцам былі раздадзены прызы ў выглядзе цукерак і дадатковых балаў да адзнак. Вучні актыўна змагаліся за права звацца лепшымі.

Подробнее: Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”

21 лютага – Дзень роднай мовы!


21 лютага студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел ва ўрачыстым святкаванні Дня роднай мовы ў ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля”. Разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Наталляй Валер’еўнай студэнты падрыхтавалі праграму мерапрыемстваў і самі былі ўдзельнікамі.

      З нагоды свята ўвесь тыдзень будуць праводзіцца мерапрыемствы. Настаўнікі беларускай мовы і літаратуры кожны дзень будуць праводзіць майстар-класы, гульні, віктарыны сярод вучняў 5-11 класаў.

Студэнтам таксама пашчасціла акунуцца ў гэты чароўны свет. Яны пад кіраўніцтвам Жаўняк Н. В. будуць праводзіць “Моўны турнір” сярод вучняў сёмых і восьмых класаў.

Студэнты філалагічнага факультэта ўдзячны настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Жаўняк Н. В. за тое, што і яны маюць магчымасць несці добрае і светлае вучням.

Подробнее: 21 лютага – Дзень роднай мовы!

Дзень роднай мовы 21 лютага 2017 года

Дзень роднай мовы

 

21 лютага 2017 года

ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны

правяла рад мерапрыемстваў, у ліку якіх усеагульны дыктант

“Францыск Скарына”.

У акцыі прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, студэнты ГДТУ імя П.В. Сухога і студэнты ГДМУ.

Подробнее: Дзень роднай мовы 21 лютага 2017 года

Конкурс чытальнікаў, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы




20 лютага, напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы, на філалагічным факультэце адбыўся конкурс чытальнікаў. Удзельнікамі конкурса сталі студэнты дзённай формы навучання. Яны прадставілі закончаныя фрагменты твораў любых літаратурных жанраў, якія адпавядалі тэматыцы конкурса. Арганізатары імкнуліся да папулярызацыі твораў беларускай класічнай і сучаснай айчыннай паэзіі і прозы, выяўлення і падтрымкі таленавітых выканаўцаў, што валодаюць жанрам мастацкага слова, знаёмства з літаратурнай спадчынай Беларусі, што адлюстроўвае багацце беларускай мовы.

Пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у конкурсе, майстэрства дэкламацыі, уласныя вершы:

Аўдод Святлана, студэнтка 1 курса

Ефіменка Анастасія, студэнтка 1 курса

Краўцова Юлія, студэнтка 1 курса

Чэкан Анастасія, студэнтка 1 курса

Шкудун Сняжана, студэнтка 1курса

Пархоменка Дар’я, студэнтка 1 курса

Кухарава Яна, студэнтка 2 курса

Мінава Кацярына, студэнтка 2 курса

Плахатнюк Ганна, студэнтка 3 курса

Дакукін Аляксандр, студэнт 3 курса

Подробнее: Конкурс чытальнікаў, прысвечаны Міжнароднаму Дню роднай мовы

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates