Дзень роднай мовы

21 лютага 2017 года

ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы.

У гонар гэтай падзеі кафедра беларускай мовы філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны

запрашае ўсіх прыняць удзел у акцыі

“Мова мая, я з табою ў жыцці шчасце маю…”,

у межах якой праводзіцца ўсеагульны дыктант.

Чакаем вас 21.02.2017 у 12:00, корпус 1, аўд. 2-6

на філалагічным факультэце ГДУ імя Ф. Скарыны

Подробнее: Дзень роднай мовы

Выездныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы

20 кастрычніка2016 г. у рамках прафарыентацыйнай работы былі праведзены выездныя заняткі па методыцы выкладання беларускай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа №26 г. Гомеля”. Студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай наведалі урок беларускай мовы ў 8 класе па тэме “Спосабы выражэння выказніка”. Урок праводзіла настаўніца беларускай мовы і літаратуры, былая выпускніца філалагічнага факультэта, Трубкіна Таццяна Віктараўна. Мэта заняткаў – выпрацаваць у студэнтаў уменне аналізаваць урок: вызначаць мэту ўрока, яго структуру, метады і прыёмы і інш. Такога роду заняткі вельмі карысныя для студэнтаў 4 курса, якія, на жаль, пазбаўлены азнаямляльна-адаптацыйнай практыкі, якая па старой праграме была прадугледжана на 3 курсе, і яшчэ не бачылі школы. Дзякуем кіраўніцтву школы і настаўніцы, што не адмовілі і паказалі выдатны ўрок. 

Дзень славянскай пісьменнасці і культуры 2016

24 мая адзначаецца Дзень славянскай пісьменнасці і культуры. Гэта свята штогод адзначаецца ва ўсіх славянскіх краінах. Вытокі яго непарыўна звязаны са стваральнікамі славянскай азбукі Кірылам і Мяфодзіям. Спадчына славянскіх асветнікаў аказала вялікі ўплыў на развіццё і фарміраванне культуры славянскіх народаў.

На нашых землях Дзень славянскай пісьменнасці і культуры ўпершыню адзначаўся ў1863 г. у сувязі са стагоддзем стварэння славянскай азбукі. Потым на доўгі час пра свята неапраўдана забылі, але зноў пачалі святкаваць ў 1986 годзе. На сёняшні дзень ў Беларусі свята адзначаецца як Царквой, так і шырокай грамадскасцю.

З нагоды свята на філалагічным факультэце студэнты 3 і 1 курсаў арганізавалі конкурс чытальнікаў. Вядучай мерапрыемства была студэнтка 3 курса Алена Шукаловіч. Студэнты чыталі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове, таксама гучалі вершы ўласнага сачынення.

Выкадчык кафедры беларускай мовы Л. П. Кузьміч правёў віктарыну, у якой былі прапанаваны пытанні, звязаныя са з’явамі мовы, культуры і літаратуры. Узгадалі пра першы кніжны помнік пісьменнства – Тураўскае евангелле, пра значэнне і паходжанне некаторых беларускіх слоў, пра гісторыю беларускіх гарадоў і шмат чаго іншага цікавага і пазнавальнага. Усё гэта, безумоўна, выклікала вялікі інтарэс ў студэнтаў. Кожны прыкладаў усе сілы, каб ўзгадаць важныя даты і падзееі.

Па выніках конкурса студэнтка 3 курса Алена Шукаловіч і студэнтка 1 курса Яна Кухарава былі ўзнагароджаны ў намінацыі “Верш беларускага паэта”, студэнтка 1 курса Кацярына Мінава атрымала ўзнагароду ў намінацыі “Аўтарскі верш”, па выніках віктарыны быў ўзнагароджаны студэнт 3 курса Аляксей Сазонаў.

Усе прысутнічыя атрымалі асалоду ад створанай студэнтамі паэтычнай атмасферы, прынялі актыўны ўдзел у віктарыне, на якой праверылі свае веды на валоданне звесткамі з гісторыі краіны, мовы і культуры народа.

Студэнткі 3 курса,

Барсукова Наталля,

Шукаловіч Алена

Дзень славянскай пісьменнасці і культуры

V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”

       20 мая 2016 года на філалагічным факультэце ГДУ імя  Ф.  Скарыны прайшла V Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”. Пленарнае пасяджэнне адкрыў член-карэспандэнт НАН Беларусі доктар хімічных навук прафесар А.У. Рагачоў. З дакладамі на ім выступілі Святлана Леанідаўна Махоўская, кандыдат гістарычных навук, загадчык Музея-архіва народнай культуры Украінскага Палесся; Аляксандра Аляксандраўна Станкевіч, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; Аляксандр Сяргеевіч Багданенкаў, магістр багаслоўства, пастар царквы; Шарова Таццяна Міхайлаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Б. Хмяльніцкага; Аляксандр Аляксандравіч Васяновіч, кандыдат гістарычных навук, намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага навуковага цэнтра абароны культурнай спадчыны ад тэхнагенных катастроф; Вольга Аляксееўна Ляшчынская, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай мовы УА “ГДУ імя Ф. Скарыны”; Васіль Васільевіч Шур, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай і рускай філалогіі УА “Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П. Шамякіна”. Пасля перапынку на абед удзельнікі канферэнцыі наведалі Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый. Выступленні навукоўцаў на пленарным і секцыйных пасяджэннях былі прысвечаны даследаванню гісторыі і культуры Усходняга Палесся, народных звычаяў і абрадаў беларусаў і ўкраінцаў, актуальным праблемам літаратуразнаўства, лексікалогіі і лексікаграфіі, парэміялогіі, анамастыкі, дыялекталогіі, стылістыкі мастацкага і публіцыстычнага слова.      

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates