Сустрэча студэнтаў філалагічнага факультэта з вядучымі вучонымі-філолагамі



20.10.2017 года адбылася сустрэча студэнтаў філалагічнага факультэта з вядучымі вучонымі-філолагамі Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі ў рамках VІІ Міжнароднай канферэнцыі “Скарына і наш час” (чытальная зала галоўнага корпуса).

 

 

 

 

Сустрэча з вучнямі 8 класа школ Гомеля


26 мая 2017 года ў рамках прафарыентацыйнай работы на філалагічным факультэце адбылася сустрэча з вучнямі 8 класа школ Гомеля і Гомельскай вобласці, арганізаваная і праведзеная дацэнтам кафедры беларускай мовы Шведавай З.У. Вучні 8 класа ўдзельнічалі ў алімпіядзе па беларускай мове на базе УА “ДАІРА”.

Вучняў пазнаёмілі з гісторыяй факультэта, расказалі і праілюстравалі, як на факультэце шануецца і захоўваецца памяць пра знакамітых выпускнікоў, пра далёкую і блізкую гісторыю факультэта.  Вучняў правялі па ўсіх кафедрах, пазнаёмілі са складам выкладчыкаў. Затым вучні наведалі музеі факультэта і выслухалі цікавую і змястоўную інфармацыю.

Загадчык кафедры беларускай літаратуры, прафесар І. Ф. Штэйнер правёў экскурсію вучняў у музеі “Alma-mater”, дзе сабраны матэрыялы пра выпускнікоў філалагічнага факультэта, што сталі знакамітымі пісьменнікамі, паэтамі, а таксама пра выбітных пісьменнікаў Гомельшчыны.

Асістэнт кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Серыкава І.В. зацікавіла абітурыентаў магчымасцю вывучаць кітайскую мову, расказала пра перспектывы навучання на спецыяльнасці “Руская філалогія”.

Мы будзем рады бачыць вас сваімі студэнтамі!

Подробнее: Сустрэча з вучнямі 8 класа школ Гомеля

Размовы пра шчасце…



25 мая 2017 на факультэце адбылася творчая сустрэча сапраўдных майстроў слова пад назвай “Размовы пра шчасце…”. Эпіграфам да рытарычных выступленняў студэнтаў гр.БФ-31 паслужылі словы К. Гельвецыя “Чалавек, які робіць другіх шчаслівымі, не можа быць няшчасным”. Студэнты-філолагі выказалі свае думкі пра шчасце і тое, з чаго яно складаецца. У выніку і студэнты, і выкладчыкі, якія прысутнічалі,  атрымалі задавальненне ад выступленняў маладых аратараў. Атмасфера шчасця і станоўчых эмоцый панавала на працягу ўсёй творчай сустрэчы, арганізаванай студэнтамі пад кіраўніцтвам дацэнтаў кафедры беларускай мовы Цімашэнка Н.П. і Мінаковай Л.М.




Незвычайная сустрэча



12 мая 2017 г. на філалагічным факультэце прафесарам кафедры беларускай мовы В.А. Ляшчынскай была арганізавана незвычайная сустрэча. У госці да студэнтаў-філолагаў была запрошана вучаніца 5 класа СШ № 19 горада Гомеля Казлоўская Лаліта і настаўніца беларускай мовы і літаратуры  гэтай школы Г.У. Канцавая, былая студэнтка нашага факультэта. 

Казлоўская Лаліта выступіла перад аўдыторыяй як ранні, а не толькі малады даследчык, як аўтар навуковага праекта “Наша спадчына – беларуская батлейка”. Дзяўчынка гучна,  прыгожа, на добрай беларускай мове без заглядвання ў тэкст работы расказала, як упершыню ўбачыла спектакль у лялечным тэатры, як адшуквала звесткі пра канструкцыю-тэатр, як даведалася пра батлейку, захапілася гэтай тэмай яшчэ ў пачатковай школе, як уразіла яе гэтае відовішча, як пачала цікавіцца гісторыяй батлейкі. Але асабліва захацелася мець батлейку і быць самой акторкай. І яе падтрымалі найперш бацька, які змайстраваў аснову-канструкцыю батлеечнага тэатра, і маці, якая дапамагала шыць касцюмы для лялек і падключыла да гэтай работы амаль усіх дзяўчынак-аднакласніц Лаліты. Так нарадзілася агульная справа, якая ўсіх захапіла. А яшчэ Лаліта прадставіла адну пастаноўку з яе ўжо немалога рэпертуара тэатра  батлейкі  – “Цар Ірад”, дзе ўсе ролі лялек выконвала яна адна. Выступіла і настаўніца, якая дапамагала ў афармленні навуковага праекта (дарэчы, Казлоўская Лаліта па выніках Адкрытай навуковай канферэнцыі “Свабодны выбар”, якая адбылася 25 сакавіка 2017 г. на базе гімназіі № 10 г. Гомеля, стала пераможцай), курыруе навуковую работу Лаліты і расказала пра гэтую незвычайна захопленую, адораную дзяўчынку.

Для студэнтаў і ўсіх прысутных было цікава, пазнавальна і здзіўляльна. Студэнты даведаліся пра гісторыю батлейкі, яе распаўсюджанасць у мінулым і захаванні рэшткаў сёння, пачулі пра этымалогію слоў, паглядзелі спектакль аднаго акцёра ў многіх ролях.

                                                                            Шведава З.У. 

Подробнее: Незвычайная сустрэча

Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”

21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы студэнтамі філалагічнага факультэта былі праведзены мерапрыемствы ў 5 і 8 класах сярэдняй школы №57. У 8 класе адказнымі за правядзенне “Сваёй гульні” былі: Сазонаў Аляксей, Афанасенка Вольга і Калешка Святлана. У 5 класе брэйн-рынг “Матчына мова” ўзначальвалі: Поляк Вольга, Савянкова Маргарыта і Маісеева Марыя. Пераможцам былі раздадзены прызы ў выглядзе цукерак і дадатковых балаў да адзнак. Вучні актыўна змагаліся за права звацца лепшымі.

Подробнее: Дзень роднай мовы ў ДУА “Сярэдняя школа № 57 г. Гомеля”

2011 Навiны. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates