Конкурс чытальнікаў “Вершы ваенных гадоў”



       5 мая 2017 г. на філалагічным факультэце (спец."Беларуская філалогія") адбыўся конкурс чытальнікаў, прысвечаны  Дню перамогі “Вершы ваенных гадоў”.

    У конкурсе прынялі ўдзел студэнты першага курса. Кампетэнтнае журы ўзначальвала кандыдат філалагічных навук дацэнт Ермакова А.М. Сярод пераможцаў конкурсу студэнты Сівакова Вольга, у намінацыі "Верш беларускага паэта", і  Аўдод Святлана, у намінацыі "Уласны верш".



Наведванне музея Ваеннай славы



Студэнты групы П-16 юрыдычнага факультэта 13.04.2017 г. наведалі музей Ваеннай славы . У музеі іх пазнаёмілі з відамі зброі ад старажытнасці да перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Яны даведаліся таксама аб подзвігах воінаў – нашых землякоў, убачылі іх асабістыя рэчы, перапіску з роднымі.




Наведванне музея фатаграфіі

30.03.2017 г. студэнты групы П-16 юрыдычнага факультэта наведалі музей фатаграфіі. Яны з вялікай цікавасцю разглядалі фотаапараты розных мадэлей, назіралі за працэсам праяўлення негатываў. 

Подробнее: Наведванне музея фатаграфіі

Сустрэча з Яўгенам Уладзіміравічам Свістовым

Сёння, 14 красавіка, да студэнтаў філалагічнага факультэта быў запрошаны Яўген Уладзіміравіч Свістоў – фалькларыст, этнограф, паэт і краявед з г. Бранска.

Ён займаецца даследаваннем міфалогіі на тэрыторыях Расіі, Украіны і Беларусі.

Яўген Уладзіміравіч вельмі захоплены сваёй работай. Цікавасць яго да Беларусі – не выпадковая. Міфалагічныя ўяўленні беларусаў змяняліся з цягам часу пад уплывам розных гістарычных умоў. Міфалогіі таксама належыць значнае месца ў літаратуры.

Сам Яўген Уладзіміравіч піша вершы на розныя вольныя тэмы, але праблемы палітыкі ў сваёй творчасці ён не кранае. Напісаннем вершаў творчасць фалькларыста не абмяжоўваецца: Яўген Уладзіміравіч піша і вывучае дзённікавую творчасць. На яго думку, дзённік “з’яўляецца значнай крыніцай інфармацыі”.

Да асабістых даследаванняў Яўгена Уладзіміравіча можна аднесці назіранне за сучаснай культурай маўлення. Навуковец упэўнены, што “кожнае наступнае пакаленне абірае сваю асабістую мову для зносін”.

Даследаванне Яўген Уладзіміравіч будзе праводзіць зноў і зноў, таму што тое, “што ёсць у мове сёння, заўтра можа зусім знікнуць”. 

Сівакова Вольга

БФ-11

Подробнее: Сустрэча з Яўгенам Уладзіміравічам Свістовым

Наведванне выстаўкі Кірыла Мікалаевіча Сідарава

Яркай падзеяй сакавіка для нашай групы было наведванне выстаўкі Кірыла Мікалаевіча Сідарава, маладога гомельскага мастака, выкладчыка ў каледжы народных промыслаў. На выставе былі прадстаўлены многія яго жывапісныя работы і фотакарткі, але для нас, як для філолагаў, найбольш цікавымі падаліся лінагравюры з серыі “Нячысцікі”, бо міфалогія ляжыць у аснове ўсіх нацыянальных культур, яна ўдзельнічае ў фарміраванні менталітэта народа, а таксама ляжыць у аснове многіх літаратурных твораў беларусаў.

Чытаеш “Шляхціца Завальня”, а ў галаве ўзнікаюць свае міфалагічныя вобразы. Русалка, ваўкалак, балотнік – здаецца, што менавіта такімі мы будзем іх уяўляць цяпер, а незвычайная тэхніка малявання толькі падбольшвае цікавасць да самаго мастака.

Сімвалам выставы былі гранаты, такія ж цэласныя, як творчасць аўтара, але складаюцца з зярнятак – яго работ.

Мы вельмі спадзяёмся, што гэта не апошняя выстава Кірыла Мікалаевіча і ён яшчэ не раз падзеліцца з намі сваім талентам.

 

Васіліна Глузд, гр. БФ-21

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates