Міжнародны навуковы вэбінар

Сумесныя навукова-даследчыя праекты кафедры беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны з філіялам Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэта  ў г. Навазыбкаў (Расійская Федэрацыя ) ужо плённа працягваюцца некалькі гадоў. Розная тэматыка даследаванняў арганічна ўваходзіць у вялікі накірунак сацыяльна-грамадскіх навук і прысвечана выяўленню і характарыстыцы складнікаў, уласцівасцей духоўнай і матэрыяльнай культуры на пагранічных тэрыторыях. А рэгіён Гомельска-Бранскага пагранічча трывала захоўвае надзвычай цікавую і разнастайную, а таксама актыўна функцыянальную спадчыну духоўных і матэрыяльных традыцый.

25 мая 2018 года ў рамках Міжнароднага форуму русістаў “Камунікатыўныя пазіцыі рускай мовы ў славянскім паграніччы: двухмоўе і міжмоўная інтэрферэнцыя”, які праходзіў у Філіяле ФДБАУ ВА «Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага» в г. Навазыбкаве, у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны адбыўся вэбінар “Вопыт рэалізацыі сумесных расійска-беларускіх даследчых і палявых праектаў па этналінгвістыцы, фалькларыстыцы, анамастыцы: Бранск – Гомель – Смаленск – Віцебск – Магілёў”.     

На вэбінары былі прадстаўлены чатыры тэхналагічныя пляцоўкі:

-         “Фальклор і мова Бранска-Гомельскага пагранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Старадубец С. Н. (Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт імя акадэміка І.Г. Пятроўскага);

-         “Асаблівасці матэрыяльнай і духоўнай культуры расійска-беларускага пагранічча: з вопыту навуковых даследаванняў” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Станкевіч А.А. (Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны);

-         “Адлюстраванне моўных кантаўктаў ў анамастыцы прыгранічча” – навуковы кіраўнік – прафесар д.ф.н. Мезенка А.М. (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава);

-         “Слоўнік магілёўска-смаленскіх пагранічных гаворак” – навуковы кіраўнік – к.ф.н. дацэнт Шапавалава Л.І. (Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. Куляшова).

 

Подробнее: Міжнародны навуковы вэбінар

Навуковая сустрэча

        

18 мая 2018 года  адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”.

Арганізатарамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час” сталі: установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф.Скарыны, філалагічны факультэт і кафедра беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны.

 

Подробнее: Навуковая сустрэча

Працягваюцца традыцыі “Традыцый..”

Вось і надышоў май, які ў гэтым годзе радуе незвычайнай цеплынёй, ужо летнім сонейкам і вясёлай зелянінай прыроды. А разам з гэтым прыйшоў час міжнародных сустрэч навукоўцаў, якія сферай сваіх даследаванняў абралі народную культуру, мовы , фальклор славян.                                                                                    

У маі гэтага года адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”.                    


Пачатак работы навуковага форума быў абвешчаны 18 мая 2018 года ў 1 корпусе ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўдыторыі 2-27, якая ўжо трывала пазначана ў свядомасці студэнтаў і выкладчыкаў ГДУ імя Ф. Скарыны Скарынаўскім кабінетам.

Арганізатарамі Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час” сталі: установа адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”, Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў пры ГДУ імя Ф.Скарыны, філалагічны факультэт і кафедра беларускай мовы ГДУ імя Ф. Скарыны.

Аб адкрыцці канферэнцыі ў прысутнасці ўдзельнікаў, гасцей, студэнтаў, выкладчыкаў, супрацоўнікаў нашай і многіх іншых вну Беларусі, Расіі і Украіны ўрачыста абвясціў прарэктар установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” д.ф.н. прафесар А.М. Дземідзенка. Алег Міхайлавіч пажадаў навкоўцам плённых творчых пошукаў і дасягненняў.

Загадчык кафедры беларускай мовы філалагічнага факультэта кандыдат філалагічных навук дацэнт Алена Мікалаеўна Воінава пазнаёміла шаноўную аўдыторыю з беларускімі і замежнымі ўдзельнікамі форуму.

 

Подробнее: Працягваюцца традыцыі “Традыцый..”

Фразеалагізмы як сродак пазнання культуры беларусаў

Студэнты філалагічнага факультэта добра ведаюць, што засваенне пэўнай мовы мовы – гэта найперш авалодванне яе лексічнымі і фразеалагічнымі багаццямі. Ведаюць студэнты і тое, што авалодванне фразеалагічнымі адзінкамі патрабуе не толькі ведання іх структуры і семантыкі, стылістычнай дыферэнцыяцыі і адпаведнага месца і ролі ўжывання, але яшчэ і раскрыцця іх культурнай інфармацыі, як правіла, скрытай за адборам кампанентаў, створаным вобразам.

16 мая 2018 года прафесар кафедры беларускай мовы В. А. Ляшчынская  з групай студэнтаў філалагічнага факультэта (гр. БФ-31) арганізавала і правяла  чарговую гутарку-апытанне “Што я ведаю пра культуру свайго народа скрозь прызму фразеалагізмаў?” з мэтай выявіць веды і ўменні студэнтаў распазнаваць і  характарызаваць фразеалагізмы беларускай мовы (значэнне, тып структуры,  суаднесенасць /несуаднесенасць з часцінай мовы, стылістычную дыферэнцыяцыю і функцыянаванне ў маўленні), а яшчэ вызначыць “схаваную” ў вобразах, словах-кампанентах фразеалагізмаў культурную інфармацыю, сімвальнае значэнне, што  даводзіць пра светабачанне, светаўспрыманне беларусаў, пра тыя правілы і нормы жыцця, тую станоўчую ці адмоўную ацэнку, якую даносяць фразеалагізмы. 

 

Подробнее: Фразеалагізмы як сродак пазнання культуры беларусаў

Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся

Установа адукацыі

“Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт

імя Францыска Скарыны”

 

Навукова-даследчы інстытут

гісторыі і культуры

ўсходнеславянскіх народаў

            пры ГДУ імя Ф.Скарыны            

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускай мовы

сардэчна запрашаюць на адкрыццё і

пленарнае пасяджэнне

   V МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

 “Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”,

 Якія адбудуцца 18 мая 2018 года ў 1 корпусе ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўд. 2-27 

 

У адкрыцці канферэнцыі прыме ўдзел прарэктар установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” д.ф.н. прафесар А.М. Дземідзенка.

Подробнее: Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates