Кафедра беларускай мовы запрашае

Установа адукацыі "Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны"

 Навукова-даследчы інстытут гісторыі і культуры ўсходнеславянскіх народаў

 пры ГДУ імя Ф.Скарыны

Філалагічны факультэт 

Кафедра беларускай мовы 

сардэчна запрашаюць на адкрыццё і пленарнае пасяджэнне

  V МІЖНАРОДНАЙ НАВУКОВАЙ КАНФЕРЭНЦЫІ

“Традыцыі матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся:

праблема вывучэння і захавання ў постчарнобыльскі час”,

 якія адбудуцца 18 мая 2018 года ў 1 корпусе ГДУ імя Ф. Скарыны ў аўд. 2-27 у 10.00


У адкрыцці канферэнцыі прыме ўдзел прарэктар установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” д.ф.н. прафесар А.М. Дземідзенка.

На пленарным пасяджэнні прагучаць даклады:

1 «Маладік маладой, ти на нєбє свєтой…»: Місяць у знаннях та віруваннях жителів Східного Полісся – Васяновіч Аляксандр Аляксандравіч, к. гіст. н., намеснік дырэктара па навуковай рабоце Дзяржаўнага навуковага цэнтру захавання культурнай спадчыны ад тэхнагенных катастроф (Кіеў, Украіна)

2 Каляндарныя абрады і песні Ельскага раёна – Новак Валянціна Станіславаўна, д. філал. н., прафесар, заг. кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” (Гомель, Беларусь)

3 Символическое значение мифонимов в малой несказочной прозе брянско-гомельского пограничья – Старадубец Святлана Мікалаеўна, д. філал. н., прафесар, заг. кафедры гуманітарных дысцыплін філіялу Бранскага дзяржаўнага ўніверсітэту ў г. Навазыбкаве  (Навазыбкаў, Расія)

4 Вобраз вадзяніка ў міфалагічнай прозе Гомельска-Бранскага памежжа: этналінгвістычны аналіз – Станкевіч Аляксандра Аляксандраўна, д. філал. н., прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” (Гомель, Беларусь)

5 Метадалагічныя праблемы параўнальнага вывучэння ўсходнеславянскіх тэрмінаграфічных традыцый – Шчэрбiн Вячаслаў Канстанцінавіч, к. філал.н., вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра сістэмнага аналізу і стратэгічных даследаванняў НАН Беларусі (Мінск, Беларусь)

6 Гуманистические императивы творчества В. Быкова, О. Гончара и Г. Бёлля – Рамашчанка Людміла Іванаўна, д. філал. н., прафесар, прафесар кафедры ўкраінскай літаратуры і кампаратывістыкі Чаркаскага нацыянальнага ўніверсітэту імя Багдана Хмяльніцкага (Чаркасы, Украіна)

7 Фразеалагізмы з кампанентам каўнер – рэпрэзентанты касцюмна-рэчавага кода культуры беларусаў – Ляшчынская Вольга Аляксееўна, д. філал. н., прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”

8 Доступна освіта для філологів: масові відкриті онлайн курси – Шарова Таццяна Міхайлаўна, к. філал. н., дацэнт, загадчык кафедры ўкраінскай і замежнай літаратуры Мелітопальскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Багдана Хмяльніцкага

На канферэнцыі будуць працаваць секцыі

"ГІСТОРЫЯ І КУЛЬТУРА УСХОДНЯГА ПАЛЕССЯ: НАРОДНЫЯ ЗВЫЧАІ І АБРАДЫ";

"ВУСНАЯ НАРОДНА-ПАЭТЫЧНАЯ ТВОРЧАСЦЬ";

"МОВА ФАЛЬКЛОРА";

"АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛІНГВІСТЫКІ";

"АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ ЛІТАРАТУРАЗНАЎСТВА".

Будзем рады бачыць усіх цікаўных славянскімі народнымі традыцыямі, культурнымі сувязямі славянскіх народаў, фальклорам і мовамі славян!                                                                     

У гонар ветэранаў

8 мая ў чытальнай зале галоўнага корпуса ГДУ імя Ф, Скарыны адбылося святочнае мерапрыемства ў гонар ветэранаў і ўдзельнікаў ВАВ. Студэнты 1 курса філалагічнага факультэта (сярод якіх была гр. БФ-11 (куратар Н.П. Цімашэнка)) падрыхтавалі канцэртную праграму, насычаную вершамі, песнямі і апавяданнямі.

 

Подробнее: У гонар ветэранаў

Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!

3-4 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы праходзіў рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны марафон «Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!», які сабраў у адным месцы каманды з 14 устаноў Беларусі. ГДУ на конкурсе прадстаўляла каманда студэнтаў розных факультэтаў універсітэта. Сярод іх быў студэнт гр. БФ-11 Яўгеній Пархоменка (куратар Н.П. Цімашэнка).

 

Подробнее: Разам – за моцную і квітнеючую Беларусь!

Да Дня Перамогі

07.05.2018 г. студэнты гр. БФ-11 (куратар Н.П. Цімашэнка) да Дня Вялікай Перамогі падрыхтавалі і выпусцілі святочны плакат, які быў размешчаны на філалагічным факультэце.

Подробнее: Да Дня Перамогі

Студэнцкі круглы стол “Беларускае мовазнаўства на мяжы стагоддзяў”

4 мая 2018 года студэнты 3 курса філалагічнага факультэта спец. “Беларуская філалогія” (група БФ-31) разам з дацэнтам кафедры беларускай мовы к.ф.н. К. Л. Хазанавай у аўдыторыі 2-12 корпуса № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны правялі круглы стол “Беларускае мовазнаўства на мяжы стагоддзяў”.

 

Подробнее: Студэнцкі круглы стол “Беларускае мовазнаўства на мяжы стагоддзяў”

Подкатегории

2011 Метадычная работа. Филологический факультет им. Ф. Скорины
Powered by Joomla 1.7 Templates